Менскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ст.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Менскае княства''' — удзельнае княства [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]].
 
Вылучаны з Полацкай зямлі да 1080-х гадоў, яшчэ пры жыцці кн. [[Усяслаў Полацкі|Усяслава Брачыславіча]], як удзел для яго сына [[Глеб Менскі|Глеба]]. Пасля смерці бацькі, менскі кн. Глеб, пры падтрымцы ці неўмяшальніцтве свайго сваяка вял. кн. кіеўскага [[Святаполк Ізяславіч|Святаполка]], значна пашырыў межы Менскага княства -- да 1116 года апроч [[Мінск|Менска]] княства ўключала [[Друцк]], [[Орша|Оршу]], [[Копысь]] і, напэўна, іншыя землі. Пасля смерці вял. кн. Святаполка (1113) князь Глеб канфліктаваў з новым вял. кн. [[Уладзімір Манамах|Уладзімірам]], у 1116 годзе ён спаліў уладзіміраў горад [[Слуцк]] і вывеў палон. Вял. кн. Уладзімір пайшоў да Менска і прымусіў Глеба падпарадкавацца, адняў у ўсе ўладанні апроч Менска. Аднак Глеб канечна не змірыўся з Уладзімірам, таму ў 1119 годзе Менск захапілі кіеўскія войскі, Глеб трапіў у палон і неўзабаве памёр у кіеўскай турме, Менскае княства было падпарадкавана [[Кіеў|Кіеву]]. Толькі ў сярэдзіне XII ст. асобнае Менскае княства адноўлена, у 1146 годзе менскі сталец займаў сын Глеба -- [[Расціслаў Глебавіч|Расціслаў]].
Радок 15:
 
{{Полацкае княства}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Менскае княства| ]]
[[Катэгорыя:Удзелы Полацкай зямлі]]
[[Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна]]