Лісцевыя лясы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лісцевыя лясы''' ва ўмераным поясе — лясы з перавагаю Дрэвавыя ра...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Лісцевыя лясы''' ва [[умераны пояс|ўмераным поясе]] — [[лес|лясы]] з перавагаю [[Дрэвавыя расліны|дрэвавых відаў]], у якіх па зіму [[Лістапад|ападае лісце]]. На [[Беларусь|Беларусі]] займаюць 32,8 % укрытай лесам плошчы, з іх шыракалістых 4,5 %, драбналістых 15,3 і лісцевых балотных лясоў 13 %.
 
[[Шыракалістыя лясы]] — [[дубовыя лясы|дубовыя]], [[грабовыя лясы|грабовыя]], [[ясянёвыя лясы|ясянёвыя]], [[Кляновыя лясы|кляновыя]], у якіх пераважаюць дрэвы з шырокай [[лісцевая пласцінка|лісцевай пласцінкай]]. У [[Еўропа|Еўропе]] ўтвараюць [[Еўрапейская шыракаліста-лясная вобласць|Еўрапейскую шыракаліста-лясную вобласць]], якая ахоплівае паўднёвую частку [[Беларусь|Беларусі]]. Вызначаюцца разнастайнасцю [[Дрэвавыя расліны|дрэвавых]] відаў, густым [[падлесак|падлескам]], багатым відавым складам [[Травяністыя расліны|травяністых раслін]]. Найбольш пашыраны дубовыя лясы (4 %), астатнія займаюць 0,5 % укрытай лесам плошчы. Большасць лісцевых лясоў належыць да [[карэнныя лясы|карэнных лясоў]] і ўмоўна-карэнных, з’яўляецца крыніцай [[драўніна|драўніны]] асабліва каштоўных парод — [[дуб]]у, [[ясень|ясеню]], [[клён]]у.
 
У [[драбналістыя лясы|драбналістых лясах]] пераважаюць дрэвы з невялікай лісцевай пласцінкай. На Беларусі найбольш пашыраны [[бародаўчатабярозавыя лясы|бародаўчатабярозавыя]], менш — [[Асінавыя лясы|асінавыя]] і [[Шэраальховыя лясы|шэраальховыя]] лясы. Узнікаюць на месцы [[Хвойныя лясы|хвойных]] і [[Шыракалістыя лясы|шыракалістых лясоў]] на [[высечка]]х, [[гар]]ах, на непрыдатных для [[Сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] выкарыстання землях і належаць да [[вытворныя лясы|вытворных лясоў]]. Маюць глебапаляпшальныя ўласцівасці, пасля высечкі плошчы іх выкарыстоўваюцца для аднаўлення хвойных і шыракалістых лясоў.
 
[[Лісцевыя балотныя лясы]] — [[чорнаальховыя лясы|чорнаальховыя]] і [[пушыстабярозавыя лясы|пушыстабярозавыя]] — адносяцца да карэнных лясоў на [[Нізінныя балоты|нізінных]] і [[Пераходныя балоты|пераходных балотах]]. Маюць [[Гідралогія|гідралагічнае]] значэнне, выкарыстоўваюцца пры [[меліярацыя балот|гідрамеліярацыі балот]].
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭПБ|3|Лісцевыя лясы}}