Дом Ваньковічаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
== Гісторыя ==
[[Файл:Miensk, Vałoki Połackija. Менск, Валокі Полацкія (J. Pieška, 1800).jpg|міні|злева|Валокі Полацкія. [[Юзэф Пешка|Ю. Пешка]], каля 1800 г.]]
Тэрыторыя сучаснага комплексу пачала засяляцца яшчэ ў канцы [[ХVI ст.]], а ў другой палове [[XVII ст.]] тут быў пабудаваны каменны будынак, скляпы якога ў цяперашні час знаходзяцца пад паўночнай часткай сядзібнага дома<ref name="artmuseum"/>.
У [[XVII]]—[[XVIII]] стагоддзях [[Род Ваньковічаў|Ваньковічам]] належала шмат [[юрыдыка|юрыдык]], пляцаў і дамоў у розных частках горада. У пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя ёсць звесткі аб тым, што Ваньковічам належаў і вялікі пляц з забудовай на [[Валоцкая вуліца|Валоцкай вуліцы]] (сучаснай Інтэрнацыянальнай вуліцы)<ref name="spadchina">[http://spadchina.by/garadskaya-syadz%D1%96ba-vankov%D1%96cha%D1%9E.html ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ]</ref>.
 
Мінская гарадская сядзіба, якая знаходзілася на рагу вуліц Валоцкай і [[Зыбіцкая вуліца|Зыбіцкай]], упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах канца [[XVIII]] — пачатку [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] як рэзідэнцыя [[род Друцкіх-Любецкіх|князёў Друцкіх-Любецкіх]]. Гэтая сядзіба была пазначана на праектным плане Мінска, які ў [[1797]] годзе падрыхтаваў [[мінскі губернскі архітэктар]] [[Фёдар Крамер|Фёдар (Тэадор) Крамер]], як новы аб’ект, прапанаваны для забудовы. Відаць, архітэктар Крамер і з’яўляецца аўтарам праекта гэтага сядзібнага комплексу, таму што ўсе астатнія новыя будынкі, якія планавалася пабудаваць згодна гэтага плана, былі спраектаваны менавіта ім. На іншых, больш позніх, планах горада канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў гэтая сядзіба ўжо зафіксавана як існуючая<ref name="spadchina"/>.
Радок 37:
У гэты ж час мастак [[Юзаф Пешка]] выканаў акварэльную замалёўку, на якой зафіксаваў амаль увесь сядзібны комплекс па вуліцы Валоцкай. Паводле гэтай акварэлі цэнтрам кампазіцыі сядзібы з’яўляўся вялікі аднапавярховы сядзібны дом у стылі [[класіцызм]]у. Перад домам знаходзіўся парадны двор — [[Курданёр|курданёр]], арганізаваны галоўным сядзібным будынкам і дзвюма [[афіцына]]мі, якія непасрэдна выходзілі на Валоцкую вуліцу. Збоку вуліцы была пабудавана каменная [[агароджа]] з вялікай уязной [[брама]]й. Архітэктурны комплекс сядзібы, які ў той час належаў Яну Ходьзку, добра праглядаўся з розных куткоў горада і адыгрываў значную ролю ў сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска<ref name="spadchina"/>.
 
У [[1818]] годзе Ян Ходзька мыў змушаны прадаць сваю сядзібу ў Мінску. У [[1840-я|1840-х]] гадах мінская рэзідэнцыя перайшла ва ўласнасць роду Ваньковічаў, якому ў [[XVII]]—[[XVIII]] стагоддзях належала шмат [[юрыдыка|юрыдык]], пляцаў і дамоў у розных частках горада. У пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя ёсць звесткі аб тым, што Ваньковічам належаў і вялікі пляц з забудовай на [[Валоцкая вуліца|Валоцкай вуліцы]] (сучаснай Інтэрнацыянальнай вуліцы)<ref name="spadchina">[http://spadchina.by/garadskaya-syadz%D1%96ba-vankov%D1%96cha%D1%9E.html ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ]</ref>. [[3 красавіка]] [[1846]] года гэту сядзібу выкупіў за 2050 рублёў серабром [[Эдвард Ваньковіч]], стрыечны брат мастака [[Валенцій Ваньковіч|Валенція Ваньковіча]]. Менавіта ў гэты час цалкам сфарміраваўся і архітэктурны комплекс сядзібы, на тэрыторыі якога акрамя галоўнага сядзібнага дома і двух афіцын знаходзіліся [[аранжарэя]], вялікая мураваная [[стайня]] а таксама іншыя гаспадарчыя пабудовы, жылы дом на вуліцы Зыбіцкай, [[фруктовы сад]] і невялікі [[пейзажны парк]] на рагу вуліц Валоцкай і Зыбіцкай. Цалкам планіровачная структура сядзібы была зафіксавана на падрабязным плане [[1848]] года<ref name="spadchina"/>.
 
