Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 72:
Выдатным прыкладам майстэрства старажытных пуэбла з'яўляецца [[кераміка]]<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/anasazi-pottery/ Anasazi Pottery]</ref>. Яна сустракаецца ўжо ў пластах [[200]] г. н. э. Існуе 2 асноўныя думкі пра яе паходжанне. Частка даследчыкаў лічыць, што [[ганчарства]] было запазычана ў прадстаўнікоў суседняй культуры [[Магаён]]. Аднак моцныя адрозненні мясцовых вырабаў ад магаёнскіх вымушаюць меркаваць, што анасазі самі маглі вынайсці тэхналогію апрацоўкі [[гліна|гліны]]. Найбольш старажытная кераміка выраблялася з гліны, здабытай каля рэк. З-за высокага ўтрымання [[жалеза]] пасля абпальвання яна набывала карычневы колер. У [[6 стагоддзе|VI]] — [[7 стагоддзе|VII]] стст. ганчары пачалі здабычу гліны ў [[Сланец|сланцавых]] пластах. Яе апрацоўка патрабавала значных тэхналагічных змен, але ў выніку анасазі пачалі выраб шэрага посуду з больш вытанчанымі сценкамі і рыфленай паверхняй. Керамічныя вырабы выкарыстоўваліся галоўным чынам для прыгатавання ежы на вогнішчы. Нягледзячы на практычную карысць, іх па-мастацку упрыгожвалі [[пігмент]]амі натуральнага паходжання. У [[10 стагоддзе|X]] — [[13 стагоддзе|XIII]] стст. склалася асаблівая стылістыка афарбоўкі. Ганчарныя [[печ]]ы, знойдзеныя ў раёне Меса-Вердэ, памяшчаліся ўдалечыні ад паселішчаў, у месцах, багатых [[драўніна]]й для абпальвання.
 
Развіццё [[архітэктура|архітэктуры]] анасазі мела некалькі важных этапаў<ref>[https://hubpages.com/education/Architecture-of-the-Anasazi-a-Southwestern-Native-American-tribe Anasazi Architecture]</ref>. Першым вядомым тыпам будынкаў былі ямныя жытлы. Яны ўяўлялі сабою круглыя падземныя збудаванні глыбінёй ад 91 см да 152 см і дыяметрам ад 2,7 м да 7,6 м са [[сцяна|сценамі]], абтынкованымі глінай і каменнем. Ямы былі пабудаваны з выкарыстаннем 4 [[слуп]]оў, размешчаных вертыкальна, злучаных зверху 4 гарызантальнымі бэлькамі, перасечанымі стольнымі бэлькамі. Бакавыя адтуліны і адтуліна ў [[дах]]у ''сіпапу'' забяспечвалі вентыляцыю і пранікненне святла. У цэнтры ямін ладзіўся агмень. Знутры знаходзяць рэшткі лавак, сметнікаў і адтулін для захавання рэчаў і харчу. На другім этапе прыкладна з [[800]] г. з'явіліся [[пуэбла]] з надземнымі пакоямі. Часцяком гэта былі шматпавярховыя пабудовы. [[Падмурак]] для іх рабілі з [[пясчанік]]у, сцены — з раствора з дадаткам [[друз]]у і камянёў. Кожны пакой меў свой дах, які ўяўляў пляцоўку для будаўніцтва наступнага паверха. Узвядзенне пуэбла магло займаць стагоддзі. Так, пуэбла Баніта ў Чака ўзводзілася паміж [[850]] г. і [[1150]] г. і ў выніку складалася з 650 пакояў, у ім адначасова жыло 400 — 1000 чалавек<ref>[https://www2.hao.ucar.edu/Education/SolarAstronomy/pueblo-bonito PUEBLO BONITO]</ref>. Другі тып пабудовы, распаўсюджаны ў гэтэ перыяд, — [[ківа]]. Лічыцца, што яна ўзнікла на аснове трансфармацыі ямнага жытла, але выкарыстоўвалася ў [[рытуал]]ьных мэтах.
 
== Зноскі ==