Аляксей Сільвестравіч Арэшка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Паходзіў з малазямельнай, шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька — Сільвестр, маці — Палуся Праневіч. Продкі бацькі былі напэўна ўніятамі, потым каталікамі, прынамсі прадзед Аляксея — Людвік, сын Фабіяна (Fabian Areszko), народжаны ў 1844 годзе быў запісаны ў парафіяльную метрыку Ляхавіцкага касцёла. Бацькі былі ўжо праваслаўнымі. Сям’я была свядома беларускай, паводле ўспамінаў А. Арэшкі, як і людзі навакольных вёсак. Перад польскай пачатковай школай, Аляксей ужо доб­ра чытаў па-беларуску. Скончыў сямікласную пачатковую школу ў Ляхавічах, у 1937 годзе па іспытах паступіў у польскую мужчынскую гімназію імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах. На пачатку трэцяга класа гімназіі пачалася 2-й сусветная вайна і Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Гімназію ператварылі ў рускую школу, хоць рускіх навучэнцаў там не было, тады, пад уплывам а. [[Леў Гарошка|Льва Гарошкі]], большасць навучэнцаў перайшла ў беларускую сярэднюю школу, створаную на базе прыватнай жаночай гімназіі імя Барбары Радзівіл. Наступны 1940/1941 навучальны год А. Арэшка вучыўся ў рускай школе ў Ляхавічах, па-руску аднак там ніхто не гаварыў. Пасля нападу Германіі на СССР у чэрвені 1941 года А. Арэшку цяжка было разабрацца, што рабіць і што будзе далей, ён пайшоў на шасцімесячныя бухгалтарскія курсы ў Баранавічах. Пасля заканчэння курсаў працаваў у чыгуначным дэпо і адначасова вучыўся на матуральных курсах (4 гадзіны штодня), у 1944 атрымаў матуральнае пасведчанне (атэстат сталасці), якое давала магчымасць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
 
У 1944 годзе з’ехаў у Германію, каб не застацца на тэрыторыі, якая неўзабаве вернецца пад кантроль СССР. Працаваў у аддзеле бухгалтэрыі фірмы AEG, спачатку ў Берліне, потым у Вальдзэе. У 1944 годзе аказаўся ў французскай акупацыйнай зоне, у 1945 годзе пераехаў адтуль у Мюнхен, дзе паступіў у новаствораны ўніверсітэт [[УНРРАUNRRA]]. Ва УНРРАўніверсітэце былі і беларусы-прафесары — [[Барыс Кіт]], [[Ян Станкевіч|Янка Станкевіч]], [[Васіль (Тамашчык)|Уладзімір Тамашчык]], і шмат беларускіх студэнтаў. У лістападзе 1945 года быў сярод арганізатараў Беларускага студэнцкага згуртавання. Згуртаванне выдавала рататарным спосабам «Студэнцкую дум­ку», пасля перайменавую ў «Крывіцкі светач», у рэдагаванні, друкаванні і распаўсюджванні А. Арэшка браў актыўны удзел. У 1947 годзе пераехаў у Марбург і паступіў у Філіпс-Універсітэт. Там таксама ўжо была вялікая група беларускіх студэнтаў, у іх арганізацыі А. Арэшка таксама ўзяў удзел, у т.л. у студэнцкім хоры (па кіраўніцтвам Юркі Мазуры). Праз матэрыяльныя цяжкасці пасля грашовай рэформы у Заходняй Германіі, А. Арэшку, як і частцы беларускіх студэнтаў, давялося пакінуць Філіпс-Універсітэт і пераехаць у бельгійскі Лёвен. А. Арэшка паступіў на факультэт хіміі [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта]]. Апроч навукі браў актыўны ўдзел у Саюзе беларусаў у Бельгіі (тым часам шмат беларусаў працавала пераважна на вугальных капальнях), Беларускім студэнцкім згуртаванні ў Лювене, у студэнцкім і царкоўным хорах (пад кіраўніцтвам праф. [[Мікола Равенскі|Міколы Равенскага]]). Хор даваў частыя канцэрты не толькі ў Лёвене, але і па ўсёй Бельгіі, у Францыі, Германіі, Англіі. У 1953 годзе атрымаў званне ліцэнцыята хіміі, у 1956 годзе абараніў дысертацыю па ступень доктара хімічных навук. Працуючы над дысертацыяй, выконваў абавязкі асістэнта на практычных занятках для студэнтаў хімікаў. Дапамагаў а. [[Францішак Чарняўскі|Францішку Чарняўскаму]] выдаваць «Божае слова», быў яго карэктарам і друкаром. Заснаваў Аб’яднанне беларускіх студэнтаў — выпускнікоў Лювенскага ўніверсітэта «Academicus» i выпусціў некалькі бюлетэняў пад гэтай жа назвай.
 
З 1957 года працаваў у фармацэўтычнай фірме «Labaz», у яе даследчыцкім аддзеле (Service de Recherchez) кіраўніком трупы хімікаў у галіне пошуку і сінтэзу лекаў ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Аўтар больш за 10 навуковых артыкулаў у спецыялізаваныя бельгійскія і французскія часопісы. Атрымаў пяць патэнтаў на многія краіны свету. Стала браў удзел у міжнародных навуковых кангрэсах у розных краінах Еўропы.