Розніца паміж версіямі "Ліст да Рымлян Святога Апостала Паўла"

няма тлумачэння праўкі
(арфаграфія: тарашкевіцы ў назвах не месца)
 
'''Ліст да Ры́млянаў Свято́га Апо́стала Па́ўла'''<ref name=AK>{{кніга|аўтар = Анатоль Клышка|частка = |загаловак = Новы Запавет |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Пазітыў-цэнтр |год = 2014 |том = |старонкі = |старонак = 610 |серыя = |isbn = 978-985-6983-42-2 |тыраж = 3000}}</ref>, '''Ліст да Ры́млянаў'''<ref name=UC>{{кніга|аўтар = Уладзіслаў Чарняўскі |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь |год = 2012 |том = |старонкі = |старонак = 1127 |серыя = |isbn = 978-985-6183-14-6 |тыраж = 4000}}</ref>, '''Пасла́нне да Ры́млян'''<ref name=VS>{{кніга|аўтар = Васіль Сёмуха |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = DUNCANVILLE, USA |выдавецтва = WORLD WIDE PRINTING |год = 2002 |том = |старонкі = |старонак = 1538 |серыя = |isbn = 1-58712-085-2 |тыраж = 10000}}</ref>  — адзін з лістоў [[апостал Павел|апостала Паўла]], які ўваходзіць у спіс кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]]. Паводле заходняй традыцыі знаходзіцца пасля [[Дзеянні Апосталаў|кнігі Дзеяняў апосталаў]], паводле ўсходняй традыцыі пасля [[Іуды, ліст|ліста Іуды]] і перад [[Карынфянам, 1-ы ліст|першым лістом Карынфянам]].
 
== Адрасат ==
[[Выява:Paul philosopher.jpg|thumb|200 px|Выява апостала Паўла на [[Фрэска|фрэсцы]] з Рымскіх катакомбаў]]
Ліст адрасаваны [[Хрысціянства|хрысціянам]] [[Сталіца|сталіцы]] [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]], гораду з больш чым мільённым насельніцтвам. І хаця з пачатку пропаведзі [[Евангелле|Евангелля]] прайшло ўсяго некалькі дзесяцігодзяў, у [[Рым]]е ўжо склалася даволі моцная хрысціянская суполка.
 
Але ліст апостала па-свойму ўнікальны. Звычайна Павел пісаў лісты тым суполкам, якія засноўваў ці ён асабіста, ці яго бліжэйшыя супрацоўнікі. У дадзеным выпадку апостал піша ліст суполцы, з якой ён асабіста незнаёмы. Негледзячы на тое, што паданне звязвае ўзнікненне царквы ў Рыме з імёнамі [[Пётр, апостал|Пятра]] і Паўла, але на самой справе хрысціяне з’явіліся ў Рыме шмат раней за прыбыццё апосталаў. Магчыма суполка ўтварылася пасля таго, як яўрэі з Рыма пачулі пропаведзь Пятра ў дзень [[Пяцідзесятніца|Пяцідзесятніцы]]. Калі так было на самрэч, то гісторыя існавання царквы к моманту прыбыцця апосталаў Пятра і Паўла налічвала ўжо больш за 20 год. У любым выпадку, к моманту напісання ліста суполка была шматлюднай, яна часткова складалася з яўрэяў, але большая частка вернікаў былі былыя [[Язычніцтва|язычнікі]], што можна бычыць з аргументаў, якія прыводзіць у сваім лісце апостал.
 
== Мэта напісання ліста ==
Паколькі Рым быў самым вялікім горадам імперыі, то апостал шмат разоў меў намер навітаць сталіцу, але кожны раз акалічнасці былі супраць яго. Але пасля таго, як ён піша ў сваім лісце, Павел “узвясціў«узвясціў Вестку ад [[Ерусалім]]а да самой [[Ілірыя|Ілірыі]]», перад ім зноў паўстала мэта наведвання Рыма. Згодна лісту, апостал вырашыў рушыць у місіянерскую вандроўку ў [[Іспанія|Іспанію]], а на сваім шляху наведаць і Рым. Для гэтага Паўлу было патрэбна заручыцца падтрымкай Рымскай царквы, каб ён мог атрымаць дапамогу ў тым, што яму будзе неабходна ў сваім падарожжы.
 
З-за таго, што праца Паўла не адназначна ўспрымалася ў хрысціянскіх суполках, асабліва ў яўрэйскіх вернікаў, ухвала ад рымскай суполкі была асабліва неабходнай. Акрама таго сталічная суполка была даволі ўплывовай.
 
І нягледзячы на тое, што апостал не быў асабіста знаёмы з многімі яе сябрамі, ён ад іх ведаў пра праблемы, якія існавалі ў суполцы. Таму ў сваім лісце ён вельмі дэлікатна дае парады па праву апостала язычнікаў.
 
