Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 84:
Пра сацыяльныя адносіны знутры [[грамадства]] анасазі можна меркаваць толькі па ўскосных дадзеных. [[Археалогія|Археолагі]] звяртаюць увагу на вызначальную ролю «вялікіх дамоў» у паселішчах. Верагодна, яны былі [[рытуал]]ьнымі цэнтрамі, а таксама пунктамі захоўвання і пераразмеркавання харчу і іншых рэчаў<ref>[https://www.livescience.com/27360-mesa-verde.html Mesa Verde: Cliff Dwellings of the Anasazi]</ref>. Жыхары «вялікіх дамоў» былі забяспечаны значна лепей, чым простыя абшчыннікі<ref>''Snow, D.'' [https://books.google.by/books?id=qnSACgAAQBAJ&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false Archaeology of Native North America]. —P. 99</ref>, што кажа пра існаванне сацыяльнай няроўнасці. Даследчыкі мяркуюць, што па аналогіі з пазнейшымі [[пуэбла (індзейцы)|індзейцамі-пуэбла]] ўлада мела [[Тэакратыя|тэакратычны]] характар. У мінулым лічылася, што ўладная структура фарміравалася паступова і магла быць выбарнай. Аднак [[генетыка|генетычныя]] даследаванні рэштак пахаванняў [[Эліта|эліты]] ў [[пуэбла]] Баніта на працягу 300 гадоў выявілі іх прыналежнасць да адной дынастыі. Пахаваныя былі сваякамі па жаночай лініі<ref>[https://www.scientificamerican.com/article/ancient-dna-yields-unprecedented-insights-into-mysterious-chaco-civilization/ Ancient DNA Yields Unprecedented Insights into Mysterious Chaco Civilization]</ref>. Такім чынам, высокі сацыяльны статус з самога пачатку меў спадчынны характар. Прычым, ён перадаваўся не ад бацькі да сына, а ад маці да дачок.
 
Болей складаным пытаннем з'яўляецца наяўнасць адзіных [[палітыка|палітычны]]х структур, якія маглі аб'ядноўваць жыхароў розных паселішчаў. Наяўнасць супольнай сеткі [[дарога|дарог]] у [[Чака (культурны нацыянальны гістарычны парк)|Чака]] можа сведчыць пра адносную еднасць. Знаходкі масавых пахаванняў дарослых мужчын прывялі да думкі, што ў канцы [[11 стагоддзе|XI]] — пачатку [[12 стагоддзе|XII]] ст. валадары Чака імкнуліся да падпарадкавання болей паўднёвых паселішчаў з дапамогай невялікай [[Армія|арміі]]<ref>[https://archive.archaeology.org/blog/were-the-ancestral-puebloan-people-victims-of-ethnic-cleansing/ Were Some Ancestral Puebloan People the Victims of Ethnic Conflict?]</ref>. Павелічэнне гвалту ў [[Меса-Вердэ]] ў XII ст. таксама тлумачаць імкненнем выхадцаў з Чака да ўсталявання ўлады<ref>[http://westerndigs.org/epic-violence-in-the-ancient-southwest-offers-lessons-in-peace Violence in the Ancient Southwest Offers Insights Into Peace, Study Says]</ref>. З'яўленне недаступных для ворагаў скальных паселішчаў можа сведчыць пра сталую пагрозу як з боку суседзяў, так і знешняга ворага. У [[13 стагоддзе|XIII]] ст. канфлікты абвастрыліся з-за нястачы харчовых рэсурсаў<ref>[https://www.cambridge.org/core/journals/american-antiquity/article/depopulation-of-sand-canyon-pueblo-a-large-ancestral-pueblo-village-in-southwestern-colorado/4272ED149C81B42754FEAB063A0CC35C The Depopulation of Sand Canyon Pueblo, A Large Ancestral Pueblo Village in Southwestern Colorado]</ref>.
 
Дзякуючы даследаванню рэштак костак у пахаваннях вядома, што прыкладны памер сям'і анасазі складаў 4,6 чалавек. Сярэдняя працягласць жыцця высакародных мужчын была 67,1 гады, а жанчын - 75,1 гады<ref>[https://sites.google.com/site/theanasaziindians/health Health - The Anasazi Indians]</ref>. У перыяд Пуэбла I узнікла традыцыя дэфармацыі [[чэрап]]аў<ref>[http://www.greenbutter.de/anasazi/pueblo/ anasazi/pueblo - Greenbutter.de]</ref>, так што ў дарослых яны набывалі пляскатую форму.