Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2020: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 58:
:: Падстаў можна не бачыць, але ёсць удзельнікі, якія лічаць такія фармулёўкі цалкам дапушчальнымі, і ў катэгорыі [[:Катэгорыя:Мястэчкі Вялікага Княства Літоўскага|Мястэчкі Вялікага Княства Літоўскага]] яны ўжыты ў многіх артыкулах. На маю думку, гэта важная і цалкам энцыклапедычная інфармацыя, якая падкрэслівае асаблівае становішча вёскі ў мінулым і вылучае яе сярод іншых. Магчыма, ёсць сэнс прыбраць ''даўняе'' і ''старажытны'', замяніць ''гістарычнай Віленшчыны'' на ''Віленскага ваяводства''. ''Колішні горад'', як і замак — не фальсіфікацыя, глядзіце [https://mijory.by/gistoryya-krayu/4725-vyata-mekka-dlya-arxeologov.html крыніцу]. Прынамсі, калі лічыце фармулёўку неэнцыклапедычнай, то варта прыбраць яе з усіх артыкулаў. --[[Удзельнік:Krylowicz|Krylowicz]] ([[Размовы з удзельнікам:Krylowicz|размовы]]) 23:32, 1 сакавіка 2020 (+03)
::: У катэгорыі [[:Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства]] амаль сто старонак, і Вята сярод іх ніяк не вылучаецца. Інфармацыя пра тое, што паселішча было мястэчкам і ўваходзіла ў пэўнае ваяводства, вядома, важная, але яна мусіць быць пададзена ў адпаведным раздзеле, у нейтральных фармулёўках і з крыніцамі. У крыніцы пра горад сказана толькі, што быў выдадзены прывілей на заснаванне горада і пра існаванне прымаўкі, што ніяк не азначае фактычнай наяўнасці статуса горада. Вось лепей інфармацыю пра прывілей і змясціць у раздзеле "Гісторыя", а не рабіць громкія высновы ў прэамбуле. Замак не фальсіфікацыя, але пра яго амаль нічога не вядома, магу дапусціць згадку ў прэамбуле пра замак для такіх славутых замкаў, як Ляхавіцкі і Быхаўскі, але не тут. Так, падобныя фармулёўкі было б добра прыбраць з усіх артыкулаў, але пакуль не маю часу і магчымасцяў для пошуку і апрацоўкі.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 23:44, 1 сакавіка 2020 (+03)
 
== [[Красны Бор (Расонскі раён)]] ==
Паважаны Арцём! Патлумачце, калі ласка, прычыну адката маёй праўкі, што тычыцца азначэння "хутар", якое вы замянілі на вёску. Я бачу, што Вы спасылаецеся на [http://maps.by/viewate/7882 звесткі Белгеадэзіі]. Але гэты рэестр мог састарэць. Я асабіста наведаў Красны Бор і магу з упэўненасцю сказаць, што гэта хутар. Там стаіць толькі адзін дом і жыве адна сям'я, у той час як пад [[вёска]]й мы разумеем населены пункт з некалькімі дзесяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудавання. Я дадаў адпаведныя фотаздымкі ў Вікісховішча. [[Удзельнік:Da voli|Da voli]] ([[Размовы з удзельнікам:Da voli|размовы]]) 19:31, 12 сакавіка 2020 (+03)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Artsiom91/2020»