Віктар Казько: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 29:
3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной газеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 В. Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—76 — часопіса «Неман». 3 1976 на творчай рабоце. У 1985—88 сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.
 
В. Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў старэйшага пакалення. Друкавацца пачаў удзельнічацьу газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В. Казько мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцяў пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання — ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўвагу В. Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В. Казько 70—80-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам В. Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на многія мовы. Жыве ў Мінску.
 
== Асноўныя напрамкі і матывы творчасці ==