Яма (мемарыял): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
Мемарыял «Яма» ўяўляе сабой сапраўды даволі глыбокую яму, выкладзеную плітамі. На дне ямы ўстаноўлены абеліск з чорнага [[граніт]]у. Да яго вядуць 17 прыступак. На абеліску на [[руская мова|рускай]] і [[ідыш]]ы напісана: ''«… Светлая памяць на светлыя часы пяці тысячам яўрэяў, якія загінулі ад рук заклятых ворагаў чалавецтва — нямецка-фашысцкіх катаў. 2.03.1942 г…»''. Перад абеліскам — круглая пляцоўка, выкладзеная чорнай пліткай.
 
Побач з лесвіцай (уздоўж яе), якая вядзе да цэнтра мемарыяла, размешчана [[бронза|бронзавая]] скульптурная кампазіцыя ''«Апошні шлях»'', якая ўяўляе сабой групу асуджаных на смерць пакутнікаў, што спускаліся на дно ямы. Яе аўтарства належыць беларускаму архітэктару, старшыні яўрэйскіх суполак Беларусі [[Леанід Левін|Леаніду Левін]]у, беларускаму скульптару [[Аляксандр Міхайлавіч Фінскі|Аляксандру Фінскаму]] і скульптару з [[Ізраіль|Ізраілю]] Эльзе Полак.
 
Тут жа закладзена алея [[Праведнікі народаў свету|Праведнікаў народаў свету]], і з часам тут будуць высаджаны шматлікія дрэвы са спецыяльнымі дошчачкамі з імёнамі тых людзей, якія ратавалі [[яўрэі|яўрэяў]], рызыкуючы ўласнымі жыццямі, падчас нямецкай акупацыі ў [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную]].
Радок 85:
[[Катэгорыя:2000 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна]]
[[Катэгорыя:Творы Аляксандра Фінскага]]