Біятлон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 2:
'''Біятло́н''', састар. '''сучаснае зімовае дваяборства''' (ад {{lang-la|bi}} «дзвюх» + {{lang-el|athlon}} «барацьба»): від [[спорт]]у, лыжныя спаборніцтвы на хуткасць са стральбой з вінтовак. Адлегласць і фармат гонкі, а таксама праграма стральбы бываюць рознымі.
{{Змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Сучасны біятлон паходзіць са Скандынавіі. Менавіта там прыгранічныя патрулі ў вольны час спаборнічалі між сабою ў хуткасці і трапнасці. Першае падабенства чэмпіянату па біятлоне адбылося ў [[1767]] годзе з удзелам пагранічнікаў [[Швецыя|Швецыі]] і [[Нарвегія|Нарвегіі]]. Правобраз сучаснага біятлону пад назвай «Змаганні ваенных патрулёў» быў уключаны ў праграму Першых зімовых [[Алімпійскія гульні|алімпійскіх гульняў]] у Шамані (Францыя) у [[1924]] годзе. У такім выглядзе гэты від спорту праіснаваў у алімпійскай праграме да [[1948]] года, але ў сувязі з антываеннымі настроямі пасля Другой светавой вайны быў выключаны як празмерна мілітарызаваны.
 
Але ўжо ў [[1958]] годзе мода на біятлон аднавілася, і з таго часу чэмпіянаты па біятлоне праводзяцца рэгулярна. У [[1960]] годзе біятлон амаль у сучасным выглядзе быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у Скво-Вэлі ([[ЗША]]), і быў разыграны першы камплект алімпійскіх медалёў у мужчын. Жаночыя алімпійскія спаборніцтвы ўпершыню праводзіліся ў [[1992]] годзе ў Альбервілі ([[Францыя]]).
 
Першыя алімпійскія медалі ў [[спрынт (біятлон)|спрынце]] былі разыграныя ў [[1980]] годзе ў [[Лэйк-Плэсід]]зе (ЗША), першым алімпійскім чэмпіёнам стаў [[Франк Ульрых]] ([[ФРГ]]). [[Гонка пераследвання]] з’явілася ў алімпійскай праграме на Алімпіядзе [[2002]] года ў [[Солт-Лэйк-Сіці]] (ЗША) (датуль падобныя спаорніцтвы праводзіліся толькі на чэмпіянатах свету). Першай алімпійскай чэмпіёнкай у гонцы пераследвання стала [[Вольга Пылёва]], сярод мужчын  — [[Уле-Эйнар Б’ёрндален]]. [[Мас-старт (біятлон)|Мас-старт]] уключылі ў алімпійскую праграму ў [[2006]] годзе ў [[Горад Турын|ТурынТурыне]]е. Першай алімпійскай чэмпіёнкай у мас-старце стала [[Анна-Карын Олафсан]] (Швецыя), сярод мужчын  — [[Міхаэль Грайс]] (Германія).
 
== Амуніцыя ==
На працягу існавання дысцыпліны мяняліся як правілы, так і рыштунак біятланістаў. Раней замест дробнакаліберных стрэльбаў спартсмены карысталіся цяжкімі вінтоўкамі. Зараз біятланісты карыстаюцца адмыслова сканструктаванымі для іх дробнакалібернымі вінтоўкамі 22-га калібру (маса не менш за 3,5 кг), якія возяцца за спіной на спецыяльнай перавязі. Вінтоўка аднастрэльная, з абоймай на 5 патронаў, перазараджаецца зараднай рукаваткай, і мае механізм блакіроўкі спускавога кручка. Хуткасць кулі ў такіх вінтоўках не павінна перавышаць 380 м/с на адлегласці 1 метру ад зрэзу ствала. Мінімальная даўжыня лыжаў для біятлона павінна быць на 4  см меней за рост спартсмена, а іх насы не павінны быць моцна загнутымі ўверх.
 
Адмысловы касцюм скроены дзеля лепшай абцякальнасці і дзеля ўтрымання цеплыні. Чаравікі жорсткія, каб паменшыць ціск на шчыкалатку.
 
== Віды спаборніцтваў ==
На сённяшні дзень у біятлоне існуе 6 відаў спаборніцтваў: '''[[спрынт (біятлон)|спрынт]]''' (для жанчын 7,5  км, для мужчын 10 км); '''[[гонка праследавання]]''' (для жанчын 10  км, для мужчын 12,5 км); '''[[Мас-старт (біятлон)|масавы старт]]''' (для жанчын 12,5  км, для мужчын 15 км); '''[[Індывідуальная гонка|класічная індывідуальная гонка]]''' (для жанчын 15  км, для мужчын 20 км) і 3 віды камандных спаборніцтваў  — '''[[эстафета (біятлон)|эстафета]]''' (для жанчын 4*6  км, для мужчын 4*7,5 км), '''[[Змешаная эстафета (біятлон)|змяшаная эстафета]]''' і '''[[Адзіночная змешаная эстафета]]'''.
 
