Анатоль Шкуцька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Анатоль Шкуцька''' ('''Шкутка'''; {{ДН|15|01|1908}} — ?) — беларускі [[грамадскі дзеяч]].
 
Паходзіў з [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У 1930-х гадах вучыўся ў Берлінскім універсітэце, атрымаў дыплом інжынера. Узначальваў «[[Беларускае прадстаўніцтва]]» ў Берліне, у 1941 увайшоў у «[[Беларускі нацыянальны цэнтр (1941)|Беларускі нацыянальны цэнтр]]»<ref>ЭГБ, т. 1. С. 356</ref>. Восенню 1944 ўключаны ў склад «[[БЦР|Беларускай цэнтральнай рады]]» (БЦР). Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны стварыў «Беларускі камітэт» у [[Браўншвайг]]у. Удзельнік аднаўленчага з'езду [[БЦР]] у [[Эльванген]]е ([[1948]]), прызначаны віцэ-старшынёй «Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі». У 1949 г. разам з сям'ёй выехаў у [[Аўстралійскі Саюз|Аўстралію]]. Пасяліўся ў [[Брысбен]]е (штат Квінсленд), дзе спрабаваў наладзіць уласны бізнес. Да канца 1950-х гадоў падтрымліваў сувязі з беларусамі [[горад Сідней|Сіднею]]. Быў удзельнікам арганізацыйнага сходу мясцовых беларусаў у сакавіку 1950 г. і заснавання «Беларускага аб'яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе», потым заступнік старшыні «[[Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі|Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі]]» (БАА). Пасля расколу арганізацыі стаў на бок прыхільнікаў БЦР і некаторы час выступаў як кіраўнік аддзелу БАА ў Квінслендзе. Ад канца 1950-х гадоў звесткі пра яго губляюцца.
 
{{зноскі}}