Розніца паміж версіямі "Валянцін Ваньковіч"

29 байтаў дададзена ,  4 месяцы таму
clean up з дапамогай AWB
(clean up з дапамогай AWB)
 
== Адукацыя ==
Дзіцячыя гады прайшлі ў [[Малая Сляпянка|Сляпянцы]]<ref name="БС"/>. Вучыўся ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] (1811—1818), дзе захапіўся жывапісам, шмат капіяваўкапіраваў з натуры. Потым атрымліваў адукацыю на аддзяленні літаратуры і прыгожых мастацтваў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага універсітэтаўніверсітэта]] ў прафэсарапрафесара [[Ян Рустэм|Яна Рустэма]] (1818—1824), дзе спрабаваў сябе ў [[партрэт|партрэце]] (пераважна сяброў таварыства [[філаматы|філаматаў]] і [[філарэты|філарэтаў]]). Акрамя таго, наведваў заняткі на факультэце фізічных навук, вывучаў оптыку і законы распаўсюджання святла.
 
У [[Горад Вільнюс|Вільні]] настаўнікам Ваньковіча быў вядомы мастак [[Ян Рустэм]]<ref name="БС"/>.
 
== Біяграфія ==
[[Файл:В.Ваньковіч. Аўтапартрэт.jpg|250px|мініthumb|злева|Аўтапартрэт]]
З 1829 жыў у доме свайго брата Эдварда Ваньковіча (цяпер вул. [[Вуліца Інтэрнацыянальная, Мінск|Інтэрнацыянальная]], дом захаваўся), там жа бывалі яго сябры — [[Ян Дамель|Я. Дамель]], [[Міхаіл Кулеша|М. Кулеша]] і іншыя мастакі, таксама [[Станіслаў Манюшка]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] і іншыя. Меў сядзібу ў тагачасным прыгарадзе Мінска Малой Сляпянцы (дом не захаваўся)<ref name="БС"/>, дзе зладзіў майстэрню і плённа працаваў<ref>[http://www.minsk-old-new.com/minsk-2741.htm Дом-усадьба В. Ваньковича] {{ref-ru}}</ref>.
 
З пачаткам [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў у Польшчы, Літве і Беларусі]] меў намер далучыцца да паўстанцаў (купіў зброю і каня), але працяглая хвароба не дала здзейсніцца гэтаму<ref name=asa1>Буйвал В. [http://media.catholic.by/nv/n11/art4.htm «Maestro Валенці»: Да 200-годдзя з дня нараджэння Валенція Ваньковіча (1800—1842)] // «[[Наша Вера]]» № 1 (11), [[2000]].</ref>.
 
[[21 верасня]] [[1832]] за партрэты, «пісаныя з натуры», ПецярбурскаяПецярбургская Імператарская акадэмія мастацтваў уганаравала В. Ваньковіча звання «прызначанага» ў акадэміі і прапанавала для атрымання звання акадэміка напісаць сямейны партрэт з фігурамі ў поўны рост.
 
У ліпені [[1839]] выехаў у [[Эміграцыя|эміграцыю]]<ref name="БС"/>. Перад ад'ездам напісаў [[тэстамэнттэстамент]] на карысць жонкі. Наведаў [[Горад Мюнхен|Мюнхен]] (у [[1840]] удзельнічаў там у выстаўцы), [[Горад Дрэздэн|Дрэздэн]], [[Горад Берлін|Берлін]], а [[15 верасня]] [[1841]] прыехаў у [[Горад Парыж|Парыжы]] і асталяваўся ў доме свайго сябра [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] на вуліцы Д'Амстэрдам. У Парыжы пачаў новы этап у сваёй творчасці, у якім узраслі містычныя настроі, падтрыманыя даўнім сябрам філосафам [[Андрэй Тавяньскі|Андрэем Тавяньскім]] (карціны «АпафэозАпафеоз Напалеона», [[1841]], «Напалеон над разарванай картай ЭўропыЕўропы», [[1841]], «Імправізуючы Міцкевіч», [[1841]], «Ecce homo», [[1842]], іконы «Евангеліст Іаан» і «Святая Клара»). У [[1842]] стварыў свой апошні аўтапартрэт.
 
Памёр у [[Горад Парыж|Парыжы]] ад [[сухоты|сухотаў]] на руках у [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], які запісаў яго тэстамэнттэстамент: частку сваіх карцін мастак перадаў сваёй сям'і і сябрам юнацтва — А. Міцкевічу і А. Тавянскаму, астатнія былі прададзеныяпрададзены з аўкцыёна за пазыкі, але сумы на ўсю выплату не хапіла<ref name=asa1/>. Пахаваны на могілках {{нп5|Манмартр-дэ-СэнСен-Дэні||pl|Cmentarz Montmartre}}<ref>[https://pbs.twimg.com/media/D5jfSm9XsAMio6f.jpg Помнік Валянціну Ваньковічу на могілках Манмартр-дэ-СэнСен-Дэні]</ref>. Апошняя яго карціна «Маці Божая Вастрабрамская» захоўваецца ў парыжскім касцёле {{нп3|Касцёл Святога Севярына, Парыж|Сен-Севярын|pl|Kościół Saint Severin w Paryżu}} з 1841 года<ref name="КТВ">[http://catholic.by/2/home/news/belarus/34-belarus/117942-vankovich.html Копію твора Ваньковіча з касцёла СэнСен-СэвэрэнСеверэн у Парыжы створаць з удзелам беларускіх мастакоў]</ref>. Ёсць дамова аб стварэнні копіі гэтай карціны з удзелам беларускіх мастакоў<ref name="КТВ"/>.
 
