Розніца паміж версіямі "Японія"

26 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
{{main|Японскія астравы}}
[[Файл:FujiWestView2157.jpg|thumb|[[Фудзіяма]]]]
Для Японіі характэрны горны ''рэльеф'' — каля 75 % тэрыторыі займаюць горы і ўзвышшы. На востраве [[Хакайда]] галоўныя хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з поўначы на поўдзень. На поўначы вострава Хонсю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на захадзе, Оу — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на ўсходзе; на поўдні хрыбты [[Хіда (хрыбет)|Хіда]], Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвышэйшы пункт Японіі — вулкан [[Фудзіяма]] (3776 м.). Горны рэльеф пераважае і на астравах [[востраў Кюсю|Кюсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]] і [[Астравы Рукю|Рукю]]. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20 % тэрыторыі, найбуйнейшыя — [[Раўніна Канто|Канто]] і Этыга (на [[востраў Хонсю|востраве Хонсю]]) і Ісікары (на востраве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць назіраецца на заходнім узбярэжжы астравоў. Больш за 150 [[вулкан]]аў, у т.л. 15 дзеючых: ([[Вулкан Асама|Асама]], [[Вулкан Бандай|Бандай]], Токаты, Міхара і іншыя). На ўсходнім узбярэжжы частыя [[землетрасенне|землетрасенні]] (да 1,5 тысяч у год), адны з найбольш разбуральных — [[Землетрасенне ў Японіі, 1923|землетрасенне 1923 года]], [[Землетрасенне ў Японіі, 2011|землетрасенне 2011 года]]. Падводныя землетрасенні правакуюць [[цунамі]], нездарма мы ведаемнедарэмна гэтыя хвалі вядомы на ўвесь свет пад японскім імем.
 
Японія бедная на ''карысныя выкапні''. У невялікай колькасці маюцца каменны вугаль, [[жалезныя руды|жалезная руда]], [[марганец]], храміты, [[медзь]], [[цынк]], [[волава]], [[ртуць]], [[сурма]], [[вапняк]]і, [[каалін]], невялікія запасы [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]].