Сведкі Іеговы ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
 
У 1990-х—2010-х гг. пачалі выходзіць публікацыі [[Алег Віктаравіч Дзячэнка|А. В. Дзячэнкі]], які спецыяліваўся на вывучэнні новых рэлігійных рухаў. Некалькі яго навуковых артыкулаў былі поўнасцю прысвечаны Сведкам Іеговы<ref>Дьяченко О. В. Иеговизм в контексте идеологической трансформации современного общества / О. В. Дьяченко // Материалы регионального семинара преподавателей гуманитарных дисциплин вузов Могилевской области: научное издание — Могилев: УПКП "Могилевская областная укрупненная типография, 2001 — с. 50-58.</ref><ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 76-81</ref><ref>Дьяченко О. В. [https://libr.msu.by/handle/123456789/8300 Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг.] Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 84-86</ref>. У 2018 г. Дзячэнка падрабязна пісаў пра гісторыю і сучаснасць Сведкаў Іеговы Беларусі і адзначыў, што асноўная крытыка вучэння і практык гэтай канфесіі з боку [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царквы]] пазіцыянуецца як барацьба з небяспекай для грамадства, але па факце носіць характар багаслоўскай спрэчкі<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref>. Таксама аўтар зазначыў, што «аб’ектыўных доказаў проціпраўнай дзейнасці іегавістаў яўна недастаткова для прыняцця судовага рашэння, тым больш, што ў Беларусі на працягу амаль 10 гадоў праводзіцца працэдура дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы выданняў, якія ўвозяцца ў краіну рэлігійным аб’яднаннем Сведкаў Іеговы. За ўвесь час толькі два найменні рэлігійнай літаратуры не былі дазволены да ўвозу і распаўсюджання ў іегавісцкіх абшчынах. У астатнім часопісы „Вартавая вежа“, „Прачніцеся“, буклеты і брашуры на розныя тэмы, кнігі рэлігійнага зместу распаўсюджваюцца сярод насельніцтва падчас так званай „піянерскай“ работы, бо не маюць прыкмет экстрэмізму. Такім чынам, абвінавачванні іегавістаў у экстрэмізме з’яўляюцца безгрунтоўнымі і адлюстроўваюць расійскі сцэнарый процідзеяння распаўсюджанню іегавізму ў грамадстве<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref>». У гэтым артыкуле, як і ў працы 2019 г., прысвечанай Сведкам Магілёўскай вобласці, Дзячэнка рабіў выснову, што невялікая колькасць паслядоўнікаў гэтага цячэння і яго нязначны ўплыў на беларускае грамадства робіць яго маргінальным<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref><ref>Дьяченко О. В. [https://libr.msu.by/handle/123456789/8300 Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг.] Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 86</ref>.
 
У 2012 г. у адмысловай працы Томаша Бугая быў зроблены агляд гісторыі Сведкаў Іеговы ў Беларусі<ref>Бугай Т. [http://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2013/10/07_02_Bugai.pdf Чужие или свои? Свидетели Иеговы в Беларуси – время репрессий и современность] Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013) с.273-275 {{ISBN|978-9955-12-958-5}}</ref>. У гэтай працы, сярод іншага аўтар заначыў, што палітыка дзяржавы да Сведкаў Іеговы не з'яўляецца кансеквентнай (паслядоўнай): з аднаго боку, вернікі сутыкаюцца з пераследаваннем за адмову служыць у арміі і часам міліцыя зрывае іх набажэнствы, з другога, арганізацыя Сведкаў Іеговы афіцыйна зарэгістравана, а "ўлады Беларусі робяць пэўныя крокі ў павагі рэлігійных свабод, замацаваных Канстытуцыяй"<ref>Бугай Т. [http://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2013/10/07_02_Bugai.pdf Чужие или свои? Свидетели Иеговы в Беларуси – время репрессий и современность] Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013) с.275 {{ISBN|978-9955-12-958-5}}</ref>.
 
== Сведкі Іеговы ў беларускай літаратуры і публіцыстыцы ==