Розніца паміж версіямі "Гомельхлебапрадукт"

др
рэчыўнае
др (рэчыўнае)
На пачатку 1917 г. на месцы крупазавода працаваў [[купец]]кі [[млын]] для вытворчасці шатраванай мукі магутнасцю на 10 тон за суткі. У выніку пераабсталявання 1926—1927 гадоў вытворчасць вырасла да 35 тон за суткі. Суседні млын пераабсталявалі на выпрацоўку [[Авёс|аўсянай]] і ячнай мукі. Тамсама пазней паставілі крупадзёрку для перапрацоўкі грэчкі ў крупы. У 1934 годзе побач пабудавалі млын 3-гатункавага памолу магутнасцю ў 100 тон за суткі з [[элеватар]]ам ёмістасцю на 8 тыс. тонаў, што зрабіла крупазавод найбольшым у Беларусі. Пасля пераабсталявання 1936—1937 гадоў крупазавод штодня перапрацоўваў па 105 тон аўса (50 т), грэчкі (40 т) і [[Ячмень|ячменю]] (15 т). У 1947 годзе пачалі ўзвядзенне [[жалезабетон]]нага [[элеватар|элеватара]] з прыбудовай у 1962—1967 гадах трох [[сілас]]ных карпусоў<ref>{{артыкул|аўтар=Віктар Бітва, Алена Даўжанок.|загаловак=Заўсёды на крок наперадзе|спасылка=http://zviazda.by/2013/11/21823.html|выданне=Звязда|тып=газета|год=14 лістапада 2013|нумар=[http://zviazda.by/category/gazeta/new_paper/?date=14.11.2013 214 (27579)]|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/11/1384403569_6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. У 1949 годзе прадпрыемства перайшло да перапрацоўкі толькі грэчкі з сутачнай магутнасцю вытворчасці ў 35 тон. У 1958 годзе, пасля давядзення вытворчай магутнасці да 180 тон за суткі, Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў (КХП) упершыню ў [[СССР]] ужыў гідратэрмічную апрацоўку грэчкі, пры якой пад уздзеяннем цяпла і пары выраблялі хуткаразварвальныя крупы. У 1964 годзе ўвялі ў дзеянне 2-секцыйны млын магутнасцю ў 180 тон [[Пшаніца|пшаніцы]] і 100 тон [[жыта]] за суткі. У 1996 годзе камбінат ператварылі ў Гомельскае вытворчае аб’яднанне хлебапрадуктаў. 31 снежня 1999 года прадпрыемства атрымала сучасны назва — ААТ «Гомельхлебапрадукт», якому падпарадкавалі [[Рагачоў]]скае хлебапрыёмнае прадпрыемства. У 2007 годзе далучылі [[Навабеліцкі раён (Гомель)|Навабеліцкі]] КХП. Адначасна пачалі пераабсталяванне крупянога цэха Гомельскага КХП, магутнасць якога перавысіла 38 тыс. т за год, што зрабіла крупазавод найбольшым у Беларусі<ref name="з"/>.
 
У 2009—2010 гадах на Навабеліцкім КХП збудавалі 2 сушылкі на 17 тыс. тонаў [[збожжа]]. У 2010 годзе да «Гомельхлебапрадукт» далучылі сельскагаспадарчае прадпрыемства [[Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён)|«Андрэеўка-Агра»]] ([[Буда-Кашалёўскі раён]], [[Гомельская вобласць]]). На снежань 2011 года «Гомельхлебапрадукт» уключаў: млынзавод для вытворчасці жытняй і пшанічнай мукі, [[Манная крупа|манных крупаў]]; камбікормавую вытворчасць магутнасцю ў 520 тон за суткі рассыпных камбікармоў з аўтаматызаваным дазаваннем і 220 тон за суткі грануляваных камбікармоў; [[цэх]]і для вытворчасці аўсяных, грэчаскіх і ячных крупаў; цэхі для вытворчасці [[гарох]]ау, [[каша]]ў хуткага прыгатавання і крупяных шматкоў; жывёлагадоўча-раслінаводчае прадпрыемства [[Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён)|«Андрэеўка»]]. У 2011 г. Гомельскі КХП нарыхтаваў 17,5 тыс. тонаў грэчкі. 90% грэчкі пайшло на ўнутраны рынак. Навабеліцкі КХП перапрацаваў 110 тыс. тонаў збожжа, з якіх 70 тыс. т паступіла пасля збору ўраджая. У 2011 г. на Навабеліцкім КХП дадаткова пабудавалі 10 сушылак, што павысіла ёмістасць для захоўванья збожжа з 20 тыс. т да 48 тыс. тонаў<ref name="з">{{артыкул|аўтар=[[Віктар Бітва]], [[Алена Даўжанок]].|загаловак=Прыбытак — вышэй за ўсё, але галоўнае — якасць|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=90522|выданне=[[Звязда]]|тып=[[газета]]|год=17 снежня 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-12-17 241 (27105)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/90515/17sneg-6m.indd.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
{{Зноскі}}