Полацкі веснік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Газета |назва = Полацкі веснік |арыгінальная назва = |выява = |по...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:56, 20 лютага 2020

«Полацкі веснік» — раённая газета Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1917 года. Заснавальнікі: Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Полацкі раённы Савет дэпутатаў.

«Полацкі веснік»
Тып газета
Галоўны рэдактар Святлана Генадзьеўна Чаркоўская
Заснавана 1917
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Полацк, вул. Талстога, 6
Вэб-сайт pvestnik.by

Гісторыя

Сваё існаванне полацкая газета пачала на хвалі Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі. Першы нумар «Рэвалюцыйнага голаса» выйшаў 17 красавіка 1917 года. Праз нейкі час газета была закрыта.

З канца лістапада 1917 года армейская і гарадская партыйная арганізацыі, армейскі камітэт і Полацкі Савет дэпутатаў наладзілі сумесную працу. Звесткі пра іх дзейнасць друкавала газета «Известия Вонно-революционного комитета III Армии».

26 снежня 1917 года быў расфарміраваны ВРК. Замест яго быў створаны прэзідыум Выканаўчага бюро армейскага Савета. Газета ўжо выйшла пад новай назвай — «Известия армейского Совета солдатских депутатов III Армии».

У канцы снежня адбылося аб’яднанне Савета рабочых салдатскіх дэпутатаў з Саветам сялянскіх дэпутатаў. Друкаваным органам аб’яднанага Савета стала былая газета «Известия армейского Совета солдатских депутатов III Армии», першы нумар якой выйшаў 1 студзеня 1918 года пад назвай «Известия Армейского совета солдатских депутатов III Армии, Полоцкого Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов».

У выніку наступальных аперацый на ўсходнім напрамку 25 лютага 1918 года ў горад увашлі немцы і газета прыпыніла свой выпуск. Пасля вызвалення горада, у лістападзе 1918 года, газета аднавіла выпуск. Першы нумар полацкай «Красной газеты» вышаў 22 лістапада.

З 24 нумара газета стала выходзіць пад назвай — «Известия Полоцкого уездного совета рабочих, крестьянских, батрацких и красноармейских депутатов».

Пасля акупацыі польскімі войскамі у 1919 рэдакцыя полацкай газеты разам з неабходным абсталяваннем была эвакуіравана на станцыю Дрэтунь. І пад новай назвай — «Октябрьское эхо» — пачала выходзіць з восені 1919 года.

У 1922 годзе полацкая газета бярэ сабе новую назву. Першы нумар «Красного знамени» выйшаў у студзене.

З 16 верасня 1924 года газета пачала выходзіць пад назвай «Полоцкий пахарь» як орган Полацкай акругі, утвораны 17 ліпеня 1924 года.

З 2 лютага 1926 года газета атрымала новую назву «Чырвоная Полаччына». Яна друкавалася на беларускай мове чатырохпалосным фарматам. Тут працавалі Пятрусь Броўка, Эдуард Самуйлёнак, Тарас Хадкевіч. У «Чырвонай Полаччыне» друкавалі свае творы Янка Скрыган, Андрэй Александровіч, Анатоль Астрэйка, Алесь Звонак.

У чэрвені 1935 года нанава была створана Полацкая акруга. Акруговай газетай стала пераемніца «Чырвонай Полаччыны» — «Бальшавік Полаччыны». Першы нумар пад такой назвай выйшаў 1 студзеня 1936 года.

У лютым 1938 года акруга была скасавана, з’явіўся Полацкі раён, які ўвайшоў у склад Полацкай вобласці БССР. З 4 красавіка 1938 года газета выхадзіла пад назвай «Большэвіцкі шлях».

У часы вайны газета не выдавалась. З восені 1944 года газета выхадзіла пад назвай — «Большэвіцкі сцяг».

У лістападзе 1952 года абласная газета стала называцца «Сцяг камунізма». Пад такой назвай газета выходзіла да 1991 года.

З 1991 года газета стала называцца «Полацкі веснік»[1][2].

Рэдактары

  • Святлана Генадзьеўна Чаркоўская

Зноскі