Сведкі Іеговы ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
У 2019 г. Сведкі Іеговы г. [[Вілейка]], Барысаў і [[Ліда]] мелі судовыя разбіральніцтвы з мясцовымі органамі кіравання ў сувязі з адмовамі ў рэгістрацыі мясцовых абшчын<ref>[https://www.osce.org/ru/odihr/431009?download=true Беларусь. Проблемы религиозной свободы. Заявление Европейской ассоциации Свидетелей Иеговы] // Human Dimension Implementation Meeting, [[АБСЕ]], [[Варшава]], 16-27 верасня 2019 г., с.5-6</ref>.
===== Затрыманне Сведкі Іеговы з Расіі =====
21 лютага 2020 г. у Беларусі затрымалі Сведка Іеговы з Расіі, Мікалая Махалічава падчас праверкі дакументаў на дарозе<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/02/83.html Впервые в истории Беларусь арестовала Свидетеля Иеговы, который за свою веру преследуется в России] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 31 студзеня 2020 г. ён быў аб'яўлены Расіяй у міжнародны розшук па "справе Сазонава" ва [[Урай|Ўраі]]<ref>[https://jw-russia.org/cases/uray.html Дело Сазонова и др. в Урае // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Пасля затрымання яго накіравалі ў [[Ізалятар часовага ўтрымання|ІЧУ]] г. [[Гарадок]], а 24 лютага згодна інфармацыі на афіцыйным сайце расійскіх Сведкаў Іеговы "намеснік пракурора Гарадоцкага раёна, малодшы саветнік юстыцыі А. Заікін пастанавіў заключыць Мікалая Махалічава пад варту з адбываннем у СІЗА-2 УУС Віцебскага аблвыканкама. У сваёй пастанове беларускі пракурор, спасылаючыся на расійскі суд, сцвярджае, што Махалічаў дзейнічаў «наўмысна, па матывах рэлігійнай нецярпімасці, з экстрэмісцкіх памкненняў, якія выяўляюцца ў прапагандзе перавагі паслядоўнікаў рэлігійнага вучэння Сведак Іеговы перад іншымі асобамі...», а таксама займаўся «вызнаннем і распаўсюджваннем ідэалогіі і веры». Відавочна, што пракурор скапіяваў тэкст абвінавачвання з расійскага крымінальнай справы ў сваю пастанову.<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/02/83.html Впервые в истории Беларусь арестовала Свидетеля Иеговы, который за свою веру преследуется в России] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>". Махалічаў аспрэчыў рашэнне аб утрыманні яго ў следчым ізалятары, аднак 27 лютага Гарадоцкі раённы суд адхіліў просьбу вызваліць яго з ізалятара і пацвердзіў рашэнне пракуратуры<ref>Olga Glace. [http://www.forum18.org/archive.php?article_id=2551 BELARUS: Jehovah's Witness fights extradition to Russia] // Forum18</ref>. Праваабаронца Эніра Браніцкая з Human Constanta патлумачыла [[Еўрарадыё]] i [[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода|Радыё Свабода]]: "У Беларусі рашэнне аб выдачы Махалічава павінна прымаць Генеральная пракуратура. Цяпер толькі прынята рашэнне аб меры затрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту да таго часу, пакуль наша Генпракуратура не ўхваліць яго выдачу" па запыце з Расіі<ref>АЛЯКСЕЙ КАРПЕКА. [https://euroradio.fm/u-belarusi-zatrymali-svedku-iegovy-yamu-pagrazhae-vydacha-u-rasiyu У Беларусі затрымалі сведку Іеговы, яму пагражае выдача ў Расію] // Еўрарадыё, 25/02/2020</ref><ref>Аляксандра Дынько. [https://www.svaboda.org/a/30453495.html У Беларусі ўпершыню затрымалі сьведку Яговы з Расеі] // Радыё Свабода, 25.02.2020</ref>. Мікалай Махалічаў падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, таксама былі звесткі, што ён падаў прашэнне аб палітычным прытулку ў Беларусі<ref>Аляксандра Дынько. [https://www.svaboda.org/a/30453495.html У Беларусі ўпершыню затрымалі сьведку Яговы з Расеі] // Радыё Свабода, 25.02.2020</ref>. У інтэрв'ю "Свабодзе" намесніца ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка заявіла, што ўсе канфесіі роўныя ў Беларусі і параіла адрасаваць праваахоўным органам пытаньні, зьвязаныя з затрыманьнем Мікалая Махалічава<ref>Алесь Дашчынскі. [https://www.svaboda.org/a/30456282.html «У Беларусі быць сьведкам Яговы не злачынства». У Расею вернікі стараюцца ня езьдзіць] // Радыё Свабода, 26.02.2020</ref>.
 
== Выданні Сведкаў Іеговы на беларускай мове ==