Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 127:
 
=== Знешняя палітыка ===
[[File:Trump- Kim meetingSummit at inthe Capella Hotel (3).jpg|thumb|left|Сустрэча [[Кім Чэн Ын]]а з [[Дональд Трамп|Дональдам Трампам]] на саміце ў [[Сінгапур]]ы, чэрвень 2018]]
У 1950-я – 1960-я гады Паўночная Карэя была актыўным удзельнікам сацыялістычнага блока, адным з заснавальнікаў [[Рух недалучэння|Руху недалучэння]]. Пачынаючы з 1990-х, КНДР праводзіць палітыку самаізаляцыі, маючы паўнавартыя адносіны толькі з іншымі камуністычнымі ўрадамі, якіх на планеце ўсё меней (В'етнам, [[Лаос]]). У той жа час крызісныя з'явы ў эканоміцы, неабходнасць атрымання гуманітарнай дапамогі падштурхнулі ўрад КНДР да наладжвання ўзаемаадносін з развітымі краінамі. Большасць замежных амбасадаў у КНДР знахозяцца не ў Пхеньяне, а ў [[Пекін]]е. Па стане на 2015 КНДР мае дыпламатычныя адносіны з 166 краінамі і амбасады ў 47. Некаторыя краіны ўвогуле не прызнаюць паўночнакарэйскай дзярўжаўнасці — [[ЗША]], [[Аргенціна]], [[Францыя]], [[Эстонія]], у першую чаргу, у сувязі са станам правоў чалавека ў КНДР. Адносіны з суседзямі — Паўднёвай Карэяй і Японіяй — і гэтак не вельмі бліскучыя, былі пагоршаны пасля выбуху паўднёвакарэйскага Боінга над Андаманскім морам у 1987 і выкрадання па меншай меры 13 японскіх грамадзян у 1970-х – 1980-х. У 2010-я асноўны нерв знешняй палітыкі звязаны з ракетнымі ядзернымі выпрабаваннямі, якімі захапляецца ўрад Кім Чэн Ына.