Мэбля: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
 
З'яўленне мэблі адносіцца да часу пераходу першабытных абшчын да аседласці. Мэбля развівалася хутчэй у тых плямёнаў, якія ў сілу кліматычных умоў мелі большую патрэбу ў закрытых памяшканнях. Важнейшай умовай развіцця мэблі была таксама наяўнасць матэрыялу, які мае неабходную трываласць, невялікую вагу і падатлівасць да апрацоўкі. Першае месца сярод гэтых матэрыялаў належыць драўніне. Развіццё мэблі таксама звязана з развіццём мастацкіх стыляў, з асаблівасцямі нацыянальных традыцый побыту і мастацтва ў цэлым.
 
Па эксплуатацыйнаму прызначэнню выдзяляюць наступныя віды мэблі:
* бытавая мэбля
* мэбля для агульнага пакоя
* мэбля для спальні
* мэбля для сталовай
* мэбля для кабінета
* мэбля для ваннага пакая
* мэбля для пярэдняга пакоя
* мэбля для грамадскіх памяшканняў
* дзіцячая мэбля
* кухонная мэбля
* садовая мэбля
* мэбля для дашкольных устаноў
* мэбля для прадпрыемстваў гандлю
* медыцынская мэбля
* бібліятэчная мэбля і інш.