Розніца паміж версіямі "Японія"

84 байты дададзена ,  5 месяцаў таму
{{main|Дзяржаўны лад і палітыка Японіі}}
[[File:Nihon-Koku Kenpo 1.png|thumb|Першая старонка арыгінала Канстытуцыі, 1946]]
Японія — [[канстытуцыйная манархія]]. Паводле Канстытуцыі 1947 года кіраўнік дзяржавы — імператар, які ў Канстытуцыі завецца «сімвалам Дзяржавы і еднасці народа». А перадусім, згодна з Канстытуцыяй, носьбітам суверэнітэту з’яўляецца японскі народ. Імператар, чые паўнамоцтвы сур’ёзна абмежаваны, ажыццяўляе дзяржаўныя справы па парадзе і з ухвалення кабінета міністраў, які нясе за іх адказнасць. У 1989 годагодзе пасля смерці імператара [[Хірахіта]] новым імператарам стаў яго сын [[Акіхіта]]. 8 жніўня 2016 Акіхіта афіцыйна заявіў аб намеры адрачысясаступіць адсталец прастолусвайму на карысць свайго сынасыну [[Нарухіта]]. Цырымонія адрачэння прайшла 30 красавіка 2019 года.<ref>https://www.bbc.com/russian/features-48103147</ref>
 
[[File:P042414PS-1529 (14145476249).jpg|thumb|left|Імператар [[Акіхіта]] вітае прэм’ера [[Сінцза Абэ]] перад сумесным абедам з [[Барак Абама|Баракам Абамам]], 2014]]
Сярод палітычных партый найбольшым даверам карыстаецца кансерватыўная Ліберальна-Дэмакратычная Партыя (ЛДП), што знаходзіцца ва ўладзе з 1955, за выняткам перапынкаў у 1993-94 і 2009-12 гг.. Па стане на лістапад 2017 ЛДП трымае 283 месцы ў ніжняй і 125 — у верхняй палатах парламента. Бягучы прэм’ер — [[Сіндза Абэ]] — таксама паўстаў з шыхтоў Ліберальна-Дэмакратычнай партыі. Апазіцыю вакол сябе гуртуе левацэнтрысцкая Канстытуцыйна-Дэмакратычная партыя.
 
Што тычыцца гісторыі права, то да перыяду Эда японская юрысдыкцыя фармавалася пад моцным кітайскім ўплывамуплывам. З канца ХІХ стагоддзя Японія шукала ўласны шлях, але відавочна не змагла адмовіцца ад прагрэсіўных запазычанняў з еўрапейскага — асабліва германскага — права. Натхнёны германскім заканадаўствам Грамадзянскі кодэкс 1896 года з пасляваеннымі дапаўненнямі ляжыць у аснове сённяшняй прававой Японіі.
 
=== Знешняя палітыка ===
==== Беларуска-японскія адносіны ====
{{main|Беларуска-японскія адносіны}}
Дыпламатычныя адносіны паміж [[Беларусь|Рэспублікай Беларусь]] і Японіяй ўстаноўлены [[26 студзеня]] [[1992]] года. ЗСа студзеня [[1993]] года функцыянуе Пасольства Японіі ў г. [[Мінск]]у. У чэрвені [[1995]] года адкрыта Пасольства Беларусі ў г.[[Токіа]]. Трагічная роднаснасць дзвюх дзяржаў звязана з тым, што і Беларусь, і Японія моцна пацярпелі ад радыяцыі. Тым не менш, за 27 гадоў, афіцыйныя сустрэчы адбываліся на ўзроўні максімум дэпутатаў парламентаў, саветнікаў і замміністраў замежных справаў.
 
У чэрвені 2004 года была заснавана Асацыяцыя дружбы і парламенцкіх сувязей з Рэспублікай Беларусь Палаты прадстаўнікоў [[парламент Японіі|японскага парламента]]. Кіраўніком Асацыяцыі з’яўляецца дэпутат Е.Аона. Пачынаючы з 2000 года, праведзена сем раўндаў беларуска-японскіх кансультацый паміж МЗС, апошні з якіх адбыўся ў снежні 2009 года.
 
З кожным годам пашыраецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: на 2018 гэта [[Мінская вобласць]] — прэфектура Міягі, [[Магілёўская вобласць]] — прэфектура Осака, гарады [[Мінск]] і [[Сэндай]], [[Шклоў]] і Таке, [[Нясвіж]] і Сіраісі). У гонар Сэндая ў Мінску быў разбіты [[Сэндайскі сквер]].<ref>https://www.belta.by/interview/view/proshedshij-2018-god-stal-perelomnym-v-razvitii-belorussko-japonskih-otnoshenij-6657/</ref>.
 
У 2018 Беларускіябеларускія візы атрымала каля 1100 японцаў, што стала рэкорднай колькасцю.
 
У 2017 годзе горад Мінск быў афіцыйна ўключаны ў спіс гарадоў, дзе праводзіцца ''[[Тэст на веданне японскай мовы|Nihongo Nōryoku Shiken]]''. Арганізатарам правядзення экзамену ў Мінску з’яўляецца Арганізацыйны камітэт па правядзенню ''Nihongo Nōryoku Shiken'' ў Беларусі, і рэалізацыя праекта ажыццяўляецца пры падтрымцы Асацыяцыі выкладчыкаў японскай мовы Беларусі. У дадзены момант у Мінску экзамен ''Nihongo Nōryoku Shiken'' праводзіцца адзін раз уна годзегод, у першую нядзелю ліпеня.
 
=== Адміністрацыйна-тэрытарыялны падзел ===