Эдвард Ваньковіч прыклаў шмат намаганняў па рэканструкцыі ўсяго сядзібнага комплексу. У гэты ж час мінская сядзіба Ваньковічаў ператварылася ў своеасаблівы культурны цэнтр, дзе часта збіраліся прадстаўнікі мінскай дэмакратычнай інтэлігенцыі — пісьменнікі, мастакі, музыканты. У доме неаднаразова спыняўся яго блізкі сваяк Эдварда кампазітар [[Станіслаў Манюшка]]. Сюды часта заходзіў пісьменнік [[В. Дунін-Марцінкевіч|Дунін-Марцінкевіч]]. Бацька Станіслава Манюшкі — мастак аматар [[Чэслаў Манюшка]] таксама любіў бываць у сваіх мінскіх сваякоў. Ён нават зрабіў тут некалькі мінскіх пейзажных замалёвак<ref name="spadchina"/>.
Радок 47:
У [[1947]] годзе мінскай сядзібе Ваньковічаў быў нададзены статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. У [[1980]] годзе прынята рашэнне аб [[музеефікацыя|музеефікацыі]] сядзібнага комплексу<ref name="spadchina"/>.
 
Археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся ў [[1983]] годзе на тэрыторыі дома на Інтэрнацыянальнай, пацвердзілі час яго заснавання — канец [[XVIII]] ст. Пад будынкам знаходзяцца каменныя падзямеллі [[XVII]] стагоддзя, якія прыстасаваны пад склеп. Гэтак жа тут былі знойдзеныя: чарапіца канца [[XVIII]] ст., якой быў пакрыты дом, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу. У [[1982]] г. пачалася рэстаўрацыя гэтага помніка.
 
Для рэстаўрацыі архітэктурна-планіровачнае рашэнне выканана ў [[1979]]—[[1980]] гг. [[Белрэстаўрацыя|Спецыялізаваным навукова-рэстаўрацыйным аб’яднаннем «Белрэстаўрацыя»]] [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]] (аўтары [[І. М. Дорахава]] і [[А. Я. Кандратаў]]), сама рэстаўрацыя здзяйснялася ў [[1980]]—[[1997]] гг. [[Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні Міністэрства культуры БССР|Спецыяльнымі навукова-рэстаўрацыйнымі вытворчымі майстэрнямі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]]. Аўтары праекта ставілі сабе мэтай зрабіць гэту сядзібу, як і ў XIX ст., цэнтрам музычнага і культурнага жыцця, аднавіўшы флігель упраўляючага, дзе меркавалася праводзіць літаратурна-мастацкія выстаўкі і вечары камернай музыкі, а таксама зрабіць агароджу з уязной брамай<ref name="artmuseum"/>.
 
[[Файл:Помнік Ваньковічу. Мінск.JPG|thumb|Помнік Валенцію Ваньковічу]]
У [[2000]] годзе, да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча, музей быў адкрыты пасля рэстаўрацыі.<ref>{{cite web|url= http://minsk.gov.by/ru/org/3013/|title= Дом-музей Ваньковичей |author= |date=|work=Каталог организаций|publisher= Официальный интернет-портал Минского горисполкома|accessdate=2011-04-10|lang=}}</ref> Да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё ў сядзібным доме пастаяннай экспазіцыі, якая дае магчымасць пазнаёміцца ​​з працамі В. Ваньковіча і культурай беларускай сядзібы першай паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]].<ref name="ДВ">{{cite web|url= http://vankovich.iatp.by/|title=Музей Ваньковичей. Культура и искусство первой половины XIX века |author= |date=|work=|publisher=Сайт Музея |accessdate=2011-04-10|lang=}}</ref>
 
У [[2000]] годзе да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча быў адкрыты філіял [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь]] музей ''«Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»''. План экспазіцыі задуманы і выкананы супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея на чале з [[І. М. Паньшына]]й, тагачаснай намесніцы дырэктара па навуковай рабоце. Меркавалася аднавіць некаторыя інтэр’еры, размясціць сядзібныя партрэты асобнай галерэяй і стварыць мемарыяльныя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака Валенція Ваньковіча<ref name="artmuseum">[https://www.artmuseum.by/by/filb/vank/gstoryya-muzeya.html Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ ст. Мінск. Гісторыя музея]</ref>.
Работы па аднаўленні страчаных будынкаў і рэстаўрацыі галоўнага сядзібнага дома доўжыліся да [[2010]] года<ref name="spadchina"/>.
 
Флігель упраўляючага, ад якога да моманту работы над праектам заставаўся толькі стары падмурак, адноўлены ў [[2008]] годзе. Цяпер ім знаходзіцца офіс турыстычнай фірмы, тады ж адноўлена брама з агароджай, праведзена добраўпарадкаванне. У [[2010]] годзе ў двары сядзібы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя [[помнік Валенцію Ваньковічу (Мінск)|«Раніца мастака»]] работы скульптара [[У. І. Слабодчыкаў|У. І. Слабодчыкава]]<ref name="spadchina"/> — выкананая ў бронзе фігура Валенція Ваньковіча, які з палітрай і пэндзлем выйшаў насустрач сябрам<ref name="artmuseum"/>.
 
У [[2016]] годзе завяршылася рэстаўрацыя гаспадарчага корпуса (дом № 33), у якім спачатку знаходзіліся [[стайня|стайні]] і карэтная (цяпер рэстаран «Грай»). Такім чынам архітэктурнае аблічча старадаўняй гарадской шляхецкай сядзібы было цалкам адноўлена<ref name="artmuseum"/>.
На тэрыторыі сядзібы ўсталявана [[помнік Валенцію Ваньковічу (Мінск)|скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку Валенцію Ваньковічу]] (скульптар [[Уладзімір Слабодчыкаў]])<ref name="spadchina"/>.
 
== Архітэктура ==