Касцёл Святой Тройцы (Чачэрск): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Касцёл |Беларуская назва = Касцёл Святой Тройцы |Арыгінальн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:17, 23 лютага 2020

Касцёл Святой Тройцы — колішні касцёл езуітаў у горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць).

Касцёл
Касцёл Святой Тройцы
52°55′19″ пн. ш. 30°54′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Чачэрск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Заснавальнік Захар Рыгоравіч Чарнышоў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Езуіцкая місія пачала дзейнічаць у Чачэрску з 1754 года, калi езуiты з магiлёўскай калегii пабудавалi тут каплiцу, а пазней драўляны касцёл.

Мураваны касцёл быў пабудаваны за сродкi новага уладальнiка горада — графа Захара Рыгоравіча Чарнышова. Атрымаўшы Чачэрск ў 1774 годзе, граф Чарнышоў задумаў перабудаваць яго па прыкладзе сваёй сядзібы Яраполец Валакаламскага павета, дзе будынкi царквы Казанскай Божай Маці і касцёла былі звязаны агульнай сцяной.

Паводле звестак А. С. Дэмбавецкага, касцёл быў пабудаваны ў 1784 годзе. З 1788 года пры касцёле дзейнiчае парафiяльная школа (1 з выкладчыкаў езуiт, адзiн — свецкi настаўнiк). У 1802 годзе школа налiчвала ўжо 44 вучняў. У 1806 годзе школа была зачынена.

Пасля выгнання езуiтаў з Расейскай Iмперыi ў 1820 годзе, касцёл застаецца парафiяльным. Гомельскi дэканат парафii у 1880 годзе налiчваў 1926 вернiкаў-каталiкоў, у 1917 годзе — 1810.

Пасля Другой сусветнай вайны застаўся непашкоджаным. У 1950-х гадах будынак касцёлабыў у паўзруйнаваным выглядзе. Пазней канчаткова зруйнаваны. Тэрыторыя зараз занята прыватным сектарам забудовы[1].

Зноскі

Спасылкі