Irdorath: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 35:
Летам [[2010 год у гісторыі музыкі|2010]] года падчас Фестываля нацыянальных культур у Гродна да калектыва далучыўся Віталь Буйвід (струннік), а ў кастрычніку гурт дапоўніў бубнач Павел Шмыга. Далей адбыўся шэраг паездак на фолк-фестывалі [[Беларусь|Беларусі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Расія|Расіі]]. Аднак такі склад праіснаваў толькі да моманту ўзнікнення ідэі перавесці гурт з рангу хобі на новы ўзровень і ператварыць Irdorath у сур'ёзны музычны праект.
 
У [[2011 год у гісторыі музыкі|2011]] годзе Уладзімір і Надзея пераязджаюць у Мінск. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэння гурта Irdorath. Да дуэта далучаецца бубнач Антон Шніп, разам з якім яны жылі і працавалі над першым альбомам у нефункцыянуючым пансіянаце пад Мінскам, у якім адбывалася будаўніцтва гісторыка-культурнага цэнтра "Рыцарскі замак». Разам яны пабудавалі з падручных матэрыялаў часовую студыю, у якой з дапамогай сяброў запісалі першы альбом. Паралельна музыкі займаліся арганізацыяй канцэртнай часткі фестываля «Белы Замак» <ref>[http://www.bnp.by/belyj-zamok-den-vtoroj-koncert-i-fajer-shou «Белый замок». День второй: концерт и файер-шоу] / [[Belorussian News Photos]]</ref>, правядзеннем культурных мерапрыемстваў і тэматычных вечарынак, правялі конкурс агнявога майстэрства ''Fire Fight'' <ref>[https://illizium.by/firefest/spetsialnyy-gost-firetrend-muzykant-nadezhda-irdorat/ Специальный гость FIRETRENDFiretrend: музыкант Надежда Ирдорат] / [[Фестивали, организованные проектом ILLIZIUMIllizium]]</ref>, стварылі музычны спектакль «Легенда пра Паладзіна». Разам з бубначом Валерыем Прыёмка праект аднавіў і ўзмацніў канцэртную дзейнасць.
 
1 верасня [[2012 год у гісторыі музыкі|2012]] года ў мінскім клубе Re:Public прайшла прэзентацыя дэбютнага альбома Irdorath пад назвай ''Ad Astra'' (частка крылатага лацінскага выслоўя [[Спіс крылатых лацінскіх выразаў|per aspera ad astra]] - «праз церні да зорак») <ref>[http://www.experty.by/content/zorny-debyut-irdorath-ad-astra-fotav-deaslukhats Зорны дэбют Irdorath – "Ad Astra" (+фота/+відэа/+слухаць)] / [[Experty.by]]</ref>. Да гэтага часу гурт паспеў абзавесціся ўласнай эмблемай, на якой намаляваны [[цмок]], які кусае сябе за хвост, і слоганам: "На крылах дракона наперад да зорак!».
 
Поспех дэбютнага альбома падштурхнуў гурт да актыўнага пашырэння геаграфіі выступаў. У наступныя два гады калектыў адыграў мноства канцэртаў як на тэрыторыі [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]], так і на канцэртных пляцоўках [[Польшча|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], [[Германія|Германіі]] і [[Францыя|Францыі]].
 
25 красавіка [[2014 год у гісторыі музыкі|2014]] года лідары Irdorath Уладзімір і Надзея адзначылі вяселле падчас сольнага канцэрта ў Мінску на вачах у прыхільнікаў і сяброў гурта <ref>[https://www.youtube.com/watch?v=tCj8gcOqnro&vl=ru Irdorath (BY) - Wedding on stage] / [[Irdorath (BY) - Wedding on stage]]</ref>.
 
