Дынама (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
 
== Рэканструкцыя ==
[[ВыяваФайл:Dynamo Minsk, stadium.Belarus October- 2012.panoramio Main view, Pic.05(16).JPGjpg|міні|злева|Стадыён да рэканструкцыі]]
[[Выява:Dynamo Minsk stadium. October 2012. Main view, Pic.05.JPG|міні|Стадыён да рэканструкцыі]]
 
У 2012 годзе ўлады горада абвясцілі міжнародны конкурс на лепшы архітэктурны праект рэканструкцыі стадыёна. У тэндэры прымалі ўдзел спачатку вугорская кампанія «Грабаплан», а затым нямецкая кампанія GMP International GmbH. Нягледзячы на ​​перамогу ў конкурсе нямецкай GMP, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіўся ад прапанаванага праекта з-за высокага кошту яго рэалізацыі.
 
16 мая 2014 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 220 «Аб рэканструкцыі комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» ў г. Мінску». Заказчыкам было вызначана ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, генеральнай праектнай арганізацыяй — прадпрыемства «[[Мінскпраект]]». Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў бюджэту сталіцы.
 
[[Файл:Decommissioned Tram tracks at three-way Junction in Minsk 5 May 2016.jpg|міні|злева|Рэканструкцыя стадыёна ў 2016 годзе]]
[[Выява:Мінск. У час Еўрагульняў (80).jpg|міні|Уваходная аркада з агароджай]]
 
Радок 48 ⟶ 50:
 
На стадыёне ўпершыню ў краіне ўкаранёна сістэма «старт-фініш», якая дазваляе за лічаныя секунды фіксаваць фальстарт, фотафініш, вымяраць дакладную адлегласць, на якую паляцеў снарад у спаборніцтвах па кіданні. Лёгкаатлетычнае ядро спартыўнай арэны ўключае ў сябе дзевяць бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кідання дзіды, дыска і молата, яма для бегу стыпль-чэз. Газон на футбольным полі натуральны, памеры поля — 105×68 метраў.
[[Файл:Мінск. Вуліца Ульянаўская (кастрычнік 2018) (04).jpg|thumb|злева|Стадыён пасля рэканструкцыі]]
 
[[Выява:Belarus — San Marino (UEFA Nations League 08.09.2018), Беларусь — Сан-Марино (Лига наций УЕФА 08.09.2018).jpg|міні|Матч Беларусь — Сан-Марына, верасень 2018 года]]
 
Вялікая ўвага пры распрацоўцы праекта была нададзена пытанням бяспекі. На тэрыторыі спартыўнага аб’екта размешчана каля чатырохсот відэакамер. Дзве тысячы квадратных метраў у падтрыбунных памяшканнях адведзены пад камерцыйныя мэты. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжаны 64 месцы на падземнай паркоўцы і 229 на тэрыторыі побач з арэнай. Па перыметры трыбун стадыёна размешчаны кропкі грамадскага харчавання.
 
== Архітэктура ==
 
<!--113. СТАДЫЕН «ДЬІНАМА» (архіт). Вул. Кірава, 8. Адкрыты ў 1934 г., рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Апчыішай вайны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947-54 гг. (архіт. М. Колі, М. Паруснікаў і ішн.). Рэканструяваны ў 1978—1980 гг. (архіт. [[С. Баткоўскі]], [[М. Гаўхфельд]], [[Л. Гельфанд]], [[Ю. Спясіўцаў]]) у сувязі з правядзеннем папярэдніх спаборніцтваў па футболу Алімпійскіх гульняў 1980 г.
-->
Спартыўны комплекс разам з паркавай зонай размешчаны на 2 тэрасах плошчай 12 га. Уключае вялікую спартыўную арэну, пляцоўкі валейбольную, баскетбольную, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты. Стадыён мае асобны будынак стралковага ціра з тэхнічна абсталяванымі агнявымі рубяжамі. Тэрыторыя стадыёна абнесена агароджай мастацкага чыгуннага ліцця. Галоўны ўваход аформлены ў выглядзе стройнай аркады карынфскага ордэра (архіт. [[М. Баршч]]). У 1980 г. з боку вул. Ульянаўскай створаны другі парадны ўваход. Па восі яго размешчана скульптурная група «Бег» (скульптар [[В. Занковіч]]). Асвятляльныя мачты размешчаны звонку па перыметры трыбун.
 
Авальнае ў плане спартыўнае ядро (футбольнае поле, 8 бегавых дарожак, сектар для скачкоў і кідання) абкружана [[трыбуна]]мі, якія змягчалі больш як на 50 гледачоў. Большая іх частка ў выглядзе сегментнага [[амфітэатр]]а размешчана на натуральным земляным адхоне. Галоўны архітэктурны акцэнт трыбун — павільён-ложа з боку галоўнага ўваходу. Пад трыбунамі размешчаліся залы для [[Лёгкая атлетыка|лёгкай атлетык]]і, [[барацьба|барацьб]]ы, [[бокс|боксу]], лёгкаатлетычны цэнтр з [[трэнажор]]нымі ўстаноўкамі.
 
== Адкрыццё ==