Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 92:
[[Выява:Anasazi Supernova Petrographs.jpg|thumb|Выявы сонца і месяца]]
Анасазі не мелі [[пісьмо]]васці, але карысталіся [[Піктаграма|піктаграфіяй]]. Большасць знойдзеных піктаграм вядомы дзякуючы [[петрогліф]]ам на скалах. Старажытныя мастакі знаходзілі камяні, пакрытыя цёмнай пацінай і выразалі на яе паверхні малюнкі. Часам малявалі з дапамогай [[пігмент]]аў. Выявы піктаграм уключаюць жывёл, людзей, сцэны [[паляванне|палявання]], [[Астранамічны аб’ект|астранамічныя аб'екты]]. Мяркуюць, што некаторыя піктаграфічныя запісы з'яўляліся [[Каляндар|календарамі]], якія прадказвалі летняе і зімняе [[сонцастаянне]]<ref>[http://www.onlinenevada.org/articles/anasazi-rock-art Anasazi Rock Art]</ref>. Пра цікавасць старажытных пуэбла [[астраномія]]й кажуць пабудовы накшталт Каса-Рынканада каля Пуэбла-Баніта<ref>[http://www.chacoarchive.org/cra/chaco-sites/casa-rinconada/ Casa Rinconada Chaco Research Archive]</ref>. Гэта вялікая [[ківа]] дыяметрам 19,2 м. Яе будаўніцтва адбылося ў [[11 стагоддзе|XI]] ст. У сцяне ківы былі выяўлены выступы адносна руху [[сонца]] ў перыяд сонцастаянне і [[раўнадзенства]]. У [[Чака (культурны нацыянальны гістарычны парк)|Чака]] знойдзена [[пячора]], дзе піктаграмы адлюстроўваюць [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|месячныя]] цыклы даўжынёй 18,61 года<ref>[http://ecuip.lib.uchicago.edu/diglib/science/cultural_astronomy/cultures_anasazi-2.html Science: Cultural Astronomy]</ref>. Астранамічныя назіранні маглі быць важнай часткай [[рэлігія|рэлігійнай]] практыкі.
 
Рэлігія аказвала моцнае ўздзеянне на [[мастацтва]]. На [[кераміка|керамічных]] вырабах і на іншых [[Артэфакт (археалогія)|артэфактах]] часам адлюстраваны выявы [[маска|масак]]<ref>[https://sciencing.com/artifacts-anasazi-ancient-indian-tribe-15485.html ]</ref>. Некаторыя даследчыкі звязваюць іх з культам [[Качына (міфалогія)|качына]], распаўсюджаным сярод сучасных [[пуэбла (індзейцы)|індзейцаў-пуэбла]]. Такі пункт гледжання з'яўляецца надзвычай спрэчным, паколькі прынята лічыць, што шанаванне качына пачало практыкавацца на паўночным захадзе [[ЗША]] ў пазнейшы час. Тым не меней, навукоўцы больш уважліва ставяцца да праблемы ўздзеяння рэлігіі на паўседзённае жыццё анасазі. Высоўваецца думка, што ў апошні перыяд існавання культуры старажытных пуэбла адбывалася [[Ідэалогія|ідэалагічная]] барацьба. Пра гэта сведчаць пабудовы пляцовак, прызначаных для масавых сходаў, новыя формы керамікі. Старыя догмы маглі руйнавацца на карысць новых, падобна таму, як адбывалася падчас [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]<ref>[https://www.nytimes.com/2008/04/08/science/08anasazi.html Vanished: A Pueblo Mystery]</ref>. Такім чынам, зыход насельніцтва і запусценне ўмацаваных паселішчаў тлумачацца апроч іншага зменамі ў духоўных патрабаваннях народа.
 
== Зноскі ==