Маары астравоў Кука: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
==Культура==
У выніку эканамічных пераўтварэнняў і эміграцыі [[культура]] маары астравоў Кука перажывае значны крызіс. Традыцыйна мясцовыя тубыльцы займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]] і ловам [[рыбы]]. Земляробства (вырошчваюць [[какосавая пальма|какосавую пальму]], [[цытрусавыя]], [[кафейнае дрэва|каву]] і інш.) ўсё яшчэ застаецца важным заняткам, аднак з-за састарэлай сістэмы абшчыннага кіравання зямлёй яно губляе сваю эфектыўнасць. Саматужны лоў рыбы як занятак, што можа забяспечыць матэрыяльна, у нашыя дні не практыкуецца. Амаль не захаваліся традыцыйныя драўляныя жытлы ''кікаў'' з саламянымі стрэхамі. Па сведчанню даследчыкаў, хутка губляюцца нацыянальная [[мова]], рамёствы, [[кулінарыя|кухня]] і іншыя прыкметы, якія адрозніваюць маары ад астатніх [[палінезійцы|палінезійцаў]]<ref>[http://www.unesco.org/csi/smis/siv/inter-reg/climate2.htm Imogen P. Ingram, PACIFIC ISLANDS MIGRATION & LOSS OF TRADITIONAL KNOWLEDGE]</ref>.
 
[[сям'я|Сем'і]] вялікія пашыраныя. Да прыняцця [[хрысціянства]] ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. была шырока распаўсюджана [[палігінія]]. Мужчыны займаліся ловам рыбы і выконвалі найбольш цяжкую працу. Жанчыны даглядалі гаспадарку, у тым ліку адказвалі за зямельны надзел. У нашыя дні яны звычайна кантралююць сямейны [[бюджэт]]. Сем'і аб'ядноўваюцца ў сваяцкія абшчыны згодна паходжанню. На чале абшчыны стаяць правадыры, якія ўсё яшчэ карыстаюцца аўтарытэтам сярод іншых абшчыннікаў, але не маюць значнай палітычнай або эканамічнай улады. Сярод маары астравоў Кука існуе ўяўленне, што высакародны чалавек павінен быць тоўстым. Таму хлопчыкі і дзяўчынкі з юнацкага ўзросту падтрымліваюць спецыяльную дыету. На астравах Кука прынята разам з сем'ямі наведваць царкву і адзначаць хрысціянскія святы.