Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 2:
 
[[8 сакавіка]] Савет выказаў падтрымку [[Часовы ўрад Расіі|Часоваму ўраду]] пры ўмове захавання ім дэмакратычных свабод і падрыхтоўкі склікання [[Устаноўчы сход|Устаноўчага сходу]]. [[10 сакавіка]] створаны аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Яго друкаваным органам стала газета «[[Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов]]».
Да так званага «красавіцкага крызісу»<ref>18 красавіка 1917 міністр замежных спраў Расіі П. Мілюкоў заявіў, што Расія будзе ўдзельнічаць у [[Першая сусветная вайна|вайне]] да пераможнага канца. Частка салдат Заходняга фронту і працоўных Беларусі выступіла з пратэстам супраць заявы П. Мілюкова. Разам з тым у гарадах Беларусі адбыліся дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўрада.</ref> палітычная лінія Мінскага Савета была ў рэчышчы агульнарасійскага дэмакратычнага руху. У пачатку мая пры Савеце арганізаваны дэмакратычны клуб, з мэтай асветы рабочых і салдат. У маі — пачатку чэрвеня адбыліся перавыбары (абрана 265 чал.; старшыня — Б. П. Позерн). Выканкам Савета складаўся з 36 чал., па 18 ад рабочых і салдат (пазней прапорцыя змянілася 16/20), з іх 23 {{нп3|[[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|сацыял-дэмакраты||Российская социал-демократическая рабочая партия}}]], 13 [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэраў]]. З 5 членаў прэзідыума 4 былі бальшавікамі. З перавыбраннем Савета ўзмацніўся яго вайсковы склад, актывізаваліся бальшавікі, на пазіцыі якіх перайшоў і друкаваны орган Савета.
 
[[8 ліпеня]] [[1917]] старшынёй Мінскага Савета абранаы бальшавік І. Е. Любімаў. У ліпені з фракцыі сацыял-дэмакратаў выйшлі бальшавікі. Пры Савеце існавалі секцыі ваенная, рабочая, чыгуначная, культурна-асветная, рэдакцыйная, харчовая, фінансавая і інш. Выканкам Савета удзельнічаў у дзейнасці Камітэта рэвалюцыйных арганізацый ([[13 ліпеня|13]]—[[31 ліпеня]]), у кампаніі па выбарах у гарадскую думу. [[15 жніўня]] [[1917]] старшынёй Мінскага Савета абраны [[Карл Ландар|К. І. Ландар]]. У выніку перавыбараў (2-я палова верасня — пачатак кастрычніка) з 337 дэпутатаў Савета 184 былі [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў)|бальшавікі]], 60 [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэраў]], 21 меншавік, 21 [[бунд]]авец, 48 беспартыйных, 3 ад {{нп3|Паалей-Цыён|Паалей-Цыёна|ru|Поалей Цион}} і {{нп3|Аб'яднаная яўрэйская сацыялістычная рабочая партыя|Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі (АЯСРП)|ru|Объединённая еврейская социалистическая рабочая партия}}. Старшынёй застаўся Ландар. У складзе выканкома былі 23 бальшавікі, 7 эсэраў, 4 бундаўцы, 1 паалейцыяніст, 1 ад АЯСРП, 2 месцы пакінуты за прафсаюзамі. Створаны аддзелы ваенны, эканамічны, агітацыйны, культурна-асветніцкі, сувязі з іншагароднімі і інш. З сакавіка па кастрычнік 1917 адбылося не менш як 35 пасяджэнняў Савета.