Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
 
У Чака захавалася старажытная сетка [[дарога|дарог]], створаная анасазі. Яны ішлі ад «вялікіх дамоў» да невялікіх участкаў і прыродных аб'ектаў у межах і за межамі каньёна. Іх капалі ў карэннай пародзе, выдалялі расліннасць і глебу, пры ўздыме на скалы руйнавалі каменныя перашкоды. Працягласць дарог дасягала 300 км<ref>[https://www.newworldencyclopedia.org/entry/Ancient_Pueblo_Peoples Ancient Pueblo Peoples]</ref>. Прызначэнне дарог да сёй пары застаецца спрэчным. Раней меркавалася, што па іх дастаўлялі драўніну, неабходную для будаўніцтва. Некаторыя археолагі лічаць, што галоўная мэта дарожнай сістэмы была [[рэлігія|рэлігійнай]]. Ёю карысталіся [[Паломніцтва|пілігрымы]] для выканання пэўных рытуалаў. Рэгулярныя пілігрымкі для [[культ продкаў|шанавання продкаў]] вядомы сярод сучасных індзейцаў-пуэбла.
 
=== Сацыяльныя адносіны ===
Пра сацыяльныя адносіны знутры [[грамадства]] анасазі можна меркаваць толькі па ўскосных дадзеных. [[Археалогія|Археолагі]] звяртаюць увагу на вызначальную ролю «вялікіх дамоў» у паселішчах. Верагодна, яны былі [[рытуал]]ьнымі цэнтрамі, а таксама пунктамі захоўвання і пераразмеркавання харчу і іншых рэчаў<ref>[https://www.livescience.com/27360-mesa-verde.html Mesa Verde: Cliff Dwellings of the Anasazi]</ref>.
 
== Зноскі ==