== Творчая дзейнасць ==
Першым настаўнікам Ваньковіча ў жывапісе быў будучы генерал ордэна езуітаў [[Габрыэль Грубер]], мініяцюрыст. Ураджэнец [[Горад Вена|Вены]], ён шмат маляваў для польскага караля [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста]].
 
Малады Ваньковіч ўу вольны ад вучобы час чытаў старыя кнігі, сабраныя ў бібліятэцы езуітаў, і капіяваўкапіраваў карціны, якія знаходзяцца ў манастыры. Па заканчэнні шостага класа, ён ужо ўмеў маляваць мініяцюры і партрэты алеем, удасканальваючы малюнак і колер.
 
Але толькі [[Горад Вільнюс|Вільня]] дала па-сапраўднаму выявіцца таленту 16-ці гадовага юнака. Ён запісаўся ва [[Віленскі ўніверсітэт|ўніверсітэт Стэфана Баторыя]], і яго прынялі на факультэт малявання пасля прадстаўлення сваіх работ.
У Парыжы ён далучыўся да беларуска-польскага эмігранцкага асяроддзя, зноў апынуўся блізу Адама Міцкевіча. Тут Ваньковіч трапіў пад моцны ўплыў містыцызму і тавіянізму. Адзіным сапраўдным сябрам сярод гэтай духоўнай барацьбы заставаўся Міцкевіч, да якога ён пераехаў у апошнія дні свайго жыцця.
 
Творчасць звязана з мастацкім жыццём [[Беларусь|Беларусі]] і [[Расія|Расіі]]<ref>[http://3dway.org/node/5449 Валентий Ванькович] Третий путь {{ref-ru}}</ref>. Аўтар партрэтаў [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], [[Антоні Гарэцкі|А. Гарэцкага]], {{нп3|Марыя Шыманоўская|М. Шыманоўскай|ru|Шимановская, Мария}}, {{нп3|Караль Ліпінскі|К. Ліпінскага|ru|Липинский, Кароль}}, Э. і С. Хамінскіх, {{нп3|Анджэй Тавяньскі|А. Тавяньскага|ru|Товяньский, Анджей}}, А. Манюшкі і іншых<ref name="БС"/>. Характарныя карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «[[Міцкевіч на скале Аю-Даг]]» ([[1828]]), «Напалеон каля вогнішча» (1834). Сярод работ літаграфіі «Аўтапартрэт», «Галава старога», малюнкі «Від руін ўу Італіі», «Пейзаж» і іншыя.
 
Творы мастака захоўваюцца ў зборах [[Горад Вільнюс|Вільні]], [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]], [[Горад Варшава|Варшавы]], [[Горад Кракаў|Кракава]], [[Горад Парыж|Парыжу]]. Многія працы знаходзяцца і ў прыватных калекцыях нашчадкаў тых, каго мастак пісаў у першай палове XIX ст.
 
== Ушанаванне памяці ==
[[Файл:HouseOfVankovich.JPG|мініthumb|Музей «[[Дом Ваньковічаў]]» у [[Горад Мінск|Мінску]]]]
 
[[Файл:HouseOfVankovich.JPG|міні|Музей «[[Дом Ваньковічаў]]» у [[Горад Мінск|Мінску]]]]
Сёння ў Мінску дзейнічае [[Дом Ваньковічаў|дом-музей Ваньковічаў]] — помнік палацава-паркавай архітэктуры эпохі [[класіцызм]]у — філіял [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь]]. У залах музея экспануюцца архіўныя дакументы, фотаздымкі работ Валянціна Ваньковіча (арыгіналаў няма). Большасць экспанатаў была пазычана з музеяў у [[Горад Варшава|Варшаве]]<ref name=koprowski>Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 216. ISBN 978-83-7441-409-8.</ref>.
 
 
== Уплыў на культуру ==
 
Скульптар [[Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў|Уладзімір Слабодчыкаў]] і архітэктар [[Юрый Казакоў]] стварылі скульптурную кампазіцыю «Раніца мастака», прысвечаную мастаку. Яна ўстаноўлена на тэрыторыі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі «Дом Ваньковічаў»<ref name="ААП">[http://www.kultura.by/news/ab-adkrytsts-pomn-ka-valents-yu-vankov-chu Аб адкрыцці помніка Валенцію Ваньковічу]</ref><ref>[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4630&mode=print Блукаючы рамантык Валенцій Ваньковіч]</ref>.
 