== Змест ліста ==
З ліста да хрысціян Рыма пачынаецца спіс лістоў Паўла. Ён самы вялікі і, без сумневу, самы важны. Ліст да Рымнянаў аказаў найбольшы ўплыў на развіццё хрысціянскай думкі і [[Багаслоўе|багаслоўя]] больш, чым любая іншая кніга ў Новым Запавеце.
Мабыць, гэта адзіны ліст Паўла, які б мог называцца не лістом, а пасланнем, таму што твор больш мае рысы багаслоўскага [[трактат]]а, чым прыватнага ці афіцыйнага ліста. З лістоў Паўла найбольш надобны на яго ліст Галатам, але апошні напісаны ў эмацыйным і хуткім тоне, тады як тон ліста Рымлянам спокойны і павольны. Аўтар паслядоўна крок за крокам выкладае свае думкі пра вернасць [[Бог]]а, Які даў нашчадкам [[Аўрам|АўраамАўраама]]а [[Выратаванне, хрысціянства|выратаванне]] праз [[Галгофа|пакутніцкую смерць]] на [[крыж]]ы Свайго [[Ісус Хрыстос|Адзінага СынСына]]а. У лісце як нідзе выразна апісваюцца галоўныя тэмы багаслоўя Паўла: [[Апраўданне, хрысціянства|апраўданне праз веру]] ў Ісуса Хрыста, а не праз справы [[Закон Майсея|Закона Майсея]]; выратаванне даецца чалавецтву як падарунак, які нічым не заслужаны і нічым не выкліканы, акрамя бязмежнай ласкі Божай; [[Евангелле|Радасная Вестка]] пра выратаванне ад пагібелі цяпер больш не адносіцца толькі да яўрэйскага народа, але перад светам Крыжа становяцца ўсе роўнымі: як яўрэі, дык і язычнікі.
 
Павел пачынае ліст са слоў пра тое, што ўсё чалавецтва [[Грахі ў хрысціянстве|зграшыла]] прад Богам. Язычнікі пакланяючыся вобразам і выявам замест Творцы, страцілі магчымасць адрозніваць [[дабро]] ад [[зло|зла]], а таму дайшлі да крайняй формы распусты. Яўрэі, ведаючы [[Дзесяць запаведзяў|Божы Закон]] і лічучы сабе правымі прад Богам, тым не менш парушаюць Закон, а таму прад Богам нічым не лепш язычнікаў, якія не ведаюць пра Божыя патрабаванні да іх. Такім чынам, усе чалавецтва апынулася ва ўладзе граха. Моц граху настолькі моцная, што чалавек самастойна не толькі не можа перайдоліць такое становішча, але і не хоча рабіць гэтага. Сумным вынікам такога становішча стала [[смерць]] людзей. Але Бог па Сваёй дабрыні замест пакарання прапануе ўсім [[Выкупленне|прабачэнне]], і ўсё маюць магчымасць атрымаць мір з Богам. Кожны, хто прымае праз веру Божую Ахвяру, атрымлівае магчымасць жыць святым і праведным жыццём. І зараз ён становіцца вольным ад [[рабства]] граху і смерці, ад патрабаванняў плацкой істоты.
 
Не абмінае ўвагай апостал тэму ўзаемаадносін хрысціян у грамацкім жыцці. Павел апавядае пра абавязкі хрысціян перад свецкай уладай, пра адносінам вернікаў у суполцы дый навогуле пра неабходнасць весці хрысціянскае жыццё. Гэтай важнай тэме аўтар выдзялае некалькі радзелаў у канцы ліста.
 
== Час і месца напісання ліста ==
Лічыцца, што гэта апошні ліст, які быў напісаны апосталам, калі ён быў яшчэ на волі. Магчыма ён быў напісаны ў самым канцы яго служэння, недзе паміж [[56]] і [[57]] гадамі. Дакладнае месца напісання таксама не вядома, але ліцыцца, што гэта быў [[Горад Карынф|Карынф]].
 
== Структура ліста ==
Ліст падзены на 16 раздзелаў і мае строгую прадуманую структуру. Коратка ліст можа быць падзелены на дзве часткі: тэарытычную (раздзелы 1-11) і практычную (раздзелы 12-16), у якіх Павел паслядоўна разглядае пастаўленныя пытанні.
 
== Краткі план ліста ==
* Прывітанне і малітва (1:1-17)
*Грэшнасць чалавецтва і неабходнасць выратавання (1:18-3:20)
*Божы планГрэшнасць чалавецтва і неабходнасць выратавання (31:2118-43:2520)
* Божы план выратавання (3:21-4:25)
* Новае жыццё ў яднанні са Хрыстом (5:1-8:39)
* Ізраіль і выратаванне (9:1-11:36)
* Практычныя паводзіны хрысціян (12:1-15:13)
* Планы і прывітанні (15:14-16:27)
==Літаратура==
 
*Райт Н.Т. Павел. Послание к римлянам. Популярный комментарий. ББИ, 246 стр.
== Літаратура ==
*Жан Кальвин. Толкование на Послания апостола Павла к Римлянам и Галатам. Евангелие и Реформация, 2007г., 560с.
*Карл БартРайт Н. Т. Павел. Послание к Римлянамримлянам. ББИПопулярный комментарий. ISBNББИ, 5896470754246 стр.
* Жан Кальвин. Толкование на Послания апостола Павла к Римлянам и Галатам. Евангелие и Реформация, 2007г2007 г., 560с.
* Карл Барт. Послание к Римлянам. ББИ. ISBN 5896470754
{{зноскі}}
 
==У СецівеСпасылкі ==
[http://b.isuspan.com/Biblia_bel/Semuha52.htm Ліст Рымлянам у перакладзе В. Сёмухі]
{{Кнігі Новага Запавету}}
167

правак