Збіццё паветранага шара D-Caribbean: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''Збіццё паветранага шара D-Caribbean''' - авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 12 верасня 19...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:40, 11 сакавіка 2020
Збіццё паветранага шара D-Caribbean - авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 12 верасня 1995 года ў Бярозаўскім раёне, калі сілы СПА збілі амерыканскі паветраны шар D-Caribbean, які ўдзельнічаў у міжнародных гонках паветраных шароў і заляцеў у паветраную прастору Беларусі з тэрыторыі Польшчы. Абодва пілоты, Алан Френчэль і Джон Сцюарт, загінулі[1].
Ход падзей
12 верасня 1995 году ў Швайцарыі пачалося міжнароднае спаборніцтва паветраплавальнікаў. Як сцвярджалі арганізатары чэмпіянату, пра мерапрыемства былі папярэджаныя дыспэтчарскія службы ўсіх краінаў, праз чый паветраны калідор транзытам скіроўваліся экіпажы[2], але беларускія дыспетчары вырашылі, што ім паведамленне даслалі памылкова[3]. У выніку пагранічныя і супрацьпаветраныя сілы не былі папярэджаныя пра магчымасць перасячэння шарамі паветранай граніцы Беларусі, і беларуская авіяцыя атрымала загад збіць шар, які перасёк межы краіны ў Бярозаўскім раёне. Пра наяўнасць людзей у кошыку шара беларускія вайскоўцы не ведалі.
Наступствы
Збіты паветраны шар стаў прычынай міжнароднага скандалу і расследавання. Экіпаж верталёта МІ-24, які збіў шар, доўга дапытвалі, потым узнагародзілі гадзіннікамі[4]. Тагачасны начальнік аддзелу апэратыўнага рэагавання Савету бяспекі Юрый Сівакоў настойваў, што амэрыканцы памерлі яшчэ да таго, як іх зьбілі: падняўшыся на вялікую вышыню (2300 м), памерлі ад недахопу кіслароду. Іншыя экспэрты не выключалі, што спартоўцы сапраўды маглі знаходзіцца без прытомнасці, але да зямлі ляцелі жывымі[5]. Ніхто з беларускіх афіцыйных асобаў не ўзяў на сябе адказнасць за інцыдэнт[6]. Але пасля гэтага паветраныя шары, якія траплялі на тэрыторыю Беларусі з-за мяжы імкнуліся пасадзіць. На месцы аварыі быў усталяваны камень з надпісам "прабачце".
Цікавыя факты
- Джон Сцюарт меў багатую біяграфію у якасці пілота Вялікабрытаніі і ЗША. Ён ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне, потым ваяваў падчас Суэцкага крызісу, дзе ў 1956 г. быў збіты і сеў на ваду, дзе яго уратавалі французскія саюзнікі. Пазней ваяваў у В'етнаме ў авіяцыі ЗША[7].
- Гэты інцыдэнт нярэдка узгадзвалі ў сувязі з "Мядведзіроўкай", калі 4 ліпеня 2012 г. самалёт, пілатуемы грамадзянамі Швецыі, несанкцыянавана перасек мяжу Рэспублікі Беларусь, праляцеў над Івянцом і Мінскам, раскідваючы плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова, і, незаўважаны сродкамі супрацьпаветранай абароны, вярнуўся ў пункт вылету ў Літве[8].
Зноскі
- ↑ 12 верасня 1995 над Беларуссю быў збіты амерыканскі паветраны шар // Vytoki.net
- ↑ Як 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканцамі // Свабода, 19.07.2015
- ↑ Елена Шалаева. ЧТО С НИМ ДЕЛАТЬ?" – "СБИВАЙ!" ИСТОРИЯ ГОНКИ НА ВОЗДУШНЫХ ШАРАХ, КОТОРАЯ ЗАКОНЧИЛАСЬ СМЕРТЬЮ В НЕБЕ НАД БЕЛАРУСЬЮ // Настоящее время
- ↑ Як 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканцамі // Свабода, 19.07.2015
- ↑ Як 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканцамі // Свабода, 19.07.2015
- ↑ 12 верасня 1995 над Беларуссю быў збіты амерыканскі паветраны шар // Vytoki.net
- ↑ Robert D. McFadden. Balloonists' Lives of Adventure That Fell to Earth // The New York Times, September 17, 1995, Section 1, Page 3
- ↑ Паўліна Калтавічанкаю Валянцін Стэфановіч: Швэдскі самалёт мог скінуць не толькі мішак // Еўрарадыё, 26.07.2012