Розніца паміж версіямі "Японія"

197 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
|ВУП (намінал) на душу насельніцтва= 41.150
|Месца па ВУП (намінал) на душу насельніцтва= 23
|ІРЧП = {{рост}}0,912915<ref>http://hdr.undp.org/en/content/2019-human-development-index-ranking</ref>
|Год разліку ІРЧП = 20132018
|Месца па ІРЧП = 10
|Узровень ІРЧП = вельмі высокі
<!-- |Без гімна=* -->
}}
'''Японія''' ({{lang-jp|日本}}, ''Nihon'' ці ''Nippon'') — [[астраўная дзяржава]] ва [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]] на [[востраў|астравах]] паўночна-заходняй часткі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] на ўсходзе ад [[Кітай|Кітая]] і [[Карэя|Карэі]], чацвёртая па памерах астраўная дзяржава свету (пасля [[Інданезія|Інданезіі]], [[Мадагаскар]]а і [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]]). У яе склад уваходзяцьЯпоніі уваходзіць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — [[Востраў Хакайда|Хакайда]], [[Востраў Хонсю|Хонсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]], [[Востраў Кюсю|Кюсю]].
 
Становішча [[Японскія астравы|Японсіх астравоў]] на сутыку літасферных пліт вызначае гарысты характар, сейсмічнасць і вулканізм тэрыторыі. Клімат астравоў умераны і субтрапічны мусонны, спрыяльны для жыцця. Рэкі кароткія, але паўнаводныя, багатыя на гідраэнергію. 66 %ДЗве траціны плошчы Японіі пакрыта хваёвымі і шыракалістымі лясамі. Багаты і разнастайны жывёльны свет астравоў.
 
Японскія астравы населены ад часу верхняга [[Палеаліт|палеаліту]]. Першыя ўзгадкі пра Японію ў кітайскіх летапісах адносяцца да І ст. н.э. Кітайская цывілізыя аказала вялікі ўплыў на Японію. У ХІІІ ст. Японія двойчы ўратавалася ад мангольскага ярма. Нядоўгія кантакты з еўрапейцамі, што пачаліся ў ХVІ ст., скончыліся працяглым перыядам ізаляцыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Японія стала на шлях адкрытасці, мадэрнізацыі і экспансіі. Паражэнне у [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]] прывяло да страты ўсіх калоній. У 1945 Японія стала першай і апошняй краінай, супраць якой была прыменена атамная зброя.
 
Сённяшняя Японія — дэмакратычная канстытуцыйная [[манархія]] на чале з адзіным у свеце імператарам. Японія — [[Унітарная дзяржава|унітарная]] краіна, дзеліцца на 47 прэфектур. Сучасная афіцыйная назва краіны — «Ніхон коку» або «Ніпон коку» (日本国).
 
З насельніцтвам 126 млн чалавек мае 11 месца ў спісе самых населеных краін свету. 80 % насельніцтва краіны жыве на востраве [[Хонсю]]. У Японіі самая высокая ў свеце працягласць жыцця (84,5 гады ў 2018) і адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці. Монанацыянальная краіна,: 99 % насельніцтва складаюць [[японцы]]. Сталіца — горад [[Токіа]] — разам з прылеглымі гарадамі ўтварае найвялікушую ў свеце [[Агламерацыя|агламерацыю]] з насельніцтвам каля 38 млн чал.
 
Высокаразвітая краіна. Па паказчыку намінальнага ВУПу саступае толькі ЗША і Кітаю, па [[Парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэце пакупніцкай здольнасці]] — яшчэ і [[Індыя|Індыі]]. Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля [[ЗША]]. Рабочыя японскіх прадпрыемстваў атрымліваюць найвышэйшы ў свеце сярэдні заробак. [[Вялікія дзяржавы|Вялікая дзяржава]] сучаснага свету, Японія ўваходзіць у [[Вялікая сямёрка|Вялікую сямёрку]], [[G20]], [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]], а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у [[АЦЭС]], падтрымлівае фармат [[Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі|АСЕАН]] +3. Хоць Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб’яўляць вайну, яна мае вялікую сучасную армію, якая выкарыстоўваецца ў мэтах самаабароны і ў міратворчых аперацыях.
 
