Меліярацыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Сістэма арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў па карэннаму паляпшэнню зямельных рэсу...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:47, 19 кастрычніка 2009

Сістэма арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў па карэннаму паляпшэнню зямельных рэсурсаў з мэтаю іх найбольш эфектыўнага выкарыстання.

Уключае наступныя мерапрыемствы:

  • гідратэхнічная меліярацыя (арашэнне, абвадненне, асушэнне),
  • хімічная меліярацыя (вапнаванне, гіпсаванне глебаў),
  • агралесамеліярацыя (стварэнне полеахоўных лясных палосак),
  • культурнатэхнічныя працы (карэннае паляпшэнне фізіка-хімічных і біяхімічных уласцівасцяў глебы).

Выбар віда мерапрыемстваў залежыць ад прыродна-гаспадарчых умоваў канкрэтных тэрыторый.