Гета ў Горках: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 50:
 
== Знішчэнне гета ==
Пад кіраўніцтвам былога прафесара акадэміі М.В. Дакукіна, які з жніўня 1941 г. па люты 1942 г. працаваў бургамістрам Горацкага раёна былі складзены спісы яўрэяў Горак і раёна, якія падлягаюць расстрэлу. Гэтыя спісы ім былі перададзены фашыстам. Пасля вайны М.В. Дакукін быў асуджаны на 15 гадоў лагераў і памёр у зняволенні <ref> История аграрной науки Беларуси (XIX – начало XXI в.). В 2 ч. Ч. 2 / под. ред. В. Г. Гусакова – Минск: Беларуская навука, 2017. С.18. ISBN 978-985-08-2107-2 <ref/>.
 
Знішчэнне гета было праведзена [[6 кастрычніка]] [[1941]] г. Раніцай, уварваўшыся ў гета паліцаі і нямецкія салдаты i сталі выганяць яўрэяў з дамоў. Іх збівалі прыкладамі вінтовак і нагайкамі і вялі да былога клубу сельскагаспадарчага інстытута, а тых, хто не мог ісці, заганялі ў аўтамашыны і везлі ва ўрочышча Белы ручай. Тут былі загадзя пашыраны дзве былыя сіласныя ямы. З яўрэяў спачатку здымалі адзежу і абутак, а затым партыямі па 100 чалавек забівалі з кулямётаў і аўтаматаў.