Розніца паміж версіямі "Японія"

45 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
{{main|Эканоміка Японіі}}
[[Файл:Tokyo Stock Exchange.JPG|thumb|left|[[Такійская фондавая біржа]]]]
На у2018 2018год Японія займала трэцяе месца ў свеце па намінальным значэнні ВУП, якішто складаесклаў больш за 5 трлн [[долар ЗША|долараў ЗША]]. Доўгі час па магутнасці эканомікі Японія саступала толькі ЗША, аднак, паводле дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га кітайская эканоміка абагнала японскую па памерах<ref>[http://www.nytimes.com/2010/08/16/business/global/16yuan.html?_r=1&pagewanted=all China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com]</ref>. Што датычыцца агульнага абъёму ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, то тут Японія чацвёртая, прапусціўшы наперад яшчэ і Індыю. ЧацвёртаяЯпонія чацвёртая ў свеце па памерах экспарту, шостая — імпарту. Японія мае вялікую колькасць эканамічна актыўнага насельнітва (65 млн чалавек), працоўныя рэсурсы адрозніваюцца высокай якасцю: сярод японцаў. Для Японіі характэрны вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя (2,9 % у 2017<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref>). Да слабых бакоў эканомікі адносіцца дзяржаўная запазычынасць, якая ў 2016 склала 239 % ВУП — найвышэйшы працэнт у свеце — і якая не дазваляе Японіі заняць высокае месца ў крэдытных рэйтынгах. Асабліва хуткі рост запазычансці быў выкліканы рэцэсіяй 2009 года і [[Землетрасенне ў Японіі (2011)|наступствамі цунамі]] 2011 года.
 
Японія — постіндустрыяльная дзяржава. У прамысловасці занята 26 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] — 3 %. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту. Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны<ref>[http://www.stat.go.jp/english/data/handbook/c06cont.htm er 6 Manufacturing and Construction], Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications</ref>. Тут размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і [[Такійская фондавая біржа]], якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі<ref>[http://www.nyse.com/events/1170156816059.html Market data.] New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.</ref>.
 
Японія валодае буйнымі вытворчымі магутнасцямі, і ў ёй знаходзяцца некалькі найбуйнейшых вытворцаў механічных транспартных сродкаў, электронікі, станкоў, сталі, суднаў, хімічных рэчываў, тэкстылю і харчовых прадуктаў<ref name="ciaecon">{{cite web |url=https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ja.html#Econ |title=World Factbook; Japan—Economy |publisher=[[CIA]] |date=2006-12-19 | accessdate=2006-12-28}}</ref>. Па стане на 2007 год Японія займала 19-е месца па адносінах ВУП да адпрацаваных гадзін<ref>{{cite web|url=http://www.ggdc.net/|title=Groningen Growth and Development Centre (GGDC)|publisher=GGDC|date=2009-01-26|accessdate=2009-11-30|archiveurl=http://www.webcitation.org/616qtiNl7|archivedate=2011-08-21}}</ref>. Паводле індэксу Біг-Мака японскія рабочыя атрымліваюць самую высокую пагадзінную зарплату ў свеце. Сярод найбуйнейшых кампаній — [[Toyota Motor Corporation]], Nintendo, NTT DoCoMo, Canon, [[Honda]], Takeda Pharmaceutical, [[Sony]], Nippon Steel, Tepco, [[Mitsubishi Motors]] і 711<ref>[http://www.ft.com/cms/s/0/1b939a9a-2587-11dc-b338-000b5df10621,dwp_uuid=95d63dfa-257b-11dc-b338-000b5df10621.html Japan 500 2007], [[Financial Times]]</ref>. У 2018 годзе 228 японскіх кампаній ўваходзілі ў Forbes 2000, што складае 11 % спісу, у 2006 такіх кампаній было 326.<ref>https://www.forbes.com/global2000/#4dda7b38335d</ref>. Спецыфіка японскага капіталізму заключаецца ў існаванні сістэмы [[кэйрэцу]] — буйных фінансава-прамыловых груп, такіх як Mitsubishi, Sumitomo Group і інш; пажыццёвым наёме і кар’ерным росце ў межах аднаго прадпрыемства; а таксама ў такіх метадах мэнэджменту як «Таятызм» ([[The Toyota Way]]), што прадугледжвае бесперапыннае ўдасканаленне і павагу да спажыўцоў. Па стане на 2007 год Японія займала 19-е месца па адносінах ВУП да адпрацаваных гадзін<ref>{{cite web|url=http://www.ggdc.net/|title=Groningen Growth and Development Centre (GGDC)|publisher=GGDC|date=2009-01-26|accessdate=2009-11-30|archiveurl=http://www.webcitation.org/616qtiNl7|archivedate=2011-08-21}}</ref>. Паводле індэксу Біг-Мака японскія рабочыя атрымліваюць самую высокую пагадзінную зарплату ў свеце.
 
[[File:Ikata Nuclear Powerplant.JPG|thumb|АЭС Іката]]
Энергетыка Японіі базуецца на імпартных нафце з Персідскага заліва і вугалі з Аўстраліі. Вугаль выкарыстоўваецца ў цеплаэнергетыцы і чорнай металургіі. Японія — найбуйнейшы ў свеце спажывец [[Звадкаваны прыродны газ|звадкаванага прыроднага газу]], што пастаўляецца з [[Катар]]а, Аўстраліі, [[Інданезія|Інданезіі]]. Да 2011 каля траціны электраэнергіі выпрацоўвалася на АЭС, аднак пасля [[Аварыя на АЭС Фукусіма I|Фукусімскай аварыі]] большасць АЭС прыпыніла працу, што адбілася на паказчыках сусветнай атамнай энергетыкі. Нягледзячы на экалагічныя пратэсты, урад Японіі мяркуе перагледзець стандарты бяспекі і перазапусціць станцыі у 2020-х. У 2017 было заяўлена, што ў бліжэйшы час чакаецца ўзнаўленне працы 21 рэактара а ў 2030 — яшчэ 30, што сумарна пераўзыйдзе «дафукусімскія» магутнасці. Японскія рэкі багатыя на гідраэлектраэнергіюгідраэнергію, аднак іх патэнцыял практычна выкарыстаны і не можа здаволіць нават дзясятай часткі патрэб краіны.
 
[[File:ASIMO Conducting Pose on 4.14.2008.jpg|thumb|left|[[ASIMO]] — прасунуты робат-гуманоід. Гэты дырыжуе аркестрам]]
Японія — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне. Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але уў 2011 саступіла першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10 млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых — другое; японскі канцэрн [[Toyota Motor Corporation|Toyota]] канкуруе з [[Volkswagen Group]] за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй ды Кітаем з’яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый [[Sony]], [[Toshiba]], Cannon займаюцьзаймае трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.
 
Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126 млн чалавек адказваюць усяго 5 мільёнаў га (13 % тэрыторыі). Дзякуючы высокай ураджайнасці і перадавым тэхналогіям, Японія напалову забяспечвае сябе ўласнымі прадукткамі харчавання. Асноўная збожжавая культура — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.