Тангарэва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
Жыхары Тангарэва складаюць асобны [[палінезійцы|палінезійскі]] [[этнас]], што адрозніваецца ад [[маары астравоў Кука]] мовай і культурнымі асаблівасцямі. Згодна паданню, іх продкі прыбылі з [[Гаваікі|Гаваікаў]] на адным [[каноэ]] ў пошуках [[Pandanus|пандана]]. Лічыцца, што гэта адбылося у канцы [[1 тысячагоддзе|1]] тысячагоддзя н. э. На працягу гісторыі назва атола змянялася. Сучасная назва Тангарэва значыць «зямля, што плыве на поўдзень».
 
Да сярэдзіны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. асноўнымі заняткамі астравіцян з'яўляліся [[рыбалоўства]] і вырошчванне [[какосавая пальма|какосаў]]. У [[1853]] г. атол быў падзелены на 13 палітычных адзінак ''хуаанга'' на чале нашчадкавыхспадчынных правадыроў-''арыкі''. Кожная ''хуаанга'' мела свой сакральны цэнтр. Тры з іх знаходзіліся ў стане [[вайна|вайны]] паміж сабою. Значны ўплыў на грамадства аказвалі святары-''тау́ра''.
 
Атол быў адкрыты ў [[1788]] г. [[Вялікабрытанія|брытанцам]] Вільямам Северам і названы Пенрын ў гонар яго [[карабель|карабля]] (ад {{lang-cy|penrhyn}} «[[паўвостраў]]»). Аднак першы кантакт тубыльцаў з еўрапейцамі адбыўся толькі ў [[1816]] г., калі на Тангарэва спынілася [[Расійская імперыя|расійская]] экспедыцыя на чале [[Ота Яўстафіевіч Кацэбу|Ота Кацэбу]]. З [[1854]] г. брытанскія місіянеры займаліся распаўсюджваннем [[хрысціянства]] сярод астравіцян. У [[1864]] г. перуанскія гандляры рабамі падманам вывезлі большую частку насельніцтва для працы на [[шахта]]х. Засталося 88 тубыльцаў. Гэтая падзея прывяла да разбурэння традыцыйнай сацыяльнай арганізацыі, [[рэлігія|рэлігіі]] і [[эканоміка|эканамічнага]] дабрабыту.