Геаграфічны ландшафт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 1:
'''Геаграфічны ландшафт''' — адносна аднародны ўчастак [[Геаграфічная абалонка|геаграфічнай абалонкі]], які адрозніваецца заканамерным спалучэннем яе кампанентаў, а таксама комплексаў ніжэйшага таксанамічнага рангу ([[урочышча]]ў, [[фацыя|фацый]]), адзін з відаў [[геасістэма|геасістэм]]. Вывучае геаграфічны ландшафт [[ландшафтазнаўства]]. Ландшафт — найбольш агульны цэласны аб'ект [[ахова прыроды|аховы прыроды]].
 
== Паняцце ==
Паняцце геаграфічны ландшафт трактуюць:
* як прыродны тэрытарыяльны комплекс, незалежна ад яго складанасці і памераў ([[мясцовасць]], [[фізіка-геаграфічны раён]], [[прыродная зона]]);
Радок 8 ⟶ 9:
Геаграфічны ландшафт даследуюць у З кірунках: узаемадзеянне сукупнасці кампанентаў [[прыродны комплекс|прыродных комплексаў]] па вертыкальных сувязях ([[горныя пароды]], [[рэльеф]], [[глебы]], [[Падземныя воды|падземныя]] і [[паверхневыя воды]], [[расліннасць]], [[жывёльны свет]], [[клімат]]); марфалагічная структура ([[урочышча]]ў, [[фацыя|фацый]] і інш. дробных узаемазвязаных комплексаў унутры геаграфічнага ландшафту) і гарызантальная будова (сістэмы іерархічна супадпарадкаваных ландшафтных комплексаў, якія дазваляюць праводзіць класіфікацыю геаграфічнага ландшафту і [[ландшафтнае раянаванне]]; паслядоўная змена стану геаграфічнага ландшафту ў часе.
 
== Тыпалагізацыя ==
У наш час большасць прыродных геаграфічных ландшафтаў трансфармаваны ў [[антрапагенны ландшафт]]. Паводле функцыянальнага выкарыстання адрозніваюць геаграфічныя ландшафты: сельска-гаспадарчы, лесагаспадарчы, прамысловыя, гарадскія, рэкрэацыйныя, запаведныя і інш.
 
Геаграфічныя ландшафты [[Беларусь|Беларусі]] адносяцца да аднаго тыпу — усходне-еўрапейскі (мяшана-лясны), унутры якога вылучаюць падтыпы: барэальны падтаежны (мяшана-лясны) і суббарэальны палескі (шыракаліста-лясны).
 
== Стан ландшафта ==
Стан ландшафта — гэта прасторава-часовая аднастайнасць, вылучаемая па крытэрыях захавання складу і суадносіны сістэмаўтваральных элементаў і кіроўных працэсаў ландшафта. Стан уяўляе сабой больш ці менш працяглыя атрэзкі існавання ландшафта, якія характэрызуюцца вызначанымі свойствамі [[Структура ландшафта|структуры ландшафта]] (яго складовых частак і працэсаў).
 
Кожнае прыроднае або антрапагеннае ўздзеянне можна разглядаць як адпраўную кропку наступных [[Дынаміка ландшафтаў|дынамічных]] траекторый геакомплекса<ref>Зональные типы биомов России: антропогенные нарушения и естественные процессы восстановления экологического потенциала ландшафтов / под ред. К. М. Петрова. — СПб., 2003. — 246 с.</ref>.
 
Па працягласці можна адрозніць унутрыгадавыя і шматгадовыя станы.
 
Сукупнасць станаў і [[Змена ландшафта|змен]] ПТК утварае працэсы дынамікі і развіцця ландшафтаў.
 
== Дынаміка ландшафтаў ==
Дынаміка ландшафтаў — сукупнасць працэсаў змен [[ландшафт]]аў, пры якім колькасныя змены пераходзяць у якасныя. Дынаміка можа быць выпадковай і заканамернай, зварачальнай и незварачальнай, прагрэсіўнай і рэгрэсіўнай, аднаўленчай, эвалюцыйнай і г.д. Працэс дынамікі рэалізуецца праз [[Стан ландшафта|стан]] і [[Змена ландшафтаў|змены ландшафтаў]].
 
Блізкае паняцце '''развіццё ландшафтаў''', якое уяўляе сабой незварачальную, накіраваную і заканамернае змену прыродна-тэрытарыяльнага комплекса, якая абумоўлена ўзаемадзеяннем унутраных і знешніх фактараў. Развіццё таксама рэалізуецца праз стан і змены ландшафта.
 
Існуюць шэраг пунктаў гледжання на суадносіны паняццяў дынамікі і развіцця ландшафтаў:
# Дынаміка ландшафтаў — гэта рух пераменных станаў у межах аднаго інварыянта. Працэсы, якія яе выклікаюць у шмат якіх выпадках зварачальныя. Развіццё звязана са зменай структуры ландшафта (геасістэмы). Гэты пастулат прапанаваны В. Б. Сачавай і падтрыманы А. Г. Ісачэнкай, А. А. Крауклісам, А. А. Макунінай і інш.
# Дынаміка — гэта змены, якія носяць зварачальны характар (звычайна цыклічны) (А. Г. Ісачэнка)
# Паняцця дынамікі і развіцця тоесныя (В. І. Арлоў, Ф. Н. Мількоў).
# Дынаміка — гэта любыя змены ў ландшафце а развіццё — толькі накіраваныя, заканамерныя і незварачальныя (І. І. Мамай).
 
Да прычын дынамікі ландшафтаў адносяць
* знешнія: абмен рэчывам і энергіяй з суседнімі ландшафтамі, уздзеянне [[чалавек]]а, энергія [[Сонца]], атмасферная цыркуляцыя эндагенныя праявы;
* унутраныя: патокі рэчыва і энергіі паміж кампанентамі самога ландшафта.
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|9}}
 
[[Катэгорыя:Фізічная геаграфія]]
[[Катэгорыя:Геаграфічныя тэрміны]]