Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
Тэг: Заменена
clean up з дапамогай AWB
Радок 1:
{{Каардынаты|53|55|52|паўночнае|27|37|42|усходняе|выяўленьне=загаловак}}
Агат — электрамэханічны завод
{{Кампанія
|назва = «Агат — электрамэханічны завод»
|арыгінальная_назва =
|лягатып =
|выява =
|тып = [[адкрытае акцыянэрнае таварыства]]
|лістынг =
|дэвіз = Прафэсіяналізм, адказнасьць, выніковасьць
|заснаваная = {{Дата пачатку|1|12|1952|1}}
|закрытая =
|заснавальнікі = Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці СССР
|уласьнікі = [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кантакты|спасылка=https://agat-emz.by/bel/kontakty/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|краіна = Беларусь
|разьмяшчэньне = Менск
|адрас = [[Першамайскі раён (Менск)|Першамайскі раён]], [[Валгаградзкая вуліца (Менск)|Валгаградзкая вул.]], д. 6<ref name="б"/>
|ключавыя постаці = Мікалай Балігатаў, Зьміцер Якаўцоў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кіраўніцтва|спасылка=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/rukovodstvo/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|галіна = [[прамысловасьць]]
|прадукцыя = электраабсталяваньне, радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі
|паслугі =
|абарачэньне = {{Падзеньне}}16,114 млн [[Беларускі рубель|руб]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Аўдытарскія высновы па бухгальтарскай справаздачнасьці за 2018 г., бухгальтарскі балянс на 31 сьнежня 2018 г., справаздача аб прыбытках і стратах за студзень—сьнежань 2018 г.|спасылка=https://agat-emz.by/upload/iblock/c01/c019954d7803497f9dd74398afccf4d0.pdf|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|мова=ru|дата публікацыі=7 сакавіка 2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref> (2018 г.; $7,898 млн)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за даляр)|спасылка=https://www.nbrb.by/bel/statistics/forexmarket/avrexrate|выдавец=[[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=1 студзеня 2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|апэрацыйны прыбытак = {{Падзеньне}}-3,428 млн руб (2018 г.; $-1,68 млн)
|чысты прыбытак = {{Падзеньне}}-4,668 млн руб (2018 г.; $-2,288 млн)
|лік супрацоўнікаў = 1000 (2019 г.)
|матчына кампанія = «[[Агат — сыстэмы кіраваньня]]»<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Холдынг «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня»|спасылка=https://agat.by/bel/o-nas/kholding/|выдавец=ААТ «Агат — сыстэмы кіраваньня»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|даччыныя кампаніі = «Санаторый Лазурны» ([[Ждановічы (Менскі раён)|Ждановічы]], Менскі раён)
|аўдытар = Аўдытарскі цэнтар «Эрудыт»
|сайт = [https://agat-emz.by/bel/ agat-emz.by/bel]
}}
'''«Ага́т — электрамэхані́чны заво́д»''' («Агат — ЭМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1952 году ў якасьці заводу № 864.
 
Завод знаходзіцца ў [[Першамайскі раён (Менск)|Першамайскім раёне]] Менску па Валгаградзкай вуліцы, д. 6. Галаўная сядзіба месьціцца побач на [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|праспэкце Незалежнасьці]], д. 117, корп. 3<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Рэквізыты|спасылка=https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/rekvizity/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>. На 2019 год прадпрыемства вырабляла для [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь]] і іншых вайсковых ведамстваў краіны: перасоўныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі, 3 віды рухомых пунктаў кіраваньня — 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай [[рота]]й, 3) зэнітнай ракетнай [[Брыгада (войска)|брыгадай]]; машыны начальніка штаба [[дывізіён]]а, кантэйнэрныя [[фургон]]ы адмысловага прызначэньня, рулявыя машынкі, кросавыя і цепларэгуляваныя шафы, унівэрсальныя мачты, вымяральныя спадарожнікавыя блёкі і аптычныя стойкавыя кросы. На прадпрыемстве працавалі