Розніца паміж версіямі "Японія"

95 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
{{main|Насельніцтва Японіі}}
[[File:Japan-population-pyramid-2017.svg|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2017]]
Для Японіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. характэрная стабільная колькасць насельніцтва з паступовым змяненнем яго ўзроставай структуры ў бок старэння, што абумоўлена [[Бэбі-бум|вялікай нараджальнасцю ў 1950-х]] і адной з найрэкорднейшых у свеце працягласцяў жыцця (84,5 гадоў у 2018). У 2018 узрост сярэдняга японца складае 47,7 гадоў, доля дзяцей да 15 гадоў — 12,7 %, людзей старэйшых за 65 гадоў — 28,4 %.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref> Усе прыведзеныя паказчыкі робяць Японію самай старой нацыяй у свеце. Старэнне насельніцтва скарачае і так нізкую нараджальнасць, якая сёння складае 7,5 чалавек на 1000. У канцы 2010-х насельніцтва Японіі пачало скарачацца,. і,У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету. каліКалі ўрад не прастымулюе іміграцыю, у 2020-30-х дэпапуляцыя пойдзе імклівымі тэмпамі. У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету,бліжэйшым ужа бліжэйшымбудучым будучымЯпонію яенепазбежна абыйдуць таксама [[Эфіопія]], [[Філіпіны]], [[В'етнам]].
 
Нацыянальны склад насельніцтва аднародны: 98,1 % складаюць [[японцы]], якія называюць сябе ніхондхін (日本人), а сваю мову — ніхонга (日本語); невялікая колькасць [[карэйцы|карэйцаў]] (0,4 %), кітайцаў (0,5 %); яшчэ каля 1 % філіпінцаў, в’етнамцаў, а таксама бразільцаў і перуанцаў японскага паходжання. Увогуле, Японія не вельмі ахвотна прымае мігрантаў, асабліва бежанцаў. У Японіі, пераважна на востраве Хакайда, пражывае каля 25 000 [[айны|айнаў]] — самабытнага, але сёння практычна асіміляванага народа. На астравах [[Рукю]] жывуць [[рукюйцы]], якіх японцы разглядаюць як субэтнас японскага народа. Да сацыяльных меншасцяў адносяцца буракуміны[[буракумін]]ы — японскія «недатыкальныя», што дыскрымінуюцца і ў наш час.
 
99 % жыхароў краіны размаўляюць на [[японская мова|японскай мове]] — [[Аглюцінатыўныя мовы|аглюцінатыўнай мове]], што ўтварае асобную сям’ю. Для пісьмовай перадачы японскай мовы выкарыстоўваюць іерагліфічнае пісьмо [[кандзі]]. На [[айнская мова|айнскай мове]], [[Ступень захаванасці мовы|што знаходзіцца на мяжы знікнення]], размаўляе невялікая колькасць старых на востраве Хакайда.
 
[[File:Itsukushima Gate.jpg|thumb|left|[[Торыі]] сінтаісцкага храма Іцукусіма]]
Асноўныя рэлігіі — [[сінтаізм]] і [[будызм]],. прычым многіяМногія японцы арганічна спалучаюць вызнанне дзвюх гэтых вераў, аб чым сведчыць статыстыка: 70,4 % вернікаў з’яўляюцца прыхільнікамі сінтаіму, 69,8 % — будызму. У Японіі каля 100 тыс. сінтаісцкіх храмаў, прычым даследванні сцвярджаюць, што японцы ахвотней удзельнічаюць у рэлігійных рытуалах, чым з’яўляюцца шчырымі вернікамі. Каля 1,5 % японцаў вызнаюць [[хрысціянства]], якое было завезена місіянерамі яшчэ ў XVI ст.. Сёння многія святы і традыцыі, вытокі якіх ляжаць у хрысціянстве, набылі папулярнасць у Японіі: японцы дораць падарункі на [[Нараджэнне Хрыстова|Раство Хрыстова]], адзначаюць [[Дзень святога Валянціна]], бяруць шлюб на еўрапейскі манер. Для айнаў дагэтуль не страцілі значэння [[анімізм|анімістычныя]] традыцыі. Вялікі ўплыў на жыццё грамадства аказалі завезеныя з Кітая [[даасізм]] і [[канфуцыянства]]. Для айнаў дагэтуль не страцілі значэння [[анімізм|анімістычныя]] традыцыі.
 
[[File:Night view of Osaka bay.jpg|thumb|Осака, другі па памерах горад Японіі]]