Імя мастака непарыўна звязана з Беларуссю: тут ён з'явіўся на свет, тут нарадзіліся яго дзеці, тут ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця, стварыўшы мноства партрэтаў сяброў, сваякоў, мясцовых шляхціцаў<ref>[http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=56570&lang=ru&rubricId=2 Презентация книги «Валентий Ванькович»] {{ref-ru}}</ref>.
 
Гаворачы пра А. Міцкевіча, [[Ігнат Іпалітавіч Дамейка|І. Дамейку]], С. Манюшку, В. Ваньковіча, У. Сыракомлю, вядомы даследчык [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|А. Мальдзіс]] гаворыць, што мы не маем права навязваць ім, як і «…шмат іншым дзеячам культурнага памежжа ХІХXIX ст. наш сённяшні менталітэт. Ну не прайшлі яны яшчэ, не маглі прайсці шлях ад „тутэйшасці“, „краёвасці“, „літоўскасці“ да беларускасці як нацыянальнага вызначэння. І мы павінны тут не парушаць прынцыпы гістарызму, гаварыць у дадзеным выпадку толькі аб элементах беларускасці»<ref>Мальдзіс, А. Тры радзімы Ігнацага Дамейкі/Кантакты і дыялогі, No 7-8.-Мінск: ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», [[2002]]. — 64с.</ref>.
 
Беларускія працы апісваюць Валянціна Ваньковіча як мастака з беларускімі каранямі і з сумежжа культур, звязанага таксама з культурай Беларусі. Аўтары кнігі пад назвай «Гісторыя беларускага мастацтва» апісалі яго як творцу, які ''ўпісаў яркую старонку ў гісторыю беларускага жывапісу першай паловы ХІХXIX стагоддзя''<ref>pod red. S. Marceleua: Historyja biełaruskaha mastactwa: U 6 t. T. 3: Kaniec XVIII — paczatak XX stahoddzia. Mińsk: Nawuka i technika, 1989, s. 71. ISBN 5-343-00319-2.</ref>. «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» кажа, што мастак паходзіў ''са старажытнага беларускага роду Ваньковічаў, а яго творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы''<ref name="БС"/><ref>pod red. B. Saczanki: Encykłapiedyja historyi Biełarusi u 6 tamach. T. 2: Bielick — himn. Mińsk: «Biełaruskaja encykłapiedyja» imia Pietrusia Brouki, 1994, s. 218. ISBN 5-85700-142-0.</ref>.
 
Шматлікая польская прафесійная літаратура гісторыі культуры і мастацтва паказвае яго як польскага мастака. Гэта між іншым «Dzieje kultury polskiej» [[Аляксандр Брукнер|Аляксандра Брукнера]], «Nowoczesne malarstwo polskie 1764—1939» {{нп3|Тадэвуш Дабравольскі|Тадэвуша Дабравольскага|pl|Tadeusz Dobrowolski}}, «Malarstwo polskie» Стэфана Казакевіча і «Dzieje Polski porozbiorowe (1795—1921)» Марыяна Кукеля<ref>Aleksander Brückner: Dzieje kultury polskiej. T. 3: Czasy nowsze do roku 1831. Warszawa: Wiedza Powszechna, 1991, s. 569, 674. ISBN 83-214-0861-3.</ref><ref>Aleksander Brückner: Dzieje kultury polskiej. T. 4: Dzieje Polski rozbiorowej : 1795 (1772)-1914. Warszawa: Wiedza Powszechna, 1991, s. 297, 402. ISBN 83-214-0861-3.</ref><ref>Tadeusz Dobrowolski: Nowoczesne malarstwo polskie 1764—1939. T. 1. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1957, s. 192—194.</ref><ref>Stefan Kozakiewicz: Malarstwo polskie. T. 3: Oświecenie, klasycyzm, romantyzm. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Auriga», Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe w Warszawie, 1976, s. 60-63, 287—288.</ref><ref>Marian Kukiel: Dzieje Polski porozbiorowe (1795—1921). London: Puls Publications, 1993, s. 210. ISBN 1-85917-009-9.</ref>.
* [[Леанід Мікандравіч Дробаў|''Дробаў, Л. М.'']] Беларускія мастакі XIX стагоддзя / Л. М. Дробаў. — Мінск: Беларусь, 1971. — 112 с.
* [[Сяргей Васілевіч Харэўскі|''Харэўскі, С. В.'']] Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі / С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2007. — 240 с.
* ''Карповіч, Т. А.'' Культурнае жыццё Мінска І-й паловы ХІХXIX стагоддзя / Т. А. Карповіч. — Мінск : Рыфтур, 2007. — 64 с.
* ''Швед, В. В.'' Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн. / В. В. Швед. — Гродна : ГрДУ, 2007. — 275 с.
* ''Konarski, S.'' Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.
 
{{DEFAULTSORT:Ваньковіч Валенцій-Вільгельм}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Польшчы]]
165 611

правак