прадстаўніцтвы Міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі. Таксама «Агат — электрамэханічны завод» пастаўляў электратэхніку на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Агат — электрамэханічны завод» ААТ|спасылка=https://vpk.gov.by/by/pradpryemstvy/ordena-pratso-naga-chyrvonaga-stsyaga-adkrytae-aktsyyanernae-tavarystva-agat-elektramekhanichny-zavo.html|выдавец=[[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>: «[[Менскі аўтамабільны завод]]», «[[Менскі трактарны завод]]», «[[БелАЗ]]» (Жодзіна) і «[[Гомсельмаш]]». За мяжу пастаўкі ажыцьцяўляліся на 6 аўтазборачных прадпрыемстваў 4 краінаў Эўропы: у Вугоршчыну на «Хабі» (Кішкунгалаш, павет [[Бач-Кішкун (мэд’е)|Бач-Кішкун]]), Польшчу на «Пронар» ([[Нараў (Падляскае ваяводзтва)|Нарва]], Падляскае ваяводзтва), Украіну на «[[Крамянчуцкі аўтамабільны завод]]» ([[Палтаўская вобласьць]]) і Расею на «[[КамАЗ]]» ([[Набярэжныя Чаўны]], Татарстан), «Паўлаўскі аўтобус» ([[Ніжагародзкая вобласьць]]) і «Ўрал» (Міяс, [[Чалябінская вобласьць]]). На прадпрыемстве налічвалася 10 цэхоў: мэханічны, сьлясарна-каркасны, гальванічна-малярных пакрыцьцяў, зборачна-мантажны, інструмэнтальны, сродкаў мэханізацыі і аўтаматызацыі, рамонтна-мэханічны, электрычны, транспартны, сантэхнічных і вэнтыляцыйных сыстэмаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Аб кампаніі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>. На 2019 на прадпрыемстве працавала 1000 чалавек, зь іх 728 пражывала ў 3 інтэрнатах заводу. Звыш 41% супрацоўнікаў мелі вышэйшую і [[Сярэдняя спэцыяльная адукацыя|сярэднюю спэцыяльную адукацыю]]. [[Моладзь]] складала звыш 30% працаўнікоў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сацыяльная палітыка|спасылка=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/rabota-v-kompanii/sotsialnaya-politika/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>.
 
== Вырабы ==
На 2019 год ААТ «Агат — электрамэханічны завод» вырабляла:
* [[сьвятлодыёд]]ныя таблё-паказальнікі маршрутаў для аўтобусаў, трамваяў і [[цягнік]]оў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Камплекты паказальнікаў маршрутаў (Таблё)|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/kamaz_bel/7577/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 2 віды рычагоў — 1) пераключэньня дыяпазонаў [[рэдуктар]]а на трактарах «[[Беларусь (трактар)|Беларус]]», 2) пераключэньня перадачаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Рычагі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/belkomunmash_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 3 віды [[Разэтка|разэтак]] — 1) Р7-2 для злучэньня трактара «Беларус» з прычапной жняяркай «[[Гомсельмаш]]», 2) Р9-1 і Р9-1М для злучэньня трактара «Беларус» з [[прычэп]]ам<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Разэткі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/gomselmash_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 6 відаў пультоў пераключэньня перадачаў — 1) ПКЗ-БМ (6 перадачаў наперад і 1 назад) і ПК3-БМ1 (5 наперад і 2 назад) для гідрамэханічнай трансьмісіі самазвалаў «[[БелАЗ]]» (Жодзіна), 2) ПК-3М для электрагідраразьмеркавальніка і пераключэньня дыяпазонаў рэдуктара на трактарах «Беларус», 3) ПК3-МГ і ПК3-МП для вусенічнага трактара «Беларус», 4) ПК-ГМП для гідрамэханічнай трансьмісіі цягачоў «[[МЗКЦ]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Пульты|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/mzkt_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 7 відаў падрульных перамыкачоў — 1) ПКП-1 для ўключэньня паваротаў, сьвятла фараў і гукавога сыгналу на аўтамабілях «[[Амкадар]]» і трактарах «Беларус», 2) ПКП-1А для трактароў «Беларус» і самаходных [[камбайн]]аў «Гомсельмаш», 3) ПКП-2 для трактароў «Беларус», 4) ПКП-3 і ПКП-3А для шклоачышчальніка на трактарах «Беларус», 5) ПКП-4 для аўтобусаў і грузавікоў «[[Менскі аўтамабільны завод|МАЗ]]», 6) ПКП-5 для шклоачышчальніка і гукавога