Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 113:
Круты паварот у гісторыі Японіі адбыўся ў [[1192]] годзе, калі вярхоўным правіцелем краіны з тытулам [[сёгун]] стаў [[Мінамота-но Ёрытома]]. З таго часу да [[1868]] года Японіяй кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат '''Мінамота''' праіснаваў да 1335 года. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. У 1274 і 1281 гадах японцы адбілі ўварванні мангольскай арміі. Другі сёгунат [[Род Асікага|'''Асікага''']] (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войн. У пачатку XV стагоддзя ўзмацнілася цэнтральная ўлада. Аднак пасля забойства [[Асікага Ёсіноры]] ў Японіі зноў разгарэліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феадальную вайну 1467—1477. Місію аб’яднання краіны выканалі 3 палітычныя дзеячы: [[Ода Набунага]], [[Таётомі Хідэёсі]] і [[Такугава Іэясу]]. У 1573 годзе Ода скінуў апошняга сёгуна з [[Род Асікага|роду Асікага]]. Ён валодаў паловай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленнасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб’яднанне Японіі завяршыў пераемнік Ода — [[Таётомі Хідэёсі]], які ў ходзе [[Імдзінская вайна|Імдзінскай вайны]] беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік [[Такугава Іэясу]] ў [[1603]] годзе абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) [[сёгунат Такугава|сёгунат '''Такугава''']], асноўныя намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваеннай дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманільныя і рэлігійныя функцыі. Аграрная рэформа замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга былі размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтральнай фігурай ў дзяржаве стаў воін-самурай. Асноўную масу насельніцтва складала [[сялянства]]. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрапейскіх дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т.л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежаванага гандлю з Галандыяй і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — [[Нагасакі]]); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Японіі, падлягаў [[Смяротная кара|смяротнаму пакаранню]]. XVII стагоддзе для Японіі было часам стабільнасці і росквіту. З канца XVIII стагоддзя пачаўся эканамічны крызіс. Толькі ў XIX стагоддзі адбылося больш за 1000 сялянскіх паўстанняў.
 
[[File:Gasshukoku suishi teitoku kōjōgaki (Oral statement by the American Navy admiral).png|thumb|left|[[Мэцью Пэры]] і ягоныя паплечнікі ва ўяўленні японцаў]]
У 1853-54 гг.. амерыканская эскадра адмірала [[Мэцью Пэры]] двойчы ўвайшла ў заліў Эда і навязала Японіі «дамову аб міры і сяброўстве». Прыклад ЗША перанялі і іншыя магутныя дзяржавы, такім гвалтоўным чынам скончыўшы працяглую ізаляцыю Японіі. На хвалі ксенафобскіх настрояў заходнеяпонскія княствы Сацума-хан і Цёсю-хан развязалі сацумска-брытанскую і сіманасекскую войны 1863 года, але пацярпелі паражэнне. Усвядоміўшы тэхнічную адсталасць Японіі ад Захаду і небяспеку каланізацыі, княствы пачалі мадэрнізацыю арміі і перамовы з імператарскім дваром. 3 студзеня 1868 года антысёгунская апазіцыя ў аднабаковым парадку сфарміравала новы ўрад і прыняла ад імя [[Імператар Мэйдзі|імператара Мэйдзі]] ўказ аб рэстаўрацыі імператарскага кіравання. Сёгунат Такугава ліквідаваўся, а былы сёгун адхіляўся ад улады і губляў тытулы і землі. Гэта падзея завяршыла перыяд Эда і адзначыла канец пяцісотгадовага дамінавання самураяў у японскай палітыцы.
 
[[Рэстаўрацыя Мэйдзі]] ператварыла [[Японская імперыя|Японскую імперыю]] ў індустрыяльную сусветную дзяржаву. Пасля перамогі ў [[Япона-кітайская вайна, 1894—1895|япона-кітайскай]] (1894—1895) і [[Руска-японская вайна|руска-японскай]] (1904—1905) войнах Японія забяспечыла сабе панаванне на [[Японскае мора|Японскім]] і [[Жоўтае мора|Жоўтым]] морах і далучыла да сябе [[Карэя|Карэю]], [[Тайвань]] і паўднёвы [[Сахалін]].
 
[[File:Pacific Area - The Imperial Powers 1939 - Map.svg|thumb|Японская імперыя ў 1939 (ружовым)]]
У 1931 годзе, працягваючы сваю палітыку экспансіянізму, Японская імперыя заняла [[Маньчжурыя|Маньчжурыю]] і стварыла марыянетачную дзяржаву [[Маньчжоу-Го]]. Пасля [[Даклад Літана|дакладу Літана]] ў 1933 годзе [[Ліга Нацый]] асудзіла яе дзеянні, у адказ Японія дэманстратыўна пакінула арганізацыю<ref>{{кніга |аўтар = Елисеефф В., Елисеефф Д. |загаловак = Японская цивилизация | месца = М. | выдавецтва = АСТ | год = 2008 | старонкі = 108 | старонак = 528 | isbn = 978-5-9713-7611-8}}</ref>. У 1936 годзе Японія падпісала [[Антыкамінтэрнаўскі пакт]] з [[Трэці рэйх|нацысцкай Германіяй]], а ў 1941 годзе далучылася да [[Краіны Восі і іх саюзнікі|краін «Восі»]]<ref>{{cite web|url=http://www.friesian.com/pearl.htm|title=The Pearl Harbor Strike Force|author=Kelley L. Ross|publisher=friesian.com|accessdate=20010-01-21|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/616obEBul|archivedate=2011-08-21}}</ref>. 7 снежня 1941 года Японія [[Напад на Пёрл-Харбар|напала на Пёрл-Харбар]] і абвясціла вайну [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Гэта прывяло да ўдзелу ЗША ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]]. Японская імперыя заваявала [[Ганконг]], [[Філіпіны]] і [[паўвостраў Малака|Малаку]], але ў 1942 годзе паражэнне ў [[Бітва ў Каралавым моры|Каралавым моры]] пазбавіла яе перавагі на моры<ref>{{кніга |аўтар = Елисеефф В., Елисеефф Д. |загаловак = Японская цивилизация | месца = М. | выдавецтва = АСТ | год = 2008 | старонкі = 109 | старонак = 528 | isbn = 978-5-9713-7611-8}}</ref>. Пасля [[Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі|атамных бамбардзіровак]] Хірасімы і Нагасакі 6 і 9 жніўня [[1945]] года авіяцыяй ЗША, а таксама пасля [[Савецка-японская вайна|далучэння СССР]] да ваенных дзеянняў, 2 верасня 1945 года Японія падпісала [[Акт аб капітуляцыі Японіі|Акт аб безумоўнай капітуляцыі]]<ref>{{cite news|title=Падпісанне акту аб капітуляцыі Японіі |url=http://www.oldgazette.ru/izvestie/04091945/text4.html |publisher=[[Известия]] |date=2 сентября 1945 |accessdate=2010-01-21}}</ref>.