Крычка рачная: Розніца паміж версіямі

3 624 байты дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Таксон | regnum = Жывёлы | parent = Sterna | rang = Від | latin = Sterna hirundo | author = Linnaeus, 1758 | syn = | range map caption = | r...')
 
Няма тлумачэння праўкі
| wikispecies = Sterna hirundo
}}
'''Крычка рачная''' (''Sterna hirundo'')  — [[від, біялогія|від]] птушак з сямейства [[крачкавыя|крачкавых]].
 
== Апісанне ==
{{пішу}}
Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 72-98 см. Стройная, бела-папялiстая з чорным верхам галавы i глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымi крыламi; ногi ўвесь час чырвоныя. Увесну i летам канец аранжавай дзюбы чорны. У няшлюбным уборы дзюба чырвоная толькi каля асновы, астатняя яе частка чорная; лоб белы, на спiне чорныя плямы. Голас вельмi разнастайны.
 
== Пашырэнне ==
Арэал разарваны: [[Еўропа]], [[Малая Азія]], [[Месапатамія]], Азія (акрамя поўначы і поўдня), цэнтральная і ўсходняя часткі Паўночнай Амерыкі, лакальна сустракаецца ўздоўж узбярэжжа Атлантыкі да поўначы Венесуэлы і ў Паўночнай і Заходняй Афрыцы.
 
Насяляе вадаёмы з расліннасцю, якая слаба зраслася на паверхні, або нізкай надводнай расліннасцю, якая расце купінамі, або месцамі на скошаным трыснягу, пляжы і пясчаныя астравы сярод рэк і азёр, марскія ўзбярэжжы. У паслягнездавы перыяд — усе тыпы вадаёмаў. У [[Арменія|Арменіі]] даходзіць да 2000 м в.у.м., а найбольш высокае гнездаванне адзначана на вышыні 4400-4800 м.
 
Пералётная птушка. На поўдні арэала папуляцыі аселыя. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
 
Адрозніваецца 4 падвіды.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Гняздзіцца звычайна ў калоніях, часам з іншымі крычкамі, чайкамі або зуйкамі, часам адзіночна. Ладзіць гняздо каля вады на пясчанай, галечнай або скалістай аснове, у ямцы, часам паблізу густой расліннасці або ў ёй (на травяністых месцах), на плаваючых раслінных сплавінах (не вельмі шчыльных); у гэтых выпадках — кучка з раслін, у высцілцы — сухiя расліны, пёры, розныя рэшткі.
 
Яйкі 2-3 (часам 1-4) крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, светла-жоўтыя, крэмавыя, гліністыя або аліўкава-гліністыя з зеленаватым або блакітнаватым адценнем; глыбокія плямы — шэра-бурыя або светла-шэрыя, паверхневыя — карычневыя з чырванаватым адценнем або чорна-карычневыя. Памеры: 41,5 х 30,5 мм.
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
 
[[Катэгорыя:Крачкавыя]]