== Этымалогія ==
Саманазва краіны гучыць як «Ніхон» або «Ніпон» (на [[кандзі]] — 日本), што літаральна азначае «Радзіма Сонцаcонца». Еўрапейцы трансфармавалі гэтае спалучэнне ва ўсім добра знаёмае «краіна ўзыходзячага сонца». Назва «Ніхон» упершыню сустракаецца на старонках кітайскай Кнігі [[Дынастыя Тан|Тан]], якая распавядае пра японскую дэлегацыю ў Кітай канцы VII ст. н.э. У больш глыбокай старажытнасці ў дачыненні да Японіі выкарыстоўваліся такія тапонімы як Ямата (大和) і Вакоку (倭国).
 
Доўгі шлях назвы Краіны, дзе нараджаецца сонца, да беларускай мовы ляжаў праз кітайскую мову (Cipangu) — паўднёва-кітайскі дыялект — [[Малайская мова|малайскую]] (Japun або Japang) — партугальскую — англійскую (або французскую) мовы.
 
== Геаграфічнае становішча ==
Японія займае ўвесь [[Японскія астравы|Японскі архіпелаг]], а таксама прылеглыя астравы [[Рукю]] (уключаючы [[Акінава|Акінаву]]) і [[Нампо]]. У яе склад уваходзяцьуваходзіць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — [[Востраў Хакайда|Хакайда]], [[Востраў Хонсю|Хонсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]], [[Востраў Кюсю|Кюсю]]. Астравы ляжаць паміж 46° і 24° пн.ш. і працягнуліся на 3000 км ад [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]] на поўначы да [[Філіпінскае мора|Філіпінскага]] на поўдні. Даўжыня берагавой лініі Японіі складае каля 30 тысяч кіламетраў. Заходнія берагі слаба зрэзаны слаба, у той час як усходнія і паўднёвыя маюць шмат заліваў і бухтаў.
 
Японія не пагадзілася з рашэннем Ялцінскай канферэнцыі аб перадачы [[СССР|Савецкаму Саюзу]] паводле паўднёвых Курыльскіх астравоў ([[Востраў Ітуруп|Ітуруп]], [[Востраў Кунашыр|Кунашыр]], [[Востраў Шыкатан|Шыкатан]], града [[Астравы Хабамаі|Хабамаі]]) і з таго часу выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991 г. — з Расіяй як ягоягонай правапераемніцай. Гэтае балючае для ўзаемных адносін дзвюх краін пытанне ў Японіі мае назву «Праблемы Паўночных тэрыторый». Японія не рэкамендуе сваім грамадзянам наведваць Курылы, а расійскаму насельніцтву абяцае паважаць яго правы ў выпадку перадачы астравоў Японіі.
 
== Прырода ==
== Насельніцтва ==
{{main|Насельніцтва Японіі}}
[[File:Population Japan-population-pyramid of Japan 2016-2017.pngsvg|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 20162017]]
Для Японіі канца ХХ — пачатку ХХІ ст. характэрная стабільная колькасць насельніцтва з паступовым змяненнем яго ўзроставай структуры ў бок старэння, што абумоўлена [[Бэбі-бум|вялікай нараджальнасцю ў 1950-х]] і адной з рэкорднейшых у свеце працягласцяў жыцця (85,5 гадоў у 2018). У 2018 узрост сярэдняга японца складае 47,7 гадоў, доля дзяцей да 15 гадоў — 12,7 %, людзей старэйшых за 65 гадоў — 28,4 %.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref> Усе прыведзеныя паказчыкі робяць Японію самай старой нацыяй у свеце. Старэнне насельніцтва скарачае і так нізкую нараджальнасць, якая сёння складае 7,5 чалавек на 1000. У канцы 2010-х насельніцтва Японіі пачало скарачацца, і, калі ўрад не прастымулюе іміграцыю, у 2020-30-х дэпапуляцыя пойдзе імклівымі тэмпамі. У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету, у бліжэйшым будучым яе абыйдуць таксама [[Эфіопія]], [[Філіпіны]], [[В'етнам]].