Розніца паміж версіямі "Паўночная Македонія"

абнаўленне звестак
(абнаўленне звестак)
 
Македонія [[Дзяржавы, якія не маюць выхаду да мора|не мае выхаду да мора]], гранічыць з [[Рэспубліка Косава|Косава]] на паўночным захадзе, [[Сербія]]й на поўначы, [[Балгарыя]]й на ўсходзе, [[Грэцыя]]й на поўдні і [[Албанія]]й на захадзе. Тэрыторыя краіны складае каля траціны больш буйнога геаграфічнага рэгіёна [[Македонія (зямля)|Македоніі]], які таксама ўключае ў сябе часткі [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Балгарыя|Балгарыі]] і [[Албанія|Албаніі]]. Македонія ўключае ў сябе больш за 50 азёр і 16 гор, вышыня якіх перавышае 2000 метраў. [[Македонцы]] складаюць каля 64% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Апроч іх, у Македоніі жыве вялікая [[Албанцы ў Рэспубліцы Македонія|этнічная меншасць албанцаў]] (25%) і іншыя невялікія меншасці, што прыводзіць да канфліктаў на этнічнай глебе, асабліва паміж македонцамі і албанцамі.
 
Рэспубліка Македонія мае адну з самых слабых эканомік у Еўропе і знаходзіцца ў працэсе эканамічнай і палітычнай трансфармацыі. Краіна змагаецца з высокім узроўнем беспрацоўя, слабай інфраструктурай і адсутнасцю інвестыцый. Дзяржава з’яўляецца сябрам [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацый|ААН]], [[Цэнтральна-Еўрапейская асацыяцыя свабоднага гандлю|Цэнтральна-Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю]], [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе]], [[Савет Еўропы|Савета Еўропы]], [[Сусветная гандлёвая арганізацыя|Сусветнай гандлёвай арганізацыі]], [[Міжнародны валютны фонд|Міжнароднага валютнага фонду]] і [[Сусветны банк|Сусветнага банку]], а таксама падала заяўку на ўступленне ў [[НАТА]] і, з 2005 года з’яўляецца [[Уступленне Македоніі ў Еўрапейскі Саюз|афіцыйным кандыдатам]] на членства ў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскім Саюзе]].
 
== Назва ==