сыгналу на аўтамабілях «МАЗ»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Перамыкачы|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/maz_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 6 відаў [[чуйнік]]аў — 1) датчыкі-гідрасыгналізатары ДГС-М для вымярэньня ўзроўню змазачнай [[Аліва|алівы]] ў беларускіх грузавіках «МАЗ» і расейскіх аўтобусах «[[Паўлаўскі аўтобус|ПАЗ]]» ([[Ніжагародзкая вобласьць]]), 2) ДГС-МТ для вымярэньня ўзроўню і тэмпэратуры алівы ў гідранавесе трактара, 3) ДГС-Т для вымярэньня ўзроўню астуджальнай вадкасьці грузавіках «МАЗ» і аўтобусах «ПАЗ», 4) ДГС-ДД для вызначэньня засьмечанасьці фільтра гідранавеснай сыстэмы трактара «Беларус» па ціску і тэмпэратуры алівы, 5) датчыкі тэмпэратуры [[электраліт]]а ДТЭ 181-4101-201 у [[акумулятар]]най батарэі цягача «[[МЗКЦ-6922]]», 6) паказальнікі ўзроўню паліва ў трактарах «Беларус»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Датчыкі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/mtz_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 26 відаў выключальнікаў — 1) кнопкавыя ВК12-1, ВК12-1-01 і ВК12-1К для гукавога сыгналу на аўтамабілях «Амкадар» і «МАЗ», мотаблёках «[[Смаргонскі агрэгатны завод|Смаргонскага агрэгатнага заводу]]», збожжаўборачных камбайнах «Ліда-1300» вытворчасьці «[[Лідааграпраммаш]]у» і трактарах «Беларус», 2) ВК12-2 для лямпы стаяначнага тормазу на аўтобусах «[[Нёман (аўтазавод)|Нёман]]», самаходных камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», 3) ВК12-21 з гермэтычным штыкавым раздымам для лямпы стаяначнага тормазу на самаходных камбайнах «Гомсельмаш» і трактарах «Беларус», 4) ВК12-3 для сыгналу задняга ходу на аўтамабілях «Амкадар», камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», а таксама ВК12-3А для цягачоў «МЗКЦ» і аўтамабіляў «МАЗ», 5) ВК12-31 для сыгналу задняга ходу на трактарах «Беларус», 6) ВК12-4 для размыканьня электраланцугоў на цягачах «МЗКЦ», аўтобусах «МАЗ» і трактарах «Беларус», 7) ВК12-41 з гермэтычным раздымам для аўтамабіляў «МАЗ» і трактароў «Беларус», 8) ВК-12-5 і ВК12-5А для сыгналу задняга ходу на камбайнах «Ліда-1300» і трактарах «Беларус», 9) ВК12-51 з гермэтычным раздымам для камбайнаў «Палесьсе 2350» вытворчасьці «Гомсельмашу» і трактарах «Беларус», 10) ВК12-71 для камбайнаў «Гомсельмаш», 11) ВК24-1 для блякаваньня дыфэрэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах цягачоў «МЗКЦ» і грузавікоў «МАЗ», 12) замкнёныя ВК24-2 і ВК24-3 з самавяртаньнем для задняга супрацьтуманнага ліхтара на грузавіках «МАЗ», 13) штокавы ВК24-4 для блякаваньня дыфэрэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах грузавікоў «МАЗ», 14) мэталічна-штокавыя ВК24-5 і ВК24-7 у дэмультыплікатар аўтамабіляў «Амкадар» і «МАЗ», 15) пэдальны ВКП-1 для глушэньня рухавіка аўтобуса «МАЗ» і «ПАЗ», 16) замкнёны ВКП-2 з самавяртаньнем для грузавіка «МАЗ», 17) растулены ВКП-3 з самавяртаньнем для расейскіх грузавікоў і аўтобусаў «[[КамАЗ]]» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), 18) ВКП-31 для аўтамабіляў «МАЗ» і «КамАЗ», 19) пнэўматычны ВП124 для сыгналу стаяначнага тормазу і ВП125 для сыгналу тармажэньня на аўтамабілях «МАЗ»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Выключальнікі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/volat_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 3 віды вілак злучэньня — 1) 2-кантактныя В-2 для перанасных лямпаў на прычэпах «[[Бабруйскаграмаш]]» ([[Магілёўская вобласьць]]), 2) В7-1, В7-1М для прычэпаў «Бабруйскаграмаш», «БелАЗ» і прычапных жняярак «Гомсельмаш»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вілкі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/vilki/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 57 відаў электраблёкаў —
