Лыжны спорт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
Радок 2:
[[Выява:Calgary.jpg|thumb]]
'''Лыжны спорт''' уключае ў сябе [[лыжныя гонкі]] на розныя дыстанцыі, [[скачкі з трампліна]], дваябор’і (скачкі з трампліна і лыжная гонка з гандыкапам), [[гарналыжны спорт]], а таксама [[сноўборд]]. Ён зарадзіўся ў [[Нарвегія|Нарвегіі]] ў XVIII стагоддзі. У Міжнароднай федэрацыі — ФІС (FIS; заснавана ў 1924) — каля 60 дзяржаў (1991). З 1924 лыжны спорт уваходзіць у праграму [[зімнія Алімпійскія гульні|зімніх Алімпійскіх гульняў]], чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 г. (афіцыйна з 1937 г.).
 
== Гісторыя лыжнага спорту ў Беларусі ==
У Беларусі пачаў развівацца з пачатку ХХ стагоддзя. Першыя аматарскія гурткі лыжнікаў былі арганізаваны ў 1920—21 годах у г. [[Віцебск]]. У [[1921]] годзе чыгуначнікі [[Мінск]]а правялі першыя лыжныя спаборніцтвы на дыстанцыі 5 вёрст. У [[1926]] годзе ў г.[[Магілёў]] праведзены першы чэмпіянат Беларусі па лыжным спорце. У гэтым жа годзе праведзена Усебеларуская лыжная эстафета па беларускіх гарадах. Нацыянальная федэрацыя лыжнага спорту створана ў 1992 годзе. Галоўная база падрыхтоўкі — [[Раўбічы (спартыўны комплекс)|Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»]]. У 2003—04 гадах пабудавана і абсталяваная 600-метровая гарналыжная траса ў [[Сілічы (гарналыжны цэнтр)|Сілічах]].
 
У Рэспубліцы Беларусь працуе Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда (БФГСС) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, трэнераў, спартыўных суддзяў, спецыялістаў гарналыжнага спорту, сноўборда, а таксама ўсіх аматараў гэтых відаў спорту. Створана ў 1992 годзе як Федэрацыя гарналыжнага спорту, з 1999 года — сучасная назва. Прайшла перарэгістрацыі ў 1995, 1999, 2003.
 
== Гл. таксама ==