У верасні [[2014 год у гісторыі музыкі|2014]] года гурт з поспехам выступіў на сваім першым вялікім нямецкім фэсце - ''Festival Medieval'' (Selb, [[Германія]]) <ref>[https://www.last.fm/ru/festival/3819902+Festival-Mediaval+VII/lineup Участники Festival-Mediaval VII] / [[last.fm]]</ref>, што паслужыла штуршком да развіцця ў еўрапейскім кірунку. За 2 гады склад гурта пашырыўся, што дазволіла выкарыстоўваць большую колькасць арыгінальных інструментаў: дудэльзакі (разнавіднасць сярэднявечнай [[дуда|дуды]]), хардзі-гардзі (еўрапейская [[колавая ліра]]), [[віяланчэль]], [[скрыпка]], бузукі (разнавіднасць [[лютня|лютні]]), дзіджырыбон (духавы інструмент абарыгенаў Аўстраліі), [[варган|варганы]].
 
25 студзеня [[2015 год у гісторыі музыкі|2015]] года Irdorath выпусцілі свой першы афіцыйны кліп ''As Bas'' па матывах беларускай дзіцячай лічылачкі <ref>[https://afisha.tut.by/news/premier-tut/432843.html Группа Irdorath превратила в хоррор детскую считалочку. Премьера клипа TUT] / [[Tut.by]]</ref>. Відэакліп набраў вялікую папулярнасць і стаў пачаткам развіцця гурта ў напрамку [[кінамастацтва]].
 
1 мая [[2015 год у гісторыі музыкі|2015]] года гурт выпусціў другі альбом - ''Dreamcatcher'' <ref>[http://www.experty.by/content/irdorath-dreamcatcher-audio Irdorath "Dreamcatcher"(+аудио)] / [[Experty.by]]</ref>, запіс якога адбываўся ўжо ў адной з лепшых прафесійных студый Мінска - ''Everest''. Гурт адсвяткаваў гэтую падзею маштабным сольным канцэртам са спецыяльнай пашыранай праграмай: на сцэне адначасова знаходзілася да дванаццаці артыстаў. Адна з кампазіцый альбома - «Быў. Ёсць. Буду» на вершы беларускага пісьменніка [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] - перамагла ў намінацыі «Песня года» па версіі музычнага партала [[Тузін Гітоў]]. <ref>[http://tuzin.by/article/3279/irdorath-bielarusy-byli-josc-ji-buduc.html IRDORATHIrdorath: «БЕЛАРУСЫБеларусы БЫЛІбылі, ЁСЬЦЬёсьць Іі БУДУЦЬбудуць!»] / [[Тузін Гітоў]]</ref>
 
У [[2016 год у гісторыі музыкі|2016]] годзе ''Dreamcatcher'' быў перавыдадзены на нямецкім лэйбле ''Miroque music'' <ref>[https://www.discogs.com/de/Irdorath-Dreamcatcher/release/13854610 Irdorath "Dreamcatcher" Reissue] / [[Discogs]]</ref> і прэзентаваны на найбуйнейшым гатычным фэсце Еўропы ''[[:ru:Wave-Gotik-Treffen|Wave Gothic Treffen]]'' <ref>[https://heathenharvest.wordpress.com/2016/10/03/wave-gotik-treffen-2016-live-report-series-days-ii-iii/amp/ Wave-Gotik-Treffen 2016 Live Report Series: Days II & III] / [[Heathen Harvest Report]]</ref>. Таксама гурт выпусціў сваю другую відэапрацу ''Adde Duas'': алюзію на [[дэкаданс]] канца 19 стагоддзя на аснове вершаў са зборніку ''[[:en:Carmina Burana|Carmina Burana]]''. У працы са стылістыкай ўпадніцкага гатычнага цырка Irdorath яшчэ раз прадэманстраваў свабоду ад стылістычных межаў.
 