** камутацыйнай апаратуры (19) — 1) БКА-6.3722 для збожжаўборачнага камбайна КЗС-812 «Палесьсе GS812» вытворчасьці «Гомсельмашу», 2) БКА-5.3722 для камбайна «Палесьсе GS12», 3) БКА-3.3722 для аўтобусаў «МАЗ», 4) БКА-3А для [[тралейбус]]аў «МАЗ», 5) БКА-103, БКА-171, БКА-205-01, БКА-205-02, БКА-206 і БКА-251 для аўтобусаў «[[МАЗ-103]]», «[[МАЗ-171]]», «[[МАЗ-205]]», «[[МАЗ-206]]» і «[[МАЗ-251]]», 6) БКА-1.3722 для трактароў «Беларус-2522.1/-3022.1» і «Беларус-2822.1», 7) БКА-2.3722 для трактароў «Беларус» сэрыі 900, 1000 і 1200, 9) БКА-7.3722 для трактара «Беларус-921.4», 10) БКА-4.3722 для грузавікоў «МАЗ», 11) БКА-А для аўтобуса, 12) БКА-241, БКА-351 і БКА-352 для [[Вадка-крышталічны экран|вадка-крышталічных экранаў]] у аўтобусах «МАЗ», 13) БКА-ТМ для электрасілкаваньня тралейбуса;
** [[Сьвечка напальваньня|сьвечак напальваньня]] (3) РСН-1, РСН-1-24 і РСН-2 для аўтобусаў «МАЗ» і трактароў «Беларус» вытворчасьці «[[Менскі трактарны завод|Менскага трактарнага заводу]]»;
** дзельнікаў [[Напруга|напругі]] (4) — БДН 2.1, БДН 2.2, БДН 2.3, БДН 2.5;
** шафы кіраваньня (4) — AR23, AR24, AR25 і AR26 для кар’ерных самазвалаў «БелАЗ»;
** разьвязвальных пераўтваральнікаў (3) — AR1.1 (2-канальны) для цягавага генэратара, AR7.1 і AR7.2 у шафах кіраваньня [[самазвал]]аў «БелАЗ»;
** стабілізатара напругі (2) — AR4.1 і AR4.2;
** выхадных узмацняльнікаў (2) — АR8 (2-канальны) для кантактара сілавых ланцугоў і АR9 (6-канальны) для ланцугоў сыгналізацыі;
** кіраваньня [[стартэр]]ам ККС-1, кантролю падагравальніка ТСПП-1, праграмаваньня пасьлядоўнасьці апэрацыяў (БПА ГНС) для гідраўлічнага разьмеркавальніка, частотных пераўтваральнікаў AR 2.31 для цягавага электрарухавіка, тэрмарэзыстара для сыгналу перавышэньня тэмпэратуры, кіраваньня рэгулятарам узбуджэньня генэратара AR 3.21, імпульсна-фазавага кіраваньня AR3.7 для электрарухавіка, другаснай крыніцы сілкаваньня AR5, праграмнага кіраваньня ASZ 2.1 для цягавага элеткрапрывада, папярэдніх узмацняльнікаў ASZ 2.2, ахоўнага фільтра ZIF ад перанапругі, [[трансфарматар]]аў БТ1.2 для разьвязкі тырыстараў, цеплавой абароны АR10 і частотна-фіксавальны ASR для самазвала «БелАЗ», кіраваньня тырыстарамі AR12 для абароны ад буксаваньня самазвала «БелАЗ», кіраваньня «САРТА» (сыстэма аўтаматычнага рэгуляваньня тэмпэратуры акумулятара) для грузавікоў «МЗКЦ» і «БелАЗ»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Блёкі|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/amkodor_bel/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>.
Для Ўзброеных сілаў «Агат — электрамэханічны завод» выпускаў: радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі і 4 віды рухомых пунктаў кіраваньня: 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай [[рота]]й, 3) зэнітнай ракетнай [[Брыгада (войска)|брыгадай]], аснашчанай [[ЗРК]] «Бук» і «С-300», 4) паветраным войскам і войскамі супрацьпаветранай абароны<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Тэхніка спэцыяльнага прызначэньня|спасылка=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/tehnika-cpecialinaga-naznachennia/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
1 сьнежня 1952 году Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці [[СССР]] зацьвердзіла Загад № 001293 «Аб частковым увядзеньні ў дзеяньне завода № 864» у Менску ([[Беларуская ССР]]), які будавалі з 1 чэрвеня 1950 году ў пойме ракі Сьляпянкі поруч з [[Аўтамагістраль М2|Маскоўскай шашой]]. Загадам прадугледжвалася вытворчасьць электраэлемэнтаў, радыёлякацыйных антэнаў і прывадных прыладаў да іх. У чэрвені 1953 году запрацавалі інструмэнтальны [[цэх]], дзе выраблялі мацавальна-заціскныя прылады, і рамонтна-мэханічны цэх, дзе выпускалі абсталяваньне. Зь ліпеня 1953 году адчынілі нарыхтоўчую майстэрню і яшчэ 4 цэхі: гальванічны, дрэваапрацоўчы, зборачны і мэханічны. Да сьнежня 1953 году запусьцілі ліцейны і транспартны цэхі. Да канца 1953 году сабралі 23 адзінкі абсталяваньня. Транспартны цэх меў 16 аўтамашынаў і 2 аўтапрычэпы. 