Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 103:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Японіі}}
Аўтахтонным насельніццтвамнасельніцтвам Японскага архіпелага лічацца [[айны]]. На астравах [[востраў Кюсю|Кюсю]] і Сікоку і на поўдні Хонсю айнскае насельніцтва асімілявалася [[Аўстранезійцы|аўстранезійскімі плямёнамі]]. У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. з поўдня [[Карэйскі паўвостраў|Карэйскага паўвострава]] на Японскія астравы праніклі т.зв. протаяпонскія плямёны, што змяшаліся з айнамі на Хакайда і паўночным Хонсю. З іх прыходам тут з’явіліся [[свойскія жывёлы]] — конь, карова; узнікла культура паліўнога рысу. Працэс развіцця прышлых плямён, іх узаемадзеянне з мясцовым аўстранезійска-айнскім насельніцтвам адбываўся да V стагоддзя да н.э.
 
[[Файл:Shotoku Taishi.jpg|thumb|left|150px|прынц [[Сётоку Тайсі]]]]
Паводле кітайскіх хронік легендарны [[Імператар Дзіму|імператар Дзіму-Тэно]] — нашчадак багіні [[Аматэрасу]] — у 660 годзе да н.э. стаў родапачынальнікам дасюль бесперарыўнай дынастыі [[імператар Японіі|японскіх імператараў]]. У канцы ІІІ стагоддзя н.э. цэнтр улады размяшчаўся на месцы сучаснага горада Нара на раўніне Ямата. У другой палове IV стагоддзя імператары Ямата павялі экспансію на поўдзень, што паспрыяла кантактам з высокаразвітым Кітаем. Развіццё японскай цывілізацыі стымулявалі імпарт жалеза, пранікненне кітайскай мовы, літаратуры, філасофіі, [[канфуцыянства]] і [[будызм]]у, апошні ў канцы VI стагоддзя пры імператарах дынастыі Сога будызм зрабіўся нацыянальнай рэлігіяй. [[Сінтаізм]] захаваў цырыманіяльнае значэнне. Працэс далучэння да кітайскай культуры распаўсюдзіўся і на палітычныя інстытуты. Унутраная палітыка імператараў Ямата была накіравана на аб’яднанне краіны і афармленне ідэалогіі адзінаўладдзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгралі ўведзеныя ў [[604]] годзе прынцам [[Сётоку Тайсі]] «Законапалажэнні з 17 артыкулаў», дзе ў якасці галоўнага палітычнага прынцыпу былі сфармуляваны вышэйшы суверынітэт і строгае падпарадкаванне малодшых старэйшым; усталёўвалася сістэма чыноўніцкіх рангаў і прыдворнага цырыманіялу.
 
Для гісторыі фарміравання японскай дзяржаўнасці вялікае значэнне мела эпоха [[род Фудзівара|Фудзівара]] ([[645]]—[[1192]]). Пачатак ёй паклаў «пераварот Тайка» (ад назвы года, калі ён адбыўся), у час якога прынц Наканаоэ скінуў уладу дынастыі Сога (645). Другая палова VII стагоддзя прайшла пад знакам «рэформ Тайка», у выніку якіх былі рэарганізаваны ўсе сферы адносін у краіне і ўмацавана імператарская ўлада паводле кітайскай [[дынастыя Тан|танскай мадэлі]]. Усе землі перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, краіна была падзелена на правінцыі і паветы на чале з губернатарамі і павятовымі начальнікамі. У [[694]] годзе пабудаваны першы сталічны горад [[Фудзівара-к'ёк’ё]]. Працэс афармлення сярэднявечнай японскай дзяржавы завершыўся ў VIII стагоддзі, на працягу якога тройчы пераносілася сталіца: у [[710]] годзе ў [[горад Нара|Нара]], у [[784]] годзе ў [[Горад Нагаока|Нагаока]] і ў [[794]] годзе ў [[Кіёта]]. Станаўленне грамадства суправаджалася адыходам ад класічнага ўзору дзяржаўнага ўладкавання, абазначылася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі ўлады. У канцы IX стагоддзя ўлада належала прадстаўнікам [[род Фудзівара|роду Фудзівара]], якія з [[858]] года кіравалі краінай у якасці рэгентаў пры малалетніх імператарах, а з [[888]] года — у якасці канцлераў пры паўналетніх. Характэрнай рысай сацыяльнага жыцця стала фарміраванне саслоўя [[самурай|самураяў]].
[[Файл:Голландские купцы.jpg|thumb|Галандскія гандляры ва ўяўленні японцаў]]
 
Круты паварот у гісторыі Японіі адбыўся ў [[1192]] годзе, калі вярхоўным правіцелем краіны з тытулам [[сёгун]] стаў [[Мінамота-но Ёрытома]]. З таго часу да [[1868]] года Японіяй кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат '''Мінамота''' праіснаваў да 1335 года. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. У 1274 і 1281 гадах японцы адбілі ўварванні мангольскай арміі. Другі сёгунат [[Род Асікага|'''Асікага''']] (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войн. У пачатку XV стагоддзя ўзмацнілася цэнтральная ўлада. Аднак пасля забойства [[Асікага Ёсіноры]] ў Японіі зноў разгарэліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феадальную вайну 1467—1477. Місію аб’яднання краіны выканалі 3 палітычныя дзеячы: [[Ода Набунага]], [[Таётомі Хідэёсі]] і [[Такугава Іэясу]]. У 1573 годзе Ода скінуў апошняга сёгуна з [[Род Асікага|роду Асікага]]. Ён валодаў паловай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленнасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб’яднанне Японіі завяршыў пераемнік Ода — [[Таётомі Хідэёсі]], які ў ходзе [[Імдзінская вайна|Імдзінскай вайны]] беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік [[Такугава Іэясу]] ў [[1603]] годзе абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) [[сёгунат Такугава|сёгунат '''Такугава''']], асноўныя намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваеннай дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманільныя і рэлігійныя функцыі. Аграрная рэформа замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга былі размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтральнай фігурай ў дзяржаве стаў воін-самурай. Асноўную масу насельніцтва складала [[сялянства]]. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрапейскіх дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т.л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежаванага гандлю з Галандыяй і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — [[Нагасакі]]); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Японіі, падлягаў [[Смяротная кара|смяротнаму пакаранню]]. XVII стагоддзе для Японіі было часам стабільнасці і росквіту. З канца XVIII стагоддзя пачаўся эканамічны крызіс. Толькі ў XIX стагоддзі адбылося больш за 1000 сялянскіх паўстанняў.
 
[[File:Gasshukoku suishi teitoku kōjōgaki (Oral statement by the American Navy admiral).png|thumb|left|[[Мэцью Пэры]] і ягоныя паплечнікі ва ўяўленні японцаў]]