Міхаіл Іванавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{палітык | Імя = Міхаіл Іванавіч Гашкевіч | Выява = Gashkevich Mikhail.jpeg | Месца на...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:01, 6 сакавіка 2020

Міхаіл Іванавіч Гашкевіч (11 снежня (29 лістапада) 1864, Шарсцін, Рагачоўскі павет, Расійская імперыя — 1936, Агародня Гомельская, Добрушскі раён, БССР) — праваслаўны дзеяч Расійскай імперыі, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання ад Магілёўскай губерні.

Міхаіл Іванавіч Гашкевіч
Дата нараджэння 11 снежня 1864(1864-12-11)
Месца нараджэння Шарсцін, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 1936
Месца смерці Агародня Гомельская, Добрушскі раён, Гомельская вобласць, БССР
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя
Род дзейнасці палітык
Месца працы
Бацька Іван Іванавіч Гашкевіч

Біяграфія

Старэйшы сын праведнага Іаана Кармянскага (Гашкевіча) і яго жонкі Марыі Піліпаўны Трусевіч, дачкі святара. Нарадзіўся ў вёсцы Шарсцін, дзе яго бацька служыў настаяцелем мясцовай Свята-Раства-Багародзіцкай царквы.

Выпускнік Магілёўскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1890 годзе. У 1890—1893 гадах служыў у Кішынёве настаўнікам спеваў у семінарыі. Пазней на працягу 6 гадоў настаўнічаў у Мсціслаўскім духоўным вучылішчы[1].

У 1899 годзе быў пасвечаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Свята-Ануфрыеўскай царквы ў вёсцы Ануфрыева Чэрыкаўскага павета.

8 лютага 1907 года быў абраны ў Дзяржаўную думу II склікання ад агульнага складу выбарнікаў Магілёўскага губернскага выбарчага сходу. Увайшоў у склад Канстытуцыйна-дэмакратычнай фракцыі. З’яўляўся членам думскай камісіі па справах праваслаўнай царквы. Разам з В. А. Якубовічам быў адным з двух прадстаўнікоў духавенства, якія апынуліся ў правацэнтрысцкіх фракцыях у Дзяржаўнай думе II склікання.

Па звестках 1915 года служыў палкавым святаром. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года адыйшоў ад грамадскай і рэлігійнай дзейнасці і вёў прыватнае жыццё ў вёсцы Агародні Гомельскай, дзе служыў яго бацька, і, верагодна, служыў айцец Міхаіл[2].

Памёр ў 1936 годзе і быў пахаваны каля алтара Свята-Мікалаеўскай царквы ў Агародні Гомельскай. У 1991 годзе настаяцель кармянскага праваслаўнага прыхода айцец Сцяфан на месцы зруйнаванай царквы выявіў месца пахавання Міхала Гашкевіча[3]. Яго парэшткі, разам з нятленнымі мошчамі Іаана Кармянскага, былі перавезены ў вёску Карма і пахаваны ля алтара Пакроўскай царквы[4].

Меў чатырох братоў і двух сясцёр. Яго сын, Мікалай Гашкевіч (1890—1938), быў рэпрэсаваны савецкай уладай.

Зноскі

  1. Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Второй созыв. М, 1907. С. 178. (руск.)
  2. Костенко А. В. «Гашкевичі», а не «Гошкевичі»: Білоруська гілка відомого українського роду. // Київська навукова суспільнознавча організація. — Київ, 2016. (укр.)
  3. Дэтэктыўная гісторыя здабыцця мошчаў Іаана Кармянскага. — Sputnik, 31 мая 2017. (бел.)
  4. Святы праведны Іаан Кармянскі. Вяртанне ў Агародню. Добры пастыр.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 6 сакавіка 2020. (руск.)

Літаратура