Дом Ваньковічаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
Мінская гарадская сядзіба, якая знаходзілася на рагу вуліц Валоцкай і [[Зыбіцкая вуліца|Зыбіцкай]], упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах канца [[XVIII]] — пачатку [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] як рэзідэнцыя [[род Друцкіх-Любецкіх|князёў Друцкіх-Любецкіх]]. Гэтая сядзіба была пазначана на праектным плане Мінска, які ў [[1797]] годзе падрыхтаваў [[мінскі губернскі архітэктар]] [[Фёдар Крамер|Фёдар (Тэадор) Крамер]], як новы аб’ект, прапанаваны для забудовы. Відаць, архітэктар Крамер і з’яўляецца аўтарам праекта гэтага сядзібнага комплексу, таму што ўсе астатнія новыя будынкі, якія планавалася пабудаваць згодна гэтага плана, былі спраектаваны менавіта ім. На іншых, больш позніх, планах горада канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў гэтая сядзіба ўжо зафіксавана як існуючая<ref name="spadchina"/>.
[[Файл:Miensk, Vałoki Połackija. Менск, Валокі Полацкія (Č. Maniuška, 1849).jpg|міні|[[Лавы (прадмесце)|Лавы]] з боку сядзібы Э. Ваньковіча. [[Ч. Манюшка]], [[1849]] г.]]
 
[[12 верасня]] [[1811]] года князь [[Ануфрый Друцкі-Любецкі]] прадаў за 1 тысячу рублёў серабром свой дом з пляцам у горадзе Мінску па вуліцы Валоцкай пад № 131, які з даўніх часоў належыў яго продкам, вядомаму мінскаму літаратару, гісторыку і грамадскаму дзеячу [[Ян Ходзька|Яну Ходзьку]]. У дакументах на продаж сядзібы згадваецца не толькі галоўны сядзібны дом, але вялікая [[афіцына]] і розныя [[гаспадарчыя пабудовы]]<ref name="spadchina"/>.