Дом Ваньковічаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
Эдвард Ваньковіч прыклаў шмат намаганняў па рэканструкцыі ўсяго сядзібнага комплексу. У гэты ж час мінская сядзіба Ваньковічаў ператварылася ў своеасаблівы культурны цэнтр, дзе часта збіраліся прадстаўнікі мінскай дэмакратычнай інтэлігенцыі — пісьменнікі, мастакі, музыканты. У доме неаднаразова спыняўся яго блізкі сваяк Эдварда кампазітар [[Станіслаў Манюшка]]. Сюды часта заходзіў пісьменнік [[В. Дунін-Марцінкевіч|Дунін-Марцінкевіч]]. Бацька Станіслава Манюшкі — мастак аматар [[Чэслаў Манюшка]] таксама любіў бываць у сваіх мінскіх сваякоў. Ён нават зрабіў тут некалькі мінскіх пейзажных замалёвак<ref name="spadchina"/>.
[[Файл:Miensk, Vałockaja, Vańkovič. Менск, Валоцкая, Ваньковіч (1916).jpg|міні|злева|Сядзіба ў 1916 годзе]]
 
Пасля смерці Эдварда Ваньковіча ў [[1872]] годзе сядзіба перайшла ў пажыццёвае валоданне да яго ўдавы [[Міхаліна з Манюшкаў|Міхаліны з роду Манюшкаў]]. У другой палове ХІХ стагоддзя сядзіба належала сынам Эдварда Ваньковіча — спачатку [[Уладзіслаў Ваньковіч|Уладзіславу]], а пасля яго смерці — [[Сігізмунд Ваньковіч|Сігізмунду]]. Апошнім уладальнікам мінскай сядзібы Ваньковічаў, амаль да 1920 года, з’яўляўся [[Пётр Ванькові]]ч, сын Сігізмунда<ref name="spadchina"/>.