Розніца паміж версіямі "Японія"

50 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
[[Рэстаўрацыя Мэйдзі]] ператварыла [[Японская імперыя|Японскую імперыю]] ў індустрыяльную сусветную дзяржаву. Пасля перамогі ў [[Япона-кітайская вайна, 1894—1895|япона-кітайскай]] (1894—1895) і [[Руска-японская вайна|руска-японскай]] (1904—1905) войнах Японія забяспечыла сабе панаванне на [[Японскае мора|Японскім]] і [[Жоўтае мора|Жоўтым]] морах і далучыла да сябе [[Карэя|Карэю]], [[Тайвань]] і паўднёвы [[Сахалін]].
 
У 1931 годзе, працягваючы сваю палітыку экспансіянізму, Японская імперыя заняла [[Маньчжурыя|Маньчжурыю]] і стварыла марыянетачную дзяржаву [[Маньчжоу-Го]]. Пасля [[Даклад Літана|дакладу Літана]] ў 1933 годзе [[Ліга Нацый]] асудзіла яе дзеянні, іу адказ Японія дэманстратыўна пакінула Лігуарганізацыю<ref>{{кніга |аўтар = Елисеефф В., Елисеефф Д. |загаловак = Японская цивилизация | месца = М. | выдавецтва = АСТ | год = 2008 | старонкі = 108 | старонак = 528 | isbn = 978-5-9713-7611-8}}</ref>. У 1936 годзе Японія падпісала [[Антыкамінтэрнаўскі пакт]] з [[Трэці рэйх|нацысцкай Германіяй]], а ў 1941 годзе далучылася да [[Краіны Восі і іх саюзнікі|краін «Восі»]]<ref>{{cite web|url=http://www.friesian.com/pearl.htm|title=The Pearl Harbor Strike Force|author=Kelley L. Ross|publisher=friesian.com|accessdate=20010-01-21|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/616obEBul|archivedate=2011-08-21}}</ref>. 7 снежня 1941 года Японія [[Напад на Пёрл-Харбар|напала на Пёрл-Харбар]] і абвясціла вайну [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Гэта прыводзіцьпрывяло да ўдзелу ЗША ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]]. Японская імперыя заваявала [[Ганконг]], [[Філіпіны]] і [[паўвостраў Малака|Малаку]], але ў 1942 годзе паражэнне ў [[Бітва ў Каралавым моры|Каралавым моры]] пазбавіла яе перавагі на моры<ref>{{кніга |аўтар = Елисеефф В., Елисеефф Д. |загаловак = Японская цивилизация | месца = М. | выдавецтва = АСТ | год = 2008 | старонкі = 109 | старонак = 528 | isbn = 978-5-9713-7611-8}}</ref>. Пасля [[Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі|атамных бамбардзіровак]] Хірасімы і Нагасакі 6 і 9 жніўня [[1945]] года авіяцыяй ЗША, а таксама пасля [[Савецка-японская вайна|далучэння СССР]] да ваенных дзеяннямідзеянняў, Японія падпісала 2 верасня 1945 года Японія падпісала [[Акт аб капітуляцыі Японіі|Акт аб безумоўнай капітуляцыі]]<ref>{{cite news|title=Падпісанне акту аб капітуляцыі Японіі |url=http://www.oldgazette.ru/izvestie/04091945/text4.html |publisher=[[Известия]] |date=2 сентября 1945 |accessdate=2010-01-21}}</ref>.
 
У 1947 годзе Японія прыняла новую [[пацыфізм|пацыфісцкую]] [[Канстытуцыя Японіі|канстытуцыю]], у якой робіцца акцэнт на [[Ліберальная дэмакратыя|ліберальную дэмакратыю]]. [[Акупацыя Японіі|Акупацыя Японіі саюзнымі войскамі]] скончылася з прыняццем [[Сан-Францыскі мірны дагавор, 1951|Сан-Францыскага мірнага дагавора]], які набыў моц у 1952 годзе<ref>{{cite web|url=http://search.japantimes.co.jp/cgi-bin/nn20070306f3.html|title='52 coup plot bid to rearm Japan: CIA|author=Joseph Coleman|datepublished=6 сакавіка 2007|publisher=[[The Japan Times]]|accessdate=2010-01-21|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/616obhWGu|archivedate=2011-08-21}}</ref>, а ў 1956 годзе Японія ўступіла ў [[ААН]]. Пазней Японія дамаглася [[Японскі эканамічны цуд|рэкорднага эканамічнага росту]], які працягваўся чатыры дзесяцігоддзі і складаў у сярэднім 10 % штогод.