Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 82:
 
=== Сацыяльныя адносіны ===
Пра сацыяльныя адносіны знутры [[грамадства]] анасазі можна меркаваць толькі па ўскосных дадзеных. [[Археалогія|Археолагі]] звяртаюць увагу на вызначальную ролю «вялікіх дамоў» у паселішчах. Верагодна, яны былі [[рытуал]]ьнымі цэнтрамі, а таксама пунктамі захоўвання і пераразмеркавання харчу і іншых рэчаў<ref>[https://www.livescience.com/27360-mesa-verde.html Mesa Verde: Cliff Dwellings of the Anasazi]</ref>. Жыхары «вялікіх дамоў» былі забяспечаны значна лепей, чым простыя абшчыннікі<ref>''Snow, D.'' [https://books.google.by/books?id=qnSACgAAQBAJ&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false Archaeology of Native North America]. —P. 99</ref>, што кажа пра існаванне сацыяльнай няроўнасці. Даследчыкі мяркуюць, што па аналогіі з пазнейшымі [[пуэбла (індзейцы)|індзейцамі-пуэбла]] ўлада мела [[Тэакратыя|тэакратычны]] характар. У мінулым лічылася, што ўладная структура фарміравалася паступова і магла быць выбарнай. Аднак [[генетыка|генетычныя]] даследаванні рэштак пахаванняў [[Эліта|эліты]] ў [[пуэбла]] Баніта на працягу 300 гадоў выявілі іх прыналежнасць да адной дынастыі. Пахаваныя былі сваякамі па жаночай лініі<ref>[https://www.scientificamerican.com/article/ancient-dna-yields-unprecedented-insights-into-mysterious-chaco-civilization/ Ancient DNA Yields Unprecedented Insights into Mysterious Chaco Civilization]</ref>. Такім чынам, высокі сацыяльны статус з самога пачатку меў спадчынны характар. Прычым, ён перадаваўся не ад бацькі да сына, а ад маці да дачок.
 
== Зноскі ==