Дом Ваньковічаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
 
У [[2000]] годзе да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча быў адкрыты філіял [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь]] музей ''«Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»''. План экспазіцыі задуманы і выкананы супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея на чале з [[І. М. Паньшына]]й, тагачаснай намесніцы дырэктара па навуковай рабоце. Меркавалася аднавіць некаторыя інтэр’еры, размясціць сядзібныя партрэты асобнай галерэяй і стварыць мемарыяльныя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака Валенція Ваньковіча<ref name="artmuseum">[https://www.artmuseum.by/by/filb/vank/gstoryya-muzeya.html Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ ст. Мінск. Гісторыя музея]</ref>.
 
[[Файл:Мінск. Верхні горад (жнівень 2019) (19).jpg|міні|злева|Флігель упраўляючага]]
Флігель упраўляючага, ад якога да моманту работы над праектам заставаўся толькі стары падмурак, адноўлены ў [[2008]] годзе. Цяпер ім знаходзіцца офіс турыстычнай фірмы, тады ж адноўлена брама з агароджай, праведзена добраўпарадкаванне. У [[2010]] годзе ў двары сядзібы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя [[помнік Валенцію Ваньковічу (Мінск)|«Раніца мастака»]] работы скульптара [[У. І. Слабодчыкаў|У. І. Слабодчыкава]]<ref name="spadchina"/> — выкананая ў бронзе фігура Валенція Ваньковіча, які з палітрай і пэндзлем выйшаў насустрач сябрам<ref name="artmuseum"/>.
 
Радок 60:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:InterVul2.jpg|міні|злева|Выгляд сядзібы з [[Кастрычніцкая плошча (Мінск)|Кастрычніцкай плошч]]ы]]
Комплекс уключае сядзібны дом у стылі [[класіцызм]]у, две афіцыны, гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад. Сядзібны дом (вул. Інтэрнацыянальная, 33) — аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак (у пачатку XIX ст. частка паўночна-заходняй сцяны была мураванай) пастаўлены на каменны падмурак і накрыты высокім [[вальмавы дах|вальмавым дахам]], сцены атынкаваны. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўднёва-ўсходні фасад вылучаў васьмікалонны [[порцік]] з цэнтральным уваходам, завершаны трохвугольным [[франтон]]ам з паўцыркульным акном. Аналагічны порцік меў і паўночна-заходні фасад. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі вокнамі ў абрамленні простых [[ліштва]]ў і [[Лапатка, архітэктура|лапатак]]. Планіроўка [[анфілада|анфіладна]]-калідорная. У інтэр’еры былі печы, дэкарыраваныя [[кафля]]й<ref name="ДБ"/>.
 
Сядзібны дом і дзве афіцыны ўтваралі парадны [[курданёр|двор-курданёр]]. Паўднёва-заходняя афіцына (№ 33а) — мураваная, двухпавярховая, прамавугольная ў плане, накрытая аднасхільным дахам<ref name="ДБ"/>.
[[Файл:Мінск. Верхні горад (жнівень 2019) (19).jpg|міні|злева|Флігель упраўляючага]]
 
[[Файл:Замалёўкі Мінска 59.jpg|thumb|Флігель упраўляючага з боку [[Зыбіцкая вуліца|Зыбіцкай вуліцы]]]]
Паўночна-ўсходняя афіцына — флігель упраўляючага — аднапавярховы з [[мезанін]]ам, прамавугольны ў плане будынак, накрытая [[вальмавы дах|вальмавым дахам]]. У цэнтры яе паўночна-ўсходняга фасада знаходзіцца пяцігранны [[эркер]] з вежападобным завяршэннем. Афіцына была зруйнава, адноўлена ў пачатку [[XXI ст.]] Захавалася шырокая праезная [[брама]]<ref name="ДБ">{{крыніцы/Дойлідства Беларусі|}}</ref>.
 
== Экспазіцыі музея ==
[[Файл:Ян Рустэм. Партрэт Аляксандра Манюшкі.jpg|250px|міні|злева|[[Ян Рустэм]]. Партрэт Аляксандра Манюшкі, 1816]]
У мемарыяльных залах музея экспануюцца ксеракопіі архіўных дакументаў пра [[Валенцій Ваньковіч|Валенція Ваньковіча]] і яго род, фотаздымкі і каляровыя рэпрадукцыі партрэтаў яго [[Пэндзаль|пэндзля]], падораныя філіялу цяперашнімі іх уладальнікамі: [[Нацыянальны музей у Варшаве|Нацыянальным музеем у Варшаве]] (праз [[Польскі інстытут у Мінску|Польскі Інстытут у Мінску]]), [[Літоўскі мастацкі музей|Літоўскім мастацкім музеем]] і [[Міністэрства замежных спраў Беларусі|Міністэрствам замежных спраў Беларусі]] (здымкі зроблены ў [[Парыж]]ы), а таксама жывапісныя копіі (напрыклад, «Аўтапартрэт» Ваньковіча, каля 1840, польскага мастака [[Рышард Прымке|Рышарда Прымке]]). Акрамя гэтага экспануюцца сапраўдныя жывапісныя творы іншых мастакоў першай паловы XIX стагоддзя, сучаснікаў Ваньковіча: партрэты «Аляксандра Манюшкі» (1816) [[Ян Рустэм|Яна Рустэма]], «Марыі Міцкевіч» (1856) [[Тадэвуш Гарэцкі|Тадэвуша Гарэцкага]], «Зінаіды Дзівавай» (1841) [[Ксаверый Канеўскі|Ксаверыя Канеўскага]]; [[нацюрморт]]ы [[1830-я|1830-х]] гг. [[Іван Хруцкі|Івана Хруцкага]], карціны «Вербная нядзеля» (1847) [[Канут Русецкі|Канута Русецкага]], «Павел I вызваляе Тадэвуша Касцюшку» ([[1820-я]]) [[Ян Дамель|Яна Дамеля]] і прадметы [[дэкаратыўна-прыкладное мастацтва|дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва]] (кніжная шафа, [[люстра]] і мармуровы [[гадзіннік]] ХVIII — пачатку ХIХ ст.). У дадатак да экскурсійнага рада ў 1990 г. [[А. М. Кашкурэвіч]]ам створаны дзве гравюры — «Наваколлі Вільні. Сніпішкі» (з хромалітаграфіі І. Ф. Хруцкага) і «Парыж. Опера» (з афорта [[Эрнст Лефеўр|Эрнста Лефеўра]])<ref name="artmuseum"/>.