Вінцэнт ван Гог: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 31:
Пакутаваў ад псіхатычных эпізодаў і трызнення і, хоць і турбаваўся пра сваю псіхічную ўстойлівасць, часта грэбаваў сваім фізічным здароўем, не еў належным чынам і злоўжываў алкаголем. Ягонае сяброўства з Гагенам скончылася сутыкненнем з брытвай, калі ў лютасці ён адрэзаў частку ўласнага левага вуха. Праводзіў час у псіхіятрычных лякарнях, у тым ліку падчас знаходжання ў Сэн-Рэмі. Пасля таго, як ён выпісаўся і пераехаў у Авер-сюр-Уаз каля Парыжу, дзе апынуўся пад апекай гамеапатычнага лекара Поля Гашэ. Ягоная дэпрэсія працягвалася і 27 ліпеня 1890 года ён стрэліў сабе ў грудзі з рэвальвера, памёршы праз два дні.
 
Не атрымаў прызнання падчас жыцця, лічыўся вар'ятам і няўдачнікам. Стаў вядомым толькі пасля самагубства і існуе ў грамадскім уяўленні ў якасці квінтэсенцыі непрызнааганепрызнанага генія, мастака «дзе сыходзяцца развагі пра вар'яцтва і творчасць». Ягоная рэпутацыя пачала расці ў пачатку 20 стагоддзя, калі элементы ягонага стылю пачалі выкарыстоўвацца фавістамі і нямецкімі экспрэсіяністамі. Дасягнуў шырокага крытычнага і камерцыйнага поспеху на працягу наступных дзесяцігоддзяў, а ягонае імя стала сусветна вядомым. На сённяшні дзень ягоны вобраз увасабляе ў сабе рамантычны ідэал змучанага мастака.
 
== Біяграфія ==