Розніца паміж версіямі "Японія"

6 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
др
{{main|Насельніцтва Японіі}}
[[File:Japan-population-pyramid-2017.svg|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2017]]
Для Японіі канца ХХ  пачатку ХХІ ст. характэрная стабільная колькасць насельніцтва з паступовым змяненнем яго ўзроставай структуры ў бок старэння, што абумоўлена [[Бэбі-бум|вялікай нараджальнасцю ў 1950-х]] і адной з рэкорднейшыхнайрэкорднейшых у свеце працягласцяў жыцця (8584,5 гадоў у 2018). У 2018 узрост сярэдняга японца складае 47,7 гадоў, доля дзяцей да 15 гадоў — 12,7 %, людзей старэйшых за 65 гадоў — 28,4 %.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref> Усе прыведзеныя паказчыкі робяць Японію самай старой нацыяй у свеце. Старэнне насельніцтва скарачае і так нізкую нараджальнасць, якая сёння складае 7,5 чалавек на 1000. У канцы 2010-х насельніцтва Японіі пачало скарачацца, і, калі ўрад не прастымулюе іміграцыю, у 2020-30-х дэпапуляцыя пойдзе імклівымі тэмпамі. У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету, у бліжэйшым будучым яе абыйдуць таксама [[Эфіопія]], [[Філіпіны]], [[В'етнам]].
 
Нацыянальны склад насельніцтва аднародны: 98,1 % складаюць [[японцы]], якія называюць сябе ніхондхін (日本人), а сваю мову — ніхонга (日本語); невялікая колькасць [[карэйцы|карэйцаў]] (0,4 %), кітайцаў (0,5 %); яшчэ каля 1 % філіпінцаў, в’етнамцаў, а таксама бразільцаў і перуанцаў японскага паходжання. Увогуле, Японія не вельмі ахвотна прымае мігрантаў, асабліва бежанцаў. У Японіі, пераважна на востраве Хакайда, пражывае каля 25 000 [[айны|айнаў]] — самабытнага, але сёння практычна асіміляванага народа. На астравах [[Рукю]] жывуць [[рукюйцы]], якіх японцы разглядаюць як субэтнас японскага народа. Да сацыяльных меншасцяў адносяцца буракуміны — японскія «недатыкальныя», што дыскрымінуюцца і ў наш час.