1 студзеня 1954 году завод № 864 пусьцілі цалкам і зь яго на завод № 866 перадалі вытворчасьць тумблераў, пераключальнікаў, вярчэльных [[трансфарматар]]аў і хваляводаў. Завод стаў вырабляць баявыя інфармацыйныя пасты «Пляншэт» для эскадранага [[Мінаносец|мінаносца]] і радыёлякацыйныя станцыі (РЛС) «Створ» для рыбалоўнага судна. У 1954 годзе здалі ўсе вытворчыя і дапаможныя карпусы заводу. У корпусе № 1 разьмясьцілі асноўную вытворчасьць, ТП-1, склады гатовых вырабаў і мэталаў, кампрэсарную, буфэт і 3 лябараторыі: асаблівага канструктарскага бюро (АКБ), вымяральную і завадзкую. У корпусе № 3 запрацавалі ліцейны і тэрмічны цэхі. У корпусе № 5 — заводакіраўніцтва і вечаровую школу. У корпусе № 5Б — страўню. У копусе № 6 — дрэваапрацоўчы цэх і склад інструмэнтальнай гаспадаркі. 1 кастрычніка 1956 году Менскі электрамэханічны завод (МЭМЗ) перадалі Міністэрству радыётэхнічнай прамысловасьці. На той час АКБ заводу мела 8 падразьдзяленьняў: макетную майстэрню, бюро нармалізацыі і стандартызацыі, 2 лябараторыі — радыётэхнічную і электраэлемэнтаў, а таксама 3 аддзелы: праектна-канструктарскі, тэхналягічны і тэхдакумэнтацыі. АКБ удзельнічала ў распрацоўцы РЛС «Створ» і партовай РЛС «Раскат». У лістападзе 1966 году АКБ выпрабавала сыстэму «Цэнтар-1» для цывільнай авіяцыі і паветранага войска. У 1967 годзе на заводзе распрацавалі прыладу «Сыгнал», якая разам з сыстэмай «Паветра» стала асноўным вырабам. У 1978 годзе ў цэху № 4 стварылі ўчастак фрэзэрных станкоў зь [[Лічбавае праграмнае кіраваньне|лічбавым праграмным кіраваньнем]] (ЛВК), у цэху № 3 — участак электраэразійнай апрацоўкі, у цэху друкаваных платаў — участак сьвідраваньня. У 1986 годзе ў Менску стварылі навукова-вытворчае аб’яднаньне (НВА) «Агат», у склад якога ўлучылі Менскі электрамэханічны завод<ref>{{Кніга|аўтар=|частка=«Агат»|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1996|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.01.djvu 1]|старонкі=73|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0036-6|наклад=10 000}}</ref>. У ліпені 1989 году завод узьвёў 7-павярховую [[Здраўніца|здраўніцу]] «Лазурны» на 150 месцаў каля пасёлка [[Ждановічы (Менскі раён)|Ждановічы]] Менскага раёну. У 1989 годзе Менскі электрамэханічны завод пачаў пастаўляць свае вырабы за мяжу<ref name="а"/>.
 
У 1991 годзе ў цэху № 4 працавала 54 станкі з праграмным кіраваньнем, 7 прамысловых [[робат]]аў і 8 гнуткіх вытворчых модуляў. У 1994 годзе стварылі аддзел маркетынгу. У 1999 годзе вытворчасьць цывільных вырабаў дасягнула амаль паловы ад агульнай вытворчасьці<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/istoriya/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>. 30 сьнежня 2003 году быў заснаваны [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]], якому перадалі «Менскі электрамэханічны завод». 21 верасьня 2011 году ў Дзяржаўны рэестар [[холдынг]]аў за № 31 улучылі «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня», у склад якіх увайшло ААТ «Агат — электрамэханічны завод»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сыстэма мэнэджмэнту якасьці|спасылка=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/sistema-menedzhmenta-kachestva/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Электронны зварот|спасылка=https://agat-emz.by/bel/odno-okno/elektronnoe-obrashchenie/|выдавец=ААТ «Агат — электрамэханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}
** [https://agat-emz.by/bel/postavshchiku/kontakty-postavshchiku/ Кантакты пастаўшчыка]
** [https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/kontakty-pokupatelyu/ Кантакты пакупніку]: [https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/online-zayavka/ анлайн-заяўка]
 
{{Накід:Беларусь}}
 
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Менску]]
[[Катэгорыя:Першамайскі раён (Менск)]]
[[Катэгорыя:Вытворцы электронікі]]
[[Катэгорыя:Вытворчыя кампаніі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вытворцы зброі]]
[[Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі СССР]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1952 годзе]]