1 верасня [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] года ў мінскім клубе Re:Public адбылася прэзентацыя трэцяга студыйнага альбома гурта Irdorath - ''Wild''. Афіцыйна альбом быў выпушчаны 13 кастрычніка 2017 года на нямецкім лэйбле ''Foxy Records'' <ref>[https://sonic-seducer.de/index.php/en/sonic-seducer-archive/cd-reviews/50-cd-rezensionen-e/4769-irdorath-wild-cd-rezension-review-kritik.html Irdorath „Wild“ Review] / [[Sonic Seducer Magazine]]</ref>. У альбом увайшлі дзесяць аўтарскіх кампазіцый і бонус-трэк. Сярод іх - дзве інструментальныя, пяць песен на беларускай мове (у тым ліку народная "Купала на Івана", на якую быў зняты відэакліп <ref>[https://euroradio.fm/ru/prezentaciya-singl-kupala-na-ivana-i-video-na-nego-ot-gruppy-irdorath Презентация: Сингл "Kupala na Ivana" и видео на него от группы Irdorath] / [[Euroradio]]</ref>), тры на англійскай і адна на латыні.
 
Таксама ў [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] годзе Irdorath стаў першым музычным калектывам з Беларусі, які выступіў на ''[[:ru:Wacken Open Air|Wacken Open Air]]'' (найбуйнейшы метал-фэст Еўропы) <ref>[https://www.regioactive.de/galerie/2017/08/03/fantasie-folk-live-bilder-von-irdorath-beim-wacken-open-air-2017-Q6mp9L3nP7.html Fantasie-Folk: Live-Bilder von Irdorath beim Wacken Open Air 2017] / [[Regioactive]]</ref>. Да гэтага часу гурт шчыльна замацаваўся ў статусе хэдлайнераў на гістарычных, фолк і этна фестывалях у СНД і гастролі па Еўропе сталі набіраць абарот.
 
У [[2018 год у гісторыі музыкі|2018]] годзе гурт прадставіў кліп на кампазіцыю ''Varazheya'' <ref>[https://people.onliner.by/2018/08/16/irdorath Музыканты Irdorath сняли мистическое видео «из дикого леса другой Беларуси». Получилось очень красиво] / [[Onliner]]</ref>, у якім зноў звярнуўся да [[Беларускі фальклор|беларускага фальклору]]. Гісторыю лясной ведзьмы гурт здолеў напоўніць сімвалізмам, міфалагічным падтэкстам і прыгожымі візуальнымі рашэннямі.
 
У канцы [[2018 год у гісторыі музыкі|2018]] года легендарны нямецкі medieval-гурт [[:ru:Corvus Corax|Corvus Corax]] запрасіў Irdorath падзяліць з імі сцэну на традыцыйным калядным канцэрце ў храме [[:de:Passionskirche (Berlin)|Passionskirche]] (Берлін) <ref>[https://www.laetitium.de/irdorath-mit-corvus-corax-in-der-passionskirche/ Irdorath mit Corvus Corax in der Passionskirche] / [[Laetitium]]</ref>. Было адграна 2 шоу запар.
 
За [[2019 год у гісторыі музыкі|2019]] год Irdorath выступіў у дванаццаці краінах Еўропы (ад [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]] да [[Нідэрланды|Нідэрландаў]], [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Славенія|Славеніі]]), пераадолеўшы каля 40000 км. Таксама адбыўся першы сольны канцэрт Irdorath у [[Германія|Германіі]] ([[Мюнхен]], Spectaculum Mundi) <ref>[https://www.spectaculum-mundi.de/event/irdorath/ Irdorath Show] / [[Spectaculum Mundi]]</ref>.
 
[[2020 год у гісторыі музыкі|2020]] год пачаўся з выхаду сінгла і кліпа ''Serca Rascolata'' <ref>[https://people.onliner.by/2020/01/17/irdorath-2 Serca Raskolata. Премьера клипа фэнтези-фолк-группы Irdorath] / [[Onliner]]</ref>. Гэта самая сур'ёзная кінапраца Irdorath, напоўненая глыбінёй і драматызмам. У здымках прынялі ўдзел родныя браты і сястра Уладзіміра Ірдарат. Відэакліп стаў дэбютнай рэжысёрскай працай Надзеі.
 
Сур'ёзнасць тэматыкі адзінства сям'і, унутранай барацьбы і ачышчэння ад глыбінных перажыванняў не перашкодзіла Irdorath захаваць свой фірмовы атмасферны візуальны стыль.