== Правілы ==
За кожную незакрытую мішэнь біятланіст павінен прабегчы штрафны круг (150 м), а ў індывідуальнай гонцы за кожную незакрытую мішэнь да часу спартсмена дадаецца адна хвіліна. У эстафетных гонках спартсмен мае 3 дадатковыя патроны, а калі і з імі не ўдаецца закрыць мішэні, тады за кожную незакрытую мішэнь біятланіст павінен прабегчы штрафны круг.
 
Стральба ў біятлоне пачынаецца заўсёды з пазіцыі лежачы, наступная стральба  — з пазіцыі стоячы. У спрынце і эстафетах толькі два агнявыя рубяжы, у гонцы з пераследаваннем, масавым старце і індывідуальнай гонцы  — 4 агнявыя рубяжы.
 
За 15 хвілін да старта ўдзельнік спаборніцтваў па біятлоне абавязаны прайсці маркіраванне на адмысловай стартавай пляцоўцы. Тут маркіруюцца лыжы і правяраецца [[вінтоўка]] наконт мінімальнага неабходнага намагання на спускавым кручку (норма  — не менш за 500 г). Кожная каманда мае дзве запасныя вінтоўкі. Потым правяраецца правільнасць стартавага нумару і выкананне правілаў адносна рэкламы. Стартавыя нумары выдаюцца, каб спартсмен сам замацаваў іх на бядры. На ногі біятланістам мацуюцца даннікі, якія мераюць час пры праходжанні кантрольных рубяжоў.
 
Звычайна, у спрынце і індывідуальнай гонцы, спартсмены выходзяць на старт кожныя 30 секунд. Кожны біятланіст за 10 секунд да старту атрымлівае гукавы сігнал, за 5 секунд да старту электронны гадзіннік пачынае гучна цокаць. На працягу гэтых 5 сек лыжы мусяць знаходзіцца ў адмысловых мацаваннях (упорах). Для эстафеты ці масавага старту каманду "«старт"» падаюць стартавым пісталетам.
 
Пасля фінішу зброя (яна не павінна быць зараджанай) і лыжы (павінны быць маркіраваныя) яшчэ раз правяраюцца, а біятланісты кіруюцца на [[допінг-кантроль]].
 
==Біятлон у Беларусі ==
{{main|Зборная Беларусі па біятлоне}}
Біятлон з’яўляецца адным з папулярных зімніх відаў спорту (неабходнасць спецыяльных умоў і амуніцыі перашкаджаюць яму стаць масавым), чаму спрыялі поспехі беларускіх біятланістаў.
 
Беларускія біятланісты неаднойчы адзначаліся як на асобных этапах Кубка свету, так і на Чэмпіянатах Еўропы і свету. Шматразовая чэмпіёнка свету - [[Алена Зубрылава]], якая за сваю кар’еру выступала за Украіну, пазней — за Беларусь. На Чэмпіянаце Еўропы-2008 зборная Беларусі здабыла залаты медаль у змяшанай гонцы.
 
У сезоне 2007-2008 паводле канчатковых вынікаў жаночая зборная Беларусі зайняла 8-е месца, а мужчынская - 11-е ў агульным заліку Кубка свету. У сезоне 2008-2009 лепшай сярод беларускіх біятланістак стала [[Дар’я Домрачава]] (7-е месца), сярод біятланістаў — [[Рустам Валіулін]] (30-я месца). Жаночая зборная стала 8-й, а мужчынская — 10-й.
 
Найбольш паспяховым для зборнай Беларусі па біятлоне быў сезон 2001-2002 гадоў, калі жаночая зборная, паводле вынікаў сезону, стала 5-й, а мужчынская — 4-й. Тады ў індывідуальным заліку Алена Зубрылава (за Беларусь) была пятай, а сярод мужчын [[Уладзімір Драчоў]] заняў другое месца.
 
== Спасылкі ==
{{commons|Category:Biathlon|выгляд=міні}}
*'''(руск.)''' http://www.biathlon.by — Афіцыйная старонка Беларускай федэрацыі біятлону
*'''(англ.)''' http://www.biathlonworld.com — Афіцыйная старонка Міжнароднага біятлоннага саюза
 
* '''(рускангл.)''' http://www.biathlonbiathlonworld.bycom — Афіцыйная старонка БеларускайМіжнароднага федэрацыібіятлоннага біятлонусаюза
{{Алімпійскія віды спорту}}
 
{{Алімпійскія віды спорту